Выбрать главу

Коля ніколі не пярэчыў ніводным словам, выцягваўся ў струнку, вінаватаморгаючы. Загэтуюпакорлівасцьёнзатрымаўся на пасадзе шафёра даўжэй, чым усе яго папярэднікі.

— Павязеш Гусева. Завязеш — i назад!

Праз тры хвіліны яны был i за горадам.

— Хутчэй, хутчэй! — нецярпліва падганяў Гусеў матацыкліста.

— Куды ты спяшаешся? На вяселле, ці што?

— На хаўтуры.

— На свае?

— Па тваёй бабулі, мянташка.

— Мая жывая. Замуж збіраецца. Магу табе пасватаць. — Колька павярнуўся да «люлькі», выскаліў зубы. Матацыкл павяло ўбок.

— На дарогу глядзі, а то ў канаве будзем.

— Баішся? Не ўсё адно табе, калі паміраць?

— А табе ўсё адно?

— Мне? Чым раней — тым лепш.

— Брахун ты несусветны.

— Што?

— Брахун, кажу, ты.

— Дзякую. Але культурный людзі кажуць — фанказёр. Сама Эльза…

— Б… твая Эльза.

— Можна перадаць ёй гэта?

— Ну, ты балбатаць балбачы, але не забывайся, што табе з намі жыць, а не з Эльзай. Заўтра сапраўды можаш апынуцца ў гарнізоне. — Гусеў ведаў, што наклікаць на сябе гнеў сакратаркі начальніка — больш страшна, чым гнеў самога Мілецкага. Гэтай падле даволі сказаць гестапаўцам адно слова, як ад цябе на другі ж дзень застанецца мокрае месца. Дзіўна, што адзін гэты Трапаш, здаецца, не баіцца яе — лезе цалавацца.

Колька, усміхнуўшыся дарозе, супакоіў Гусева:

— Не бойся. Я сваіх не выдаю. Гусеў папрасіў лісліва:

— Слухай, потым ты мяне да Буды падкінеш?

— Начальнік з'есць. Чуў, што сказаў?

— Калі мы з табой гэтую птушку хапанём, слова не скажа.

— Якую птушку?

— Ёсць тут адзін тып. Ціхім прыкідваўся. Бочкі рабіў. Інвалід.

— Хто гэта? Я ж — з Хутаранкі, усіх ведаю.

— Зяць Траянавых.

— Кульгавы?

— Ага.

— А што ён, у Будзе?

— Царкву рамантуе. Да Бога падлізваецца.

Гусеў загадаў пад'ехаць проста да дома Траянавых. У двары адзін Данік гуляў з малой Ленкай. Навокал было пуста i ціха, як бывае ў вёсцы ў жнівеньскі дзень, калі ўсе на полі, на гумнах.

— Дзе твой зяць? — спытаў Гусеў Даніка.

— Які ён мой! Царкву пайшоў рамантаваць у Буду.

— А сястра?

— Якая?

— Жонка яго. Якая! — паліцай мацюкнуўся.

— А чаму вы крычыце, пан начальнік? Панесла яму ежу.

— Ах, сволачы! Ты мяне яшчэ вучыш! Вырадак бальшавіцкі! Бяры дзіця! Хадзем са мной!

— Куды?

— Там даведаешся — куды.

— A дзіця навошта? — па-блазнецку ўхмыляючыся, раптам спытаў Коля. — Гарачыня… Крычацьбудзе. Піць, есці… Адны турботы, пан начальнік…

— Нічога не разумеет — не сунь свайго носа! — крыкнуў на яго Гусеў i сам пацягнуўся да дзіцяці. Ды раптам убачыў перад сваім носам пісталет. Ікнуў ад нечаканасці. Адскочыў.

— Рукі ўгору! — прашыпеў Коля. — Так. Вышэй… Вышэй ручкі, пан начальнік…

Гусеў падняў рукі і, ашаломлены, працягнуў:

— Ах, сво-о-олачы!

— Яшчэ адно такое слова, i шансы твае застацца жывым зменшацца напалавіну. Так i засячы сабе на носе, клоп ванючы! — Коля з агідай тыркнуў пісталетам паліцаю ў зубы.

Данік тым часам спрытна выцягнуў у Гусева з кабуры пісталет.

— Памацай кішэні. Запаснога няма? Так. У хлеў — шагам марш!

Нават маленькая Ленка застыла ад здзіўлення. I яшчэ больш здзіўленая пара вачэй пазірала ca шчыліны суседскага двара.

«Начальнік гарнізона» не крануўся, спалатнела яго дагэтуль бураковая морда.

— Слухай ты, улада! Мы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу i ціха паедзем да сваіх… A пікнеш — выхад у нас адзін, сам разумеет.

Гусеў згорбіўся i цяжкімі крокамі пасунуўся ў хлеў.

— Данік, лейцы!

У хляве яму звязалі рукі. Потым Коля здзекліва загадаў:

— Адкрый, душачка, роцік, — i сунуў у рот перапрэлай смярдзючай саломы.

Страха хлява была дзіравая, i ў куце пасля нядаўніх дажджоў стаяла гнойная калюжа.

Коля паказаў на яе рукой:

— Лажыся.

Гусеў закруціў галавой, паказваючы вачамі на сухое месца.

— Без панскіх выбрыкаў! Кладзіся, дзе паказваюць гаспадары. Тут будзе мякчэй… I прахалода… Ну! Раз… Два…

Вось так.

Начальніку звязалі ногі.

Хлопцы выскачылі з хлява i з захапленнем паглядзелі адзін на аднаго.

Але што далей? Ініцыятыва перайшла да Даніка.

— Коля! Ляці да Старога!

— А хто Стары?

— Поп.

— Аляксей Сафронавіч?

У «палідэйскага» ад здзіўлення зрабіліся па яблыку вочы.

— Дык i ён наш? Вось гэта дык здорава!

Мікола Трапаш прымкнуў да падпольшчыкаў у самым пачатку, калі яшчэ не служыў у паліцыі. Але тады ён ведаў толькі трох чалавек: Толю Кустара, Даніка, нябожчыка Цішку. Лялькевіч i Аляксей Сафронавіч вырашылі, што з іншымі членамі арганізацыі яго знаёміць не варта — хлопец крыху неўраўнаважаны, i невядома было, як ён павядзе сябе ў паліцыі. Але, выбраўшыся ў раён, Коля наладзіў сувязь з падпольшчыкамі ў горадзе i шмат чым дапамагаў ім. Кустара i Даніка ён інфармаваў пра гэта даволі скупа ды наогул сваіх старых сяброў пачаў забываць, лічыў, што маленькая група вясковых хлопцаў мала чаго варта. А сябе як падпольшчыка ён ставіў высока: устанавіў сувязь з армейскай разведчыцай-радысткай, а таму лічыў, што ў яго асобае становішча ў падполлі.