Мечыслаў паказаў на літару С у аднаго з кутоў трыкутніка.
– Гэта сядзіба Станіславова, адпаведная імені Станіслаў. Далей… – гісторык перасунуў палец, – A – сядзіба Аўгустова, адпаведна Аўгуст, далей… – Мечык пераклаў палец на апошні кут трыкутніка, – сядзіба Панямунь, першая літара П, як у прозвішчы Панятоўскі. Станіславова, Аўгустова, Панямунь – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Эўрыка! – трыумфаваў гісторык.
– Вось гэта і ёсць імёны складзеныя рыцарам у трыкутнік, – дадаў Мечыслаў, трохі супакоіўшыся.
– Ты маеш рацыю, я ўпэўненая! – радасна сказала Віка.
– Так, гэта ўжо нешта, пачатак пакладзены, – усміхаючыся, прагаварыў Уладзімір.
У гэты момант Мечык зірнуў на невыразнага чалавека з куфлем віна. Той працягваў сядзець і піць, але ўжо, здавалася, не звяртаў на кампанію ніякай увагі.
– А давайце з'ездзім у гэтыя сядзібы і паглядзім, – прапанаваў Мечыслаў.
Маладыя людзі расплаціліся і адправіліся ў сядзібу Станіславова. Невялікі палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткі брамы і два флігелі. Перад галоўным фасадам вытанчанай рэзідэнцыі размясціўся нейкі помнік. У вестыбюлі палаца сябры агледзелі дзве шыкоўныя старадаўнія печы ў стылі неаготыкі,
Далей яны наведалі Панямунь. У гэтай сядзібе гісторыкі бачылі знявечаную прыбудовамі неагатычную капліцу, невялікi будынак, які паходзіць на дом Міцкевіча ў Наваградку, і сам палац караля, ад якога засталося няшмат. Сябры таксама мелi задавальненне спусціцца ў велізарны яр, які раскінуўся побач з былой рэзідэнцыяй.
Напрыканцы падарожжа яны адправіліся за Нёман, у сядзібу Аўгустова. Каралеўскі палац у ёй не захаваўся, але на месцы была капліца пабудаваная арыстакратамі, якiя валодалі сядзібай пасля караля. Гэтая невялікая капліца з купалам, уяўляла сабой рэдкі тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе заля – круглай.
Затым маладыя людзі зазбіралася дадому. Уладзімір павінен быў жыць у Мечыслава, а Віка адправілася ў дом, дзе жыла падчас рэдкіх прыездаў з вучобы, калі яна пакідала Вільню, ды вярталася да роднай Гародні.
Халодны вечар надыходзіў у горадзе, і запаленыя агеньчыкі быццам бы праціналі кожнага, хто праходзіў міма іх. Густое, сырое паветра поўзала пад адзеннем, напаўняючы сабой лёгкія людзей, якія спяшалiся дадому з працы. Туман згусцеў і гуляў са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоў, што ахіналi вуліцы як павуцінне гіганцкага павука, які стаіўся недзе над дахамi гмахаў, поўных людскіх постацяў, мільгаючых у яркіх, святлявых вокнах.
Пару разоў, сярод туману, дзяўчыне здавалася, што за ёю ідзе нейкі чалавек і чамусцi ўспамінаўся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокі Вiкi пачуў яе родны дом – вялікi чырвоная гмах, у элітным раёне.
Віка была з добрай і нябеднай сям'і, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.
Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Дзяўчына бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася…
Звычайна, да яе не прыходзілі сны, але на гэта раз, як толькі Вiка заплюшчыла вочы, яе свядомасць правалілася ў мутны вір…
Глава 4. Сон Вікі
Вялікая авальная заля была слаба асветлена свечкамі, патрэскваўчымi ў пазалочаных падсвечніках. У прыгожым, разьбяным крэсле, паклаўшы ногі ў ботах на аксамітную падушку з кутаскамi, сядзеў чалавек, які здаваўся пагружаным у глыбокі роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабілі яго падобным на сівога старога, якi ўспамінае дзянькі бесклапотнай маладосці. Шаўковыя адзеннi і ордэн у выглядзе зоркі паблісквалі ў паўзмроку. Ён церабіў пальцамі карункаваю хустку. У чалавека былі вялікія вочы і арліны нос. На некаторай адлегласці ад яго, у поўнай павагi позе, стаяў стары чалавек з вялікімі вусамі, падпяразаны велізарным, вышытым золатам, кушаком. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеў у крэсле.
– Ваша Вялікасць, – мякка сказаў вусаты слуга па-польску, – той, каго вы маеце ласку чакаць – тут.
Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, не перастаючы церабіць пальцамі хустку і не паднімаючы позірку ціха адказаў:
– Хай увойдзе.
Праз некалькі імгненняў у зале ўжо стаяў худы чалавек, у дзіўным, не па модзе таго часу, строі, з вусамі і барадой, доўгім носам, вялікімі вачыма. Ён злёгку пакланіўся каралю.