У сваёй кнізе «Альгерд Абуховіч-Бандынэлі» я больш-менш падрабязна расказваў пра іншых вучняў Альгерда Рышардавіча: пра Пятра Карповіча, рэвалюцыянера, які ў 1901 годзе смяртэльна параніў рэакцыянера міністра асветы Расіі Багалепава за тое, што ён здаў у салдаты каля двухсот студэнтаў, пра Івана Чудоўскага, які загінуў у гады рэвалюцыі, і пра Аляксандра Ярэміча, які грашовымі сродкамі падтрымаў выданне зборніка вершаў Янкі Купалы «Шляхам жыцця»…
У раздзеле сваіх мемуараў «Літаратурнае апраўданне», расказваючы аб сваёй сустрэчы і спрэчцы з Ф. Багушэвічам, Альгерд Абуховіч-Бандынэлі папярэджваў беларускую інтэлігенцыю, каб яна, не забаўляючыся пурытанізмам, дбала пра ўсебаковае развіццё нашай літаратурнай мовы. Гэты запавет пісьменніка не страціў свайго значэння і ў нашыя дні.
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны славутых байкапісцаў, якія выступалі носьбітамі поглядаў і звычаяў свайго народа, яго мудрасці і расказвалі ў алегарычнай форме пра надзённыя з’явы жыцця. У старажытнай Грэцыі гэта Эзоп. У Францыі – Лафантэн, у Расіі – I. Крылоў, на Украіне – Л. Глебаў. Байкі А. Абуховіча-Бандынэлі сведчаць, што гэта быў выдатны байкапісец XIX стагоддзя.
У байцы «Ваўкалак» Альгерд Рышардавіч паэтызаваў і ўслаўляў свабоду напярэдадні буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
У байцы «Старшына» пісьменнік з’едліва высмейваў рэформу (свабоду) 1861 года. «Авечкам» далі волю толькі на паперы:
Круцельства ў розных яго праявах Альгерд Абуховіч-Бандынэлі трапна выкрывае ў байках «Воўк і лісіца», «Суд».
У байцы «Суд» выкрываецца круцельства і беспрынцыповасць адвакатаў самаўладства. Мараль тут, як звычайна, вынікае з усёй вобразнай сістэмы твора: «Круцялёў чым разбіраць, лепш абодвух пакараць».
Xарактэрна, што Воўк у байках Абуховіча-Бандынэлi часта выступае як носьбіт вальнадумства, як носьбіт пратэсту супраць прыгнятальнікаў і крыўдзіцеляў, як носьбіт ідэі свабоды і незалежнасці.
Гэтая кніга – першае асобнае выданне твораў Альгерда Абуховіча-Бандынэлі. Яна выходзіць у свет праз 92 гады пасля смерці пісьменніка, да 150-годдзя з дня яго нараджэння. Цяжкі быў яго творчы шлях. Ідучы цаліком, ён нёс у сабе, кажучы словамі У. Жылкі, «дух асілка». Яго творчасць – заканамернае звяно ў развіцці беларускай літаратуры XIX стагоддзя.
Рыгор РОДЧАНКА
ВАЎКАЛАК
СТАРШЫНА
Хоць які парадак дай,
Адно тое, братка, знай,
Што крутнёю ўсей пакруціш
I найлепшэ збаламуціш.
Льва-манарха воўк прасіў,
Каб вайтом яго зрабіў.
Бо авечкі скрозь ў бязладдзі,
Шкодзяць вельмі ў панскім садзе.
Ды і самі прападаюць,
Бо, як жыць, яны не знаюць.
I ліса за ім прасіла
(Яе жонка льва любіла).
Воўк з лісіцаю звязаўся