— Ты думаеш, яны перамагаюць там?
— Яны наступаюць, — адказаў ён са спакоем, які на гэты раз абурыў мяне.
— Як гэта ты можаш вось так… спакойна? Не разумею!
А чаму ты не думаеш, што гэта манеўр, стратэгічны манеур» такі, як у Кутузава?
— Ты ж сам не верыш у гэта, а таму хвалюешся. Навошта нам ашукваць сябе? Трэба глядзець праўдзе ў вочы. I без панікі. Без страху. Так мы хутчэй мабілізуем свае сілы.
— Будзь спакойны, мабілізацыя гэтая разгортваецца па ўсёй краіне, я ўпэўнены, з такім размахам…
— Я кажу не толькі пра мабілізацыю людзей, арміі, але i пра мабілізацыю душэўных сіл… Маіх… тваіх… Нашых, Пеця. Нашых сіл! Каб усе мы перамаглі страх, паніку!..
Я паглядзеў на яго з павагай i неяк адразу супакоіўся, мне нават зрабілася сорамна, што я сапраўды панікую, у той час калі ён, Сеня, якога мы называл i «мамчыным сынком», вось такі спакойны i разважлівы. Мне захацелася сказаць яму нейкія добрыя, сардэчныя словы, але я не знаходзіў ix i толькі ўглядаўся ў адзінокую постаць на адной з гарадскіх вуліц. Калі ж павярнуўся да Сені, то ўбачыў, што ён… спіць, няёмка адкінуўшы галаву на выступ каменя.
Тады я дастаў з кішэні свой сшытак i пачаў пісаць. Захацелася хутчэй, пакуль не забылася, запісаць нашу размову. А заадно падзяжурыць пры Сеню, каб разбудзіць яго на выпадак трывогі. I вось канчаю свой запіс. Сонца, як добры вартавы, нізка абышло Баранцава мора i цяпер ужо глядзіць з усходу, з прастораў Кольскай тундры. Неба зноў стала блакітнае, без смугі. Зноў лётны дзень!
3 ліпеня
Тры дні не было ні сну, ні адпачынку. Канчаўся адзін бой — цягалі цяжкія скрынкі з боепрыпасамі. Не ўпраўляліся сцерці змазкі са снарадаў — новы налёт. Ад выбухаў бомбаў, грукату стрэлаў, ад стомы i бясконцага напружання гудзе ў галаве i баліць усё цела.
Фашысты наступаюць недзе там, за Заходняй Ліцай, на Мурманскім напрамку, як афіцыйна паведамляецца ў зводках, i хочуць паралізаваць тыл, разбурыць горад, які забяспечвае фронт усім неабходным.
Горад гарыць. Другі дзень гараць бензасклады, i ўсё навокал засцелена чорным едкім дымам. Ад яго слязяцца вочы i кашаль раздзірае грудзі.
Усе батарэі нашага дывізіёна сцягнуты да горада. На дапамогу нам прыйшлі ваенныя караблі. Такое ўражанне, што маракі прымаюць на сябе ўдары пікіроўшчыкаў, каб адцягнуць ix ад горада, — болыйасць бомбаў падае ў заліў. Сёння з раніцы хмарна i ўдалося крыху паспаць. Хочацца шмат што запісаць. Але ўсяго запісаць не ўдасца, бо ведаю, адчуваю — перадышка ненадоўга. Памяць асабліва яскрава ўтрымлівае першы дзень, першы мой бой, калі я стаў камандзірам.
Заснуць у тую раніцу мне так i не ўдалося. Камбат яшчэ да снедання пачаў вучэбную трэніроўку, падняўшы батарэю пасігналу «трывога». Даведаўшыся, штостральбанебаявая, нумары майго разліку бурчалі, асабліва Муха:
— Мала баявых трывог, дык на табе яшчэ вучэбную. Трэба было да вайны вучыць… Сеўчанка жонку ў тыл адаслаў, дык не спіцца яму… блукае ўсю ноч, злуе…
Я здзівіўся: там, на вучэбнай батарэі, мы ніколі ў прысутнасці камандзіраў аддзяленняў не адважваліся асуджаць учынкі i дзеянні афіцэраў. «Ці не таму яны так паводзяць сябе, што не прызнаюць, не жадаюць прызнаць мяне за камандзіра?» — думаў я.
«Стралялі» вяла i няўважліва. Адзін маленькі Чарняк вельмі спрытна ставіў трубку i перадаваў снарад зараджаючаму. Павел Астахаў, высокі, з доўгімі рукамі, былы каваль падольскага завода, ляніва браў патрон, узважваў на руках i не зараджаў, a перадаваў яго другому трубачнаму — Фрыду. А мы, калі вучыліся, зараджалі абавязкова. Чаму ж Астахаў не зараджае? Знарок, на злосць мне? Увесь час карцела патрабаваць, каб ён зараджаў i «страляў» — паварочваў ручку спуску. Але я не адважваўся: раптам тут рабілася так i да мяне? Але калі я ўбачыў, што першы нумар — Муха — сумяшчае стрэлкі азімута вельмі прыблізна, без патрэбнай дакладнасці, не вытрываў:
— Яфрэйтар Муха! Хіба так трэба сумяшчаць?
— А як трэба? — агрызнуўся ён.
— Ды пры такім сумяшчэнні снарад будзе чорт ведае дзе… У неба пацэлім.
— А ты хочаш кожны снарад у самалёт? Ого!
— Мы i так у неба цаляем, — засмяяўся на другім баку гарматы чацвёрты нумар — маўклівы Конкін.
I тут жа пачуўся крык камандзіра батарэі:
— Чацвёртае! Куды ў вас ствол глядзіць, японскі бог? Камандзіра да мяне!
Я з'явіўся перад разгневаным Сеўчанкам i здзівіўся — дзе той добры жартаўлівы чалавек, які ўначы прадстаўляў мяне разліку!
— Што ў вас там робіцца?
Я не стаў выдаваць Муху, ведаў, як можна апраўдацца ў такім выпадку: