Выбрать главу

— А заданне i ты атрымаеш, — гаварыў далей Данік. — Не хвалюйся. Работы ўсім хопіць, дай толькі разгарнуцца. Не ўсё адразу!

Сапраўды, неўзабаве брат прынёс ёй задание падпольнай групы. Ён вярнуўся пад вечар з лесу, дзе разам з Цішкам i іншымі хлопцамі траляваў з лесасек на шашу дровы, якія потым немцы на машынах перавозілі ў горад. Саша адразу ж, па вачах, убачыла, што ён мае сказаць ёй нешта важнае. Абое яны з нецярплівасцю чакалі моманту, калі Поля выйдзе з хаты. Калі тая нарэшце пайшла даглядаць карову, Данік забраўся ў той жа закутак паміж печчу i грубкай i паклікаў Сашу. Яна падышла з дзіцем на руках.

— Слухай, ёсць табе задание, — зашаптаў брат. — Нялёгкае, адразу табе скажу. Незвычайнае… Але ў падпольнай барацьбе ўсё бывае… У партызанскім атрадзе ранены камісар… Яму адрэзалі ступню нагі, i бок прастрэлены, не гоіцца. A ў лесе зараз цяжка — зіма. Стары лагер яны пакінулі: немцы напалі… У родную вёску чалавек не можа пайсці, сама разумееш, там кожны яго ведае… Трэба яму прытулак… Мы параіліся з хлопцамі i вырашылі: самае лепшае — у нас…

— У нашай вёсцы? — спытала зацікаўленая Саша.

— Не, у нашай хаце… У нас.

У куце было ўжо цёмна, i яны дрэнна бачылі адно аднаго. Але па руху, які зрабіла Саша — неяк шчыльней прыціснула малую, — Данік зразумеў, што гэта яе моцна здзівіла i ўразіла. Баючыся, каб яна не запярэчыла, хлопец сціснуў яе локаць, зашаптаў горача i хутка:

— Твайго Пятра ніхто не бачыў, не ведае тут… Нават i Поля… Камісару зробяць дакументы на Пятра, быццам немцы адпусцілі яго, раненага, з лагера палонных. Ёсць жа такія выпадкі…

Саша аслупянела. Перш за ўсё сэрца апякла страшная думка, якая ніколі раней не з'яўлялася: што i яе Пеця можа быць у палоне, у адным з гэтых жудасных лагерау, пра якія яна чула. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях яна часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай Поўначы. Але ні разу не бачыла яго ў палоне. Пеця, ласкавы, любы, жыццярадасны, i фашысцкі палон — не пагаджалася з гэтым яе свядомасць. Не, не, лепш смерць, чым гэта, крычала яе сэрца. Яна не чула далейшых пераконванняў Даніка, які даводзіў:

— Ты павінна зразумець, якога чалавека мы ратуем… У нас яму з усіх бакоў добра. Ты — медык, можаш палячыць яго раны. Чалавек хутчэй стане на ногі, чым дзе ў іншым месцы.

Адагнаўшы нарэшце думкі аб Пецевым палоне, Саша ўявіла, як чужы, незнаемы чалавек прыедзе ў ix хату i яна мусіць называць яго мужам, Пецем, магчыма, прыйдзецца нават на людзях абняць, пацалаваць, каб не выдаць яго, сябе… I ў гэты ж момант думаць пра Пецю: дзе ён, што з ім? Чужы чалавек Ленку будзе называць сваёй дачкой.

Не, гэта немагчыма! Яна можа выканаць любое задание, пайсці на смерць… Але толькі не гэта! Данік — дзіця, не разумев, якая гэта пакута будзе для яе.

— Данік, я не магу… — прашаптала яна. — Ты зразумей… Я не ведаю, што з Пецем, a ў гэты час чужы чалавек будзе жыць пад яго імем. Я не здолею так прыкідвацца.

Заварушылася, заплакала Ленка.

— Cпi, мая маленькая, зорачка мая ясная, — загушкала Саша малую, прымаўляючы па-вясковаму пяшчотна i мнагаслоўна: — Cni, мая ягадка. Нікога не бойся… ты з мамай. Hiкому я не дам цябе пакрыўдзіць, сінічку маю ненаглядную.

— Значыцца, не можаш? — тузануў яе за локаць Данік, перапыняючы размову з дачкой.

— Данік, ты не падумаў, як цяжка будзе ўсім нам… мне… Пашкадуй мяне, Данік, я жывы чалавек, — маліла яна.

Ён выпусціў яе локаць:

— Я думаў… Мы ўсе думалі. А вось ты… На словах — гераіня. A калі справу трэба рабіць, то перш за ўсё пра сябе думаеш. Лішні раз пахвалявацца баішся… А яшчэ пішчала: чаму маўчым, чаму нічога не робім? Дайце задание… Вось табе задание!..

Ён кідаў з кутка гэтыя бязлітасныя словы, як каменні.

— Данік, ты зразумей мяне правільна. Я не баюся, Данік!..

Але словы яе яшчэ больш узлавалі напорыстага хлопца. Ён сам прапанаваў такі варыянт — прытуліць камісара ў сваёй хаце, цвёрда ўпэўнены, што Саша не толькі не адхіліць яго план, а, наадварот, узрадуецца такому надзвычайнаму заданню. I раптам Саша адмаўляецца. Як жа ён цяпер гляне хлопцам у вочы, што скажа, каб апраўдаць сябе i Сашу? Што падпольшчыкі i партызаны падумаюць пра ix? Яму стала балюча, сорамна i крыўдна за сястру, за яе баязлівасць; ён не прызнаваў ніякіх іншых прычын, акрамя адной: баіцца. I каб яна проста сказала пра гэта, ён мог бы зразумець i дараваць, бо Саша не адна, у яе — дзіця, сам ён, уцягваючы яе ў падпольную барацьбу, ніколі не забываўся на гэта. Але калі яна, як ён лічыў, пачынае выкручвацца, хітраваць, спасылацца на «высокія пачуцці» i прыцягваць да зусім рэальнай справы невядомага яму, Даніку, а таму i нерэальнага «свайго Пецю», гэта яго абурыла.