Выбрать главу

А вось і вобраз мадонны на канатным пад'ёмніку. Маладая маці, пэўна ж, зусім апантаная альпінізмам, трымае на руках маленькае дзіця. Няўжо яго не было на каго пакінуць? Дзіцятка спакойна пасмоктвае соску — ні страх вышыні, пі пачуццё самазахавання яшчэ не вядомыя яму. Вось яно праплыло ў блакітных паўзунках у кубельцы неразумных матчыных рук. I паплыло далей па-над каменнай пустэчай, па-над рэдкімі лапікамі зямлі, на якіх нічога не расце, апрача рудога чэзлага кустоўя, якое называецца ў Славакіі касадрэвінай.

На гэтым варта спыніцца.

Праз меру захапіўшыся толькі знешнімі назіраннямі, можна без асаблівага сэнсу аглядаць кожную шчыліну і камень Саліскі і, вядома ж, яе пуставаты пік з птушынай хаткай для астраномаў. Ды ва ўсім гэтым столькі ж глухой цікавасці, колькі яе маецца ў любым нашым вясковым клубе.

Таму хутчэй на зямлю — на зямлі засталіся самыя лепшыя вобразы і назіранні. На зямлі засталіся і дзве постаці спевака. Яны чакаюць мяне ўнізе, магчыма, у кавярні, а гэта значыць, што самая істотная частка мяне самога знаходзіцца з імі.

Кавярня — прыстанак душы. Апрача кубка кавы і звычайнага цяпла, яна яшчэ дае цудоўную магчымасць убачыць мноства сваіх двайпікоў. У кавярні ты заўважаеш людзей, падобных на сябе, бачыш свой калектыўны партрэт. Кавярня нібыта раскладае твой характар на безліч граней і перадае кожнаму з наведвальнікаў. Такой магчымасці, дарэчы, пазбаўлены вакзал, бо там увага пераважна скіравана не на людзей, а на гадзіннік і расклад цягнікоў. Стадыён таксама пазбаўлены. Асобнага гледача на стадыёне не існуе, ён патанае ў безаблічным натоўпе, а ягоную ўвагу паглынае відовішча гульні. I гарадская вуліца не стварае калектыўнага партрэта, бо кожны з прахожых заўважае перш за ўсё сябе на вуліцы, а не вуліцу вакол сябе. I толькі кавярня вылучае і зрокава ўзбуйняе канкрэтную асобу — з усіх бакоў добра бачнага Наводвальніка. Яго адлюстроўваюць усе, і ён адлюстроўвае ўсіх.

Сумна ў кавярні Наведвальніку толькі тады, калі ягоныя двайнікі выяўляюць сабой самыя непрыемныя рысы яго характару. Ва ўсе ж астатнія імгненні Наведвальніку тут весела і ўтульна.

Я не памыліўся, дзве постаці спевака сапраўды мяне чакалі ў кавярні. Яны знаходзіліся ад мяне на адлегласці радаснага ўздыху, таго лёгкага ўздыху, якім я развітваўся з Саліскай.

Я падышоў да акна, каб яшчэ раз упэўніцца, што з акна кавярні мяне задаволіць любы краявід. Вядома, пры той неабходнай умове, што мецьму кубак гарачай кавы і разумных суразмоўнікаў. На гэты раз усё ў мяне было, таму нейкі там чарговы татранскі схіл, закампанаваны ў квадрат акна, нагадваў мяккі бок вялізнага плюшавага мядзведзя. I я яшчэ больш настроіў сябе на тую думку, што ўсё-ткі лепш глядзець з акна кавярні на гару, чым з гары пазіраць на кавярню. У адваротным мяне ніхто не пераканае, нават трэнер зборнай СССР па альпінізму.

Да кавы афіцыянт пранапаваў нам лёгкае, амаль безалкагольнае пітво Veniśino čaro. Мы не адмовіліся, і калі афіцыянт пайшоў у бар, мне паведамілі, што ён не славак, а цыган. Сапраўды, афіцыянт быў не па-славацку кучаравы. Я імгпенна ўзнавіў у памяці паважна-стомленую паставу кантралёра-ўкраінца, што пасля кожнае станцыі наведваўся ў наш вагон. Цяпер я іх бачыў адначасова, афіцыянта і кан-тралёра, думаючы пра дзіўную і пакуль што незразумелую для мяне здатнасць маіх уважлівых сяброў з першага позірку вызначаць нацыянальнасць незнаёмага чалавека. А што калі на эстраду ў гэтай кавярні выйшаў бы Забэйда-Суміцкі?.. Ці вызначылі б яны яго беларускае паходжанне?

Думаю, што не. Лягчэй выявіць нацыянальнасць кантралёра і афіцыянта, бо іхняя дзейнасць заўсёды «вонкавая», прафесійна-засяроджаная на кліентах і пасажырах, і цяжэй — нацыянальнасць мастака. Бо мастак засяроджаны на сабе, на ўласнай душы, поўнай самапазнавальнай (а г. зн. таемнай) эпергіі.

Між тым мае сябры, маючы патрэбу абараніць перада мной сваё захапленне альпінізмам, тлумачылі, што ўзыходжанне на гару, нават на самую малую вяршыню, не простая забаўка ці комплекс прымітыўных фізічных практыкаванняў, а рух да чысціні — і прыроднай і сваёй уласнай, духоўнай. Чалавек, які любіць горы, узыходжанне абавязкова параўноўвае з арганнай музыкай.

Вось так, не больш і не менш. Узыходжанне — арганная музыка, ну а сама вяршыня тады лагічна параўноўваецца з храмам. Я не аспрэчваю, няхай усё будзе так велічна, хоць на гэтай велічы пластуецца налёт банальнай пампезнасці.