Выбрать главу

Уладзімір расплюшчыў вочы…

– Яшчэ адзін дзіўны сон, – сказаў ён, сядаючы на ложку і паціраючы далонямі твар. Гiсторык паглядзеў на гадзіннік і падумаў:

«Дык нам жа ўжо хутка выязджаць… А я тут валяюсь…»

Глава 6. Тры прастолы

Гарачае сонца ззяла яркім святлом высока ў небе над каралеўскім Кракавам. Трое маладых людзей стаялі ля ўваходу ў Вавельскі замак. Ім адкрываўся выдатны вiд на гэтую значную цытадэль, да ўваходу ў якую яны, праз імгненне, і накіравалі свае крокі. Вельмі хутка гэтыя трое ўжо аглядалі экспанаты ў шматлікіх пакоях замка.

– Як прыгожа! – сказала з захапленнем Віка, спыніўшыся ля доўгага стала з разьбянымі ножкамі.

– Мяне больш за ўсё ўражваюць габелены ў гэтым замку. Кожны раз гляджу на іх як у першы, – адзначыў Уладзімір

– Хадзем. Нам зараз не да мясцовых прыгажосцяў, – сказаў адчуваючы лёгкае хваляванне Мечык.

Маладыя людзі працягнулі свой шлях. І хоць Мечыслава спальвала нецярпенне Віка і Уладзімір раз-пораз спыняліся, каб разгледзець тую ці іншую дэталь інтэр'еру старадаўняга каралеўскага жылля, па якому цяпер ступалі сябры. Між тым, Мечыку здалося, што за маладымі людзьмі нехта назірае. Чалавек у светла-шэрай клятчастай кашулі, ішоў за сябрамі і цішком паглядаў на іх. Мечык быў цалкам упэўнены ў гэтым. Але яго займала іншая думка.

«Ці атрымаецца? Цi пачую я гэтыя словы?» – думаў малады чалавек.

Нарэшце, Віка, Уладзімір і Мечык дасягнулі Пасольскай залы. Сябры сталі азірацца вакол. Са столі на іх глядзелі дзесяткі скульптур, у форме мужчынскіх і жаночых твараў. Верхнюю частку сцен упрыгожвалі шматлікія выявы нейкіх велічных постацяў. Зверху звісалі бліскучыя люстры, а на невялікім узвышэнні стаяў… трон.

– Момант ісціны, – ціха сказаў Уладзімір.

Мечык павольным крокам наблізіўся да трона і дастаў з сумкі сваю важкую ракавіну. Памарудзіўшы яшчэ крыху, малады чалавек прыклаў бронзавы артэфакт да вуха. Стоячы непадалёк наведвальнiк запытальна паглядзеў на Мечыка, але нічога не сказаў.

Некалькі імгненняў гісторык чуў шыпенне і нарастаючы гук чалавечага голасу, які яшчэ не быў ясны.

«Устань на месцы трох прастолаў, у трох гарадах найважнейшых, тады ж ты пачуеш тры словы і дарога назад гатова…» – пачуў праз непрацяглы час гарадзенец.

Мечык са злобай ляпнуў па калене і вярнуўся да сяброў, якія стаялі трохi наводдаль.

– Я чую тое ж самае. Значыць, нічога не атрымалася, – сказаў ён напружана.

– Тады нам прамая дарога ў Сенатарскую залу, – заўважыў Уладзімір.

– Так, правільна. Гэта самая вялікая зала і там таксама ёсць трон, – прамовіў Мечык.

– Тады хадзем, – бадзёра сказала Віка.

Сябры зноў рушылі наперад і неўзабаве дасягнулі Сенатарскай залы.

– Ну вось і яна, – сказаў гарадзенец.

Зала мела шыкоўныю столь і велізарныя, старадаўнія скураныя шпалеры на сценах, пакрытыя мноствам выяў вялікіх асоб. Нягледзячы на раскошнае ўбранне Мечыслаў падышоў максімальна блізка да ўзвышэння трона і прыклаў ракавіну да вуха. Шум… Далёкае рэха нейкіх незразумелых слоў і нарэшце – гісторык выразна пачуў слова: «Прыйшоў…»

– Ну што? Што там? – ціхенька спытала за спіной Мечыслава Віка, якая нават злёгку дрыжала ад цікаўнасці.

Гродзенскі гісторык вярнуўся да сяброў і задуменна сказаў:

– Атрымалася. Я пачуў! Праўда, толькі адно слова.

– Якое? – нецярпліва запытала Віка.

– Гэтае слова: «Прыйшоў», – адказаў малады чалавек.

– Значыць было толькі адно слова? – задаў пытанне мінчанін.

– Так, адно, – пацвердзіў Мечыслаў.

– Прыйшло? І што гэта значыць? Як гэта разумець? – спытаў Уладзімір.

– Не ведаю, – адказаў яму Мечык.

– Можа быць, астатнія два словы ты пачуеш у іншых каралеўскіх рэзідэнцыях, – выказала здагадку Віка.

– Падобна на тое. Галоўнае, што атрымалася, – сказаў Уладзімір.

– Думаю, тут у нас усё. Хадзем адсюль. – прапанаваў Мечык, які ўспомніў аб загадкавым, высочваючым сяброў, чалавеку, і хацеў як мага хутчэй пакінуць замак.

Маладыя людзі накіраваліся да выхаду і праз некаторы час ужо набліжаліся да месца размяшчэння адной з галоўных славутасцяў горада – Вавельского цмока.

Вялікі, устаўшы на заднія лапы, бронзавы яшчар, вывяргаў у неба Кракава полымя, на пацеху публікі, якая сабралася побач.

– Сапраўды ўражвае, – радасна сказала Віка і злёгку папляскала ў ладкі.

Палюбаваўшыся на сімвал выдатнага польскага горада, сябры накіраваліся да цэнтра. Мечыслаў раз-пораз азіраўся, спрабуючы заўважыць пераследніка ў клятчастай кашулі, але ён не паказваўся.

«Можа я проста яго прыдумаў… і гэта быў просты наведвальнік…» – думаў гродзенец, гледзячы на старадаўнюю брукаванку Кракава.