Назаўтра ён зноў павёў гаворку пра грошы:
— Каб хоць паўсотні на першы пачатак...
— А як жа ты аднясеш тавар на той бок? Цябе ж зловяць, — усумніўся Васіль.
— Мяне зловяць? Лавілі ўжо, — зарагатаў Андрэй. — Я там усе сцежкі-дарожкі ведаю. Ні нашы салдаты, ні бальшавікі не ўбачаць нават. Трэба сёе-тое вось тут мець, — пастукаў ён па Васілёвым ілбе, — калі такімі справамі займаешся. Каб у нас было сто рублёў золата, мы схадзілі б з табой разам... Я не хачу прасіць у бацькі, ды ён і не дасць, скнара гэты.
На трэці дзень Васіль сам прынёс грошы. Хацелася паказаць сябру, як дорага яму дружба. Андрэй спакойна ўзяў бліскучыя манеты, пералічыў іх і паабяцаў аддаць у два разы больш.
— Толькі ты адразу аддасі, як вернешся. Я так узяў, каб тата не ведаў. Дазнаецца — заб’е.
— Канешне, адразу, — суір’ёзна адкаааў Андрэй. — Хіба я не разумею, пад якім страхам ты будзеш хадзіць гэтыя дні, пакуль я вярнуся.
Насупіўшы бровы і падцяўшы губы, Андрэй нейкі момант моўчкі глядзеў на грошы, потым падняў вочы на Васіля і сказаў:
— Хадзем, Вася, разам, што заробім — папалам. Дружыць, дык дружыць. Твае грошы, мой вопыт...
— Тата не пусціць,— пакруціў галавою Васіль.
— А ты не кажы дома нічога. Я таксама пайду цішком.
— Не скажу цяпер, як вернемся — спытаюць.
— Тады сварыцца не будуць. Ты ціхенька паложыш бацькавы грошы і пакажаш, колькі зарабілі. Дома слова не скажуць, пахваляць нават.
Васіль не ўстаяў.
Назаўтра ранічкай хлопцы пайшлі ў горад, купілі на ўсе грошы сахарыну і, не заходзячы дахаты, падаліся на Лукашы. Там праляжалі ў лесе да позняй ночы, выгледзелі, дзе лепей пераходзіць граніцу, і змрокам папаўзлі цераз яе.
На тым баку, як расказваў Андрэй, наткнуліся на засаду і далі драпака. Ён вярнуўся з перавязанай шыяй, а Васіль зусім прапаў. Васілёвы бацькі паднялі лямант, крык, але Андрэй напалохаў іх, што калі даведаецца ўлада, дык і яны яшчэ адказваць будуць.
— Можа жывы дзе, можа ранены, як і я, дык хоць некалі вернецца, супакойцеся,— даводзіў Андрэй.
Людзі ж пасля гаварылі рознае. Адзін з Місюковых суседзяў, якому давялося пабачыць незагоеную рану на Андрэевай шыі, казаў:
— Такой раны куля ніяк не можа зрабіць, быў я на вайне, ведаю. Нажом нехта паласнуў. Можа той жа Васіль, абараняючыся.
— А што, усё іможа быць, — згаджаліся з суседавымі довадамі рымашоўцы.
Некаторыя нават раілі Васілёваму бацьку заявіць у паліцыю, але той баяўся раскрываць рот. Ён верыў больш Андрэю, што сын яго на тым баку, чым здагадкам сваіх аднавяскоўцаў. «А ўвядзеш у вушы паліцыі, могуць штраф яшчэ даць або судзіць нават», — думаў стары.
Хутка ў Андрэя з’явіўся новы суконны гарнітур зялёнага колеру і хромавыя боты. Бацька пусціў пагалоску, што хлопец збі'раецца жаніцца, таму і прыбраўся ва ўсё новае.
А людскія языкі гаварылі другое:
— Вунь дзе плачуць грошы Васілёвага бацькі.
— Можа не толькі грошы, а і Васілёва жыццё...
Пра ўсё гэта Вайтовіч, даведаўшыся ад Пятра, расказаў Запольскаму. Той выклікаў Андрэя да сябе і доўга з ім гутарыў.
— Я мог бы цябе аддаць пад суд за такую справу, як пераход мяжы, але спадзяюся — ты для нас можаш зрабіць некаторую паслугу і гэтым выкупіць сваю віну. Работа ў нас не цяжкая, плацім не дрэнна...
Андрэй выслухаў, што трэба рабіць, і згадзіўся. Праца прыйшлаоя яму да спадобы. Месяцы праз тры пасля першага наведвання ім дэфензівы з Рымашоў забралі трох хлопцаў, калі тыя чыталі забароненыя творы. Хлопцы доўга не маглі ўцяміць, адкуль даведаліся пра гэта дэфензіўшчыкі. Не паспелі тыя вярнуцца, як зноў забралі яшчэ двух.
Следам за апошнімі двума арыштаванымі Андрэй пераехаў працаваць у павет. Адтуль яго неўзабаве паслалі на курсы, дзе ён прабыў некаторы час і вярнуўся са спецыяльным прызначэннем.
Запольскі не імог нацешыцца са свайго выхаванца. Ён быў рады, што такога служаку давялося знайсці іменна яму.
Пры зручным выпадку Запольскі любіў праехацца з Місюком. I на гэты раз яны завіталі ўтрох у Караліну.
Каб дагадзіць Вайтовічу, Запольскі маляваў карціну, як у адзін цудоўны дзень будуць даваць драла бальшавікі са Світалаўкі. Ён да пояса нахіліў сваю галаву перад фальваркоўцам, паказваючы гэтым, як схіляцца перад сваім панам світалаўскія парабкі, а следам за імі — рускавічаўцы.
Вайтовіч ззяў ад будучага шчасця.
— А скажы, каханы мой, будзе гэта ўдзень ці ўночы? Як думаеш?
— Толькі ўдзень. У цудоўны, сонёчны дзень, каб звычайным вокам можна было бачыць, як будуць падмазваць яны свае пяткі.