Выбрать главу
надзеі нетрывалай, як зорка на вадзе... Ноч марна адгучала – мо дзень не падвядзе?..
ЖАРТАЎЛІВАЯ СЕЛЯНІЯДА
Мяне – ужо не будзе. А гэты месяц, святлом наліты, як болем, узыдзе нячутна над чорным лесам плысці паважна над полем.
Над перапёлачкай: плакаць даволі, ножкі застудзіш па росах... Ох, доля, доля, матухна-доля ціхагалосых і босых!..
І неўзабаве – над нашым садам: па верхавінах прыгнутых вішань-чарэшань бляскам-прынадай селяніяннай атруты...
Адводзіш позірк?.. Няўжо напалохаў прывід лунатычнай хваробы? Усё ж памяркоўна і без падвоху... Мне гэты бляск – даспадобы!..
Такі знаёмы – ці не з калыскі?.. ночкай санлівай над домам... Недасягальна далёкі. І блізкі. Нічый – і усім і нікому!..
...Ледзь чутна, шчыра кляў яго злодзей – выплыў з-за хмар нечакана!.. Дзяўчо дакарала: – Што ж позна ўзыходзіш, а твар хаваеш так рана?
Які ўжо раз безнадзейна спытаю: – Сустрэча з любым ці будзе? А ты – усё бокам, бы хата з краю... О, нават месяц – як людзі... . . . . . . . . . . . . . . . . . . ...Што ж, дзякуй, месячык. От, давялося яшчэ раз поўняй сагрэцца: перагарнуўшы ў памяці штосьці, як прахалоду на сэрца...
***
Радасць-вечар у бяздонні начы растварыў і нюансы, і колер. Вернай птушкай далонь на плячы, не зляціць, не пакіне ніколі!
Слаба бэзам заносіць здалёк. І асфальт ад зямлі халадзее. Што ні вечар – імчыць сакалок! І на радасць – душою гібее:
Хто прыдбаў гэткіх зор над табой? Кім пялёсткі прыдуманы ў кветак? Басаножкі іскрыстай луской, пад якімі прыціхла планета?
Крок у крок, прыпыняцца не час: ноч усё гоніць, а ранак не блізкі...
***
Альфе
Ля брукаванкі буйна шыпшына, над стужкай бруку танок стракоз. Глухне надзея ў шоргаце шынным, ценню кароткай ляціць пад адкос...
Побач!.. Праскочым, сустрэчы не будзе – надта ўжо доўгім чаканне было… Адтрапятала пад ветрам на грудзе, як страказы палахлівай крыло,
адвіравала бясконцасцю думак, смелых і яркіх, як сонца з-за хмар. Ды растварылася ў зборышчах тлумных, увесь адзіноты спазнаўшы цяжар...
Цяжка прыняць усю віну за няўдачу. лёгка ўявіць, што чакае далей: крок машынальны маршрутаў наўдачу, клямкі чужыя чужых дзвярэй,
усё новых заняткаў канвеер бясконцы – каб думкі прысталі, адчуўшы ярмо... Каб здагадаліся: тут пад сонцам шмат пуцявін і напрамкаў лягло...
З-за павароту – схілы пагоркаў, зноў цвет ружовы, пышней і ярчэй. А дух палынны, цяжкі, прагорклы, ліпне на губы і да вачэй.
І лямант ад бруку. І ўсё лапоча брызент, напяты над галавой. Слупы, кіламетры. І так да ночы... Якая павінна несці спакой!..
“БЕЛАРУС”
За лясамі, гарамі высокімі, там, дзе Нігер зялёны цячэ, пасланцамі яны яснавокімі у гвінейскай чужой баразне.
Рукі цёмныя, чорныя твары, светлых сэрцаў напружаны стук: то пяюць у трапічным абшары наш матор і тамтэйшы жаўрук.
Мо са словам і я не спазнюся, хоць цяжкія да песні шляхі... Каб ляцеў той прывет з Беларусі, што калісь адны гусі няслі ад іржавай балотнай вады, ад сіўца, што не зведаў касы...
З ЖЫЦЦЯ...
...Адгрукала, хмары камечачы! І свеціць, усё больш аддана, сцябло пад кропелькай гнецца, пасмачкі пары над плотам... Малыя па зелені лужын то моўчкі, то з віскатам радасці, крышаць ружовасцю пятак люстранасць тонкую, чыстую. Птушкі ўладкоўваюць пер’е. А галіны – кроплі страсаюць. Ім, галінам, што ж застаецца?