Выбрать главу

ВУЧАНЬ

Пішу — маю ў тым асалоду, Рыфмую — «табе» і «сабе». Ад раніцы і да заходу Пілую вучнёўства калоду Да зморы, да болю ў гарбе.
I колькі яшчэ давядзецца Пісаць-рыфмаваць неўнапад? Вучнёўства — ці стане майстэрствам? Вучнёўства аблытала сэрца I ўжо ні туды, ні назад.
Назад — сапраўды немагчыма. Туды — ёсць надзея, аднак Надзея з пустымі вачыма, Надзея з хадою качынай — Ёй верыць? Хацеў бы. Ды як?
Яна ж на бальшак не выводзіць, А так — па дрыгве, па куп'і, Па жвіры і зноў па балоце — Вядзе, і падманліва ў слоце, Як жабы, пяюць салаўі.
Яе не папросіш: «Даволі», Не крыкнеш у твар: «Адыдзі!» Па жылах цячэ алкаголем, Звісае пятлёю са столі, Смяецца і цвеліць: «Глядзі,
Вяроўка — таксама ж магчымасць Наблізіць сябе да багоў. Ты шыю не сцісквай плячыма, Паперу бяры і прычыну Тлумач: адышоў да майстроў.
Маўляў, пры жыцці не ўдалося Стаць майстрам (ён гэтакі — лёс), Аднак жа даволі знайшлося Рашучасці ў шэранькім лёсе... I вось — у нябёсы панёс».
Штукарка. У гэтыя штукі Хіба што адпеты вар'ят Паверыць без лішняй прыпукі, Уздыме пабраклыя рукі — Ахвяра і сам сабе кат.
А я не вар'ят, не падучы, I ўсе адхіленні мае У тым у адпым, што я — вучань, Рамеснік, якому балюча Глядзець на «майстэрствы» свае.
Як боскую светлую ласку Прымаю жыцця кожны міг, Пражыў ці не большую частку I трапіў у боль, пібы ў пастку, Шапчу... А мой шэпт, быццам крык.
Крычу і сябе разумею, I ў тым разуменпі адно: Хачу развітацца з надзеяй,— А як развітацца? Не ўмею. Закрыць, нібы накрыўкай дно?
Забыцца на вуліцы недзе? На спезе пакінуць? Ды не, Нішто ёй не стапе на снезе, На лёдзе нішто, па жалезе... Дарма ўсё! Яна ж ува мне!
Вось тут, каля сэрца,— цяжкая, З сябе не нагоніш, ані, Бо гэта падзея пустая, Як тая нухліна, пускае Глыбей і глыбей карані.
Самому — на снег, на жалеззе? Упасці на лёд, растапіць — Хай цела ў палонку пралезе, Ні гімнаў яму, ні паэзій — Нічога. Ды хочацца жыць.
Адзінае выйсце — майстэрства. Адзіна шчаслівы зыход: Вучнёўскія путы раздзерці, Стаць майстрам і майстрам памерці, А там — хоць палын, хоць асот,
Вядома, на ўласнай магіле... Пакуль жа пакутна марнець... Да самай апошняе хвілі, Да скону прабуючы крылле, А ў неба ні раз пе ўзляцець.
Вялікія, дапамажыце! Іван Дамінікавіч, Вы Няслі ў сабе нашыя жыцці, За гэта і джалы, і кіпці Да Вашай паўзлі галавы.
За гэта, як ордэн, пакуты, За гэта ж і памяць, як храм... Таксама да страху прыкуты, Вы зведалі тыя мінуты. Што Бог ахвяруе майстрам.
Гадзюкаю тая падзея Ад Вас адышла, адпаўзла. Надзея, з якою тупее, Надзея, з якою нямее Душа і прыходзіць імгла.
Прашу я — зрабіце такое — Няхай ад мяне адпаўзе! Вы ж маеце сілу, з якою Аблокі ў блакітным спакоі Да Бога стаяць у чарзе.
Вы — майстар, а майстар умее Самога сябе ўваскрасіць. Пакуль у душы залацее Іскрынка сапраўднай надзеі — Вас буду прасіць і прасіць.
Як вучань, што ў лапленай свіце, Хіба ж я багата хачу? Патрэбныя словы шапніце, Святыя радкі падкажыце, Чым хочаце, тым заплачу.

* * *

Падсцерагу, яго пачую Яшчэ здалёку, з аддалення... Абавязкова падпільную Сваё апошняе імгненне.
З яго як з дурня пасмяюся, I выпіхну за дзверы прэч, I супакоена стаюся, З ім новых прагнучы сустрэч.

* * *

Да кветак не хінуўся я ў маленстве. Было ў гародзе кветак — цераз плот! З любой грады, бы ў нейкім набажэнстве,