Грыша добра бачыў, куды паляцела манета, і памкнуўся быў ужо бегчы па яе, але Віця гукнуў адагнаць каровы ад збажыны. Грыша пабег, а як вярнуўся — не мог ужо знайсці тое месца.
Пра здарэнне з грашыма Грыша не расказаў Віцю, балазе той не бачыў. Скажы яму — смяяцца будзе, а то, чаго добрага, і манюкам палічыць. Хто гэта кіне сваімі рукамі грошы.
Віцю, вядома, цяжка было б зразумець, чаму так зрабіў Грыша. Ён не ведаў, што ў сябра такая натура: не па нутру што, адразу паказвае гэта.
Яшчэ Грыша не хадзіў парабкаваць, калі з ім быў такі выпадак. Аднае раніцы яго брат Янка разбіў гліняны кубак, якім пілі ваду з вядра. Разбіў сам, а зваліў віну на брата. Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу.
Грыша пакрыўдзіўся на матчыну несправядлівасць і ўвесь дзень нічога ў рот не ўзяў, як ні прыцукала маці. Толькі ўвечары, калі прыехаў з лесу бацька і ўсёю сям’ёю разабраліся, хто вінаваты, а маці неяк ласкава-ласкава сказала: «Сыночак, еш, а то памрэш», ён прыняўся за ежу...
Прыгнаўшы з раніцы каровы, пастушкі засталі ў фальварку яшчэ аднаго прыезджага чалавека. Ён стаяў на ганку, плячыма да хлапчукоў, і нешта расказваў Вайтовічу. Той рагатаў, аж заходзіўся. Раптам прыезджы павярнуўся, і Віця пазнаў яго: гэта быў Запольскі.
— Ён часта да нашага пана прыязджае: адзін, а то з кім-небудзь,— растлумачыў Віця.
— У госці? — пацікавіўся Грыша.
— Ну, а то чаго ж!.. Наш пан ездзіць да яго ў павет, а ён сюды.
Віця нават і думаць не мог, чаго прыязджаў Запольскі. А той пад выглядам гасцей прывозіў сам або прысылаў людзей вывучаць граніцу. Яны жылі два-тры дні ў фальварку, наведвалі пагранічную стражніцу, хадзілі крадком уздоўж граніцы лесам, стараючыся не вытыркацца на прагал, каб не заўважылі іх з савецкага боку.
Вечарамі ў фальварку наладжваліся гулянкі, на якія часта прыязджаў і начальнік стражніцы. Усёю кампаніяй спявалі ваяцкія песні і разам з гаспадаром строілі планы, калі і як будуць спраўляць баль у Світалаўцы.
Потым Вайтовічаў фурман адвозіў прыезджых у павет і ў Караліне зноў наступала цішыня.
Дома ўжо, загнаўшы каровы ў абору, Віця расказаў пра Місюка ўсё, што чуў раней ад бацькі.
У свой час Андрэй Місюк разам з бацькамі жыў у Місюкоўшчыне, на невялічкім хутары каля Лукашоў. У дзевяцьсот дваццатым годзе, увосень, калі паміж Польшчай і Савецжай Расіяй было падпісаіна перамір’е і праведзена часовая граніца, лукашоўскія палі засталіся на савецкім баку, а вёска з хутарам пад Польшчай.
Некаторыя з жыхароў, у тым ліку і Місюкі, пастараліся выкарыстаць такое зручнае становішча для сваёй выгады. Едучы ці ідучы на поле, яны бралі з сабою соль ці другія тавары, якіх тады пасля грамадзянскай вайны не хапала ў савецкіх людзей, і прадавалі па высокіх цэнах.
Неўзабаве савецкія пагранічнікі выкрылі гэтыя штучкі і аднаго разу доўга гналіся за Андрэем Місюком. Страляіць наўздагон нельга было — перад імі раскінуліся ліукашоўокія хаты. Місюк гэта ведаў і ні на якія пагрозы, крыкі не зважаў.
Пасля такой аблавы Місюк не ездзіў больш на поле. Бацькі яго, даведаўшыся, што іхні хутар пры ўдакладненні граніцы адыходзіць пад бальшавікоў — выехалі з усім сваім скарбам з Місюкоўшчыны ў суседнюю вёску і асталіся пад Польшчай.
У Рымашах, адкуль Пятро быў родам, Місюкі купілі невялікую гаспадарку і асталяваліся там. Андрэй аднойчы паспрабаваў лёгкага хлеба: у яго цяпер не цягнуліся больш рукі да працы. Тут ён хутка здружыўся з Васілём, маладзейшым за сябе хлопцам заможных бацькоў.
Васіль быў падатлівай натуры і са старэйшымі трымаў сябе заўсёды пакорліва і паслухмяна. Андрэй умомант заўважыў падатлівасць сябра і пастараўся яе выкарыстаць. Ён пачаў расказваць, як лёгка даставаліся яму грошы ў Місюкоўшчыне, Пастараўся размаляваць той выпадак, калі гнаўся за ім савецкі пагранічнік.
Аіндрэй не пасаромеўся нахлусіць сябру пяць карабоў з коптарам, каб выставіць сябе перад ім адважным і смелым. Заўважыўшы, што Васіль верыць, Андрэй падышоў здалёк да галоўнага.
— Бацька ў мяне скнара і нясмелы, — уздыхінуў ён, — а то не гэтак можна было 6 жыць... Золата хавае без карысці, а яго можна пусціць у такі зваротак, што рубель два прынясе.
— Як гэта? — здзівіўся Васіль.
— Як? Галаву трэба мець, Вася, і ёю працаваць. Мазалямі не нажывеш батацця, — знарок заінтрыгоўваў сябра Андрэй. — Як жылі на хутары, я падгледзеў, дзе бацька хаваў свой скарб, а тут, на новым месцы, не магу ніяк...
Васіль ледзь не прагаварыўся, што ён ведае, дзе яго бацька хавае золата і польскія маркі, але стрымаўся неяк, ходь і вельмі карцела выказаць тайну. Андрэй заўважыў хваляванне сябра, але не падаў выгляду.