Выбрать главу
1 Дзе ты, дзiўны час навальнiц? Лiсце ў скрусе ўсцiлае дол. Поўнi той не спаткае ноч, ночы той нi шукаць, нi знайсцi...
2 За расчыненым насцеж акном супакойваўся ўзбуджаны гром.
Кроплi з цёмнага скочваў лiста. Адганяў – не жадала душа! –
мiтуслiвы, роспачны рой: хай сумненнi ляцяць стараной!
Цi ж не бачаць? Нябёсаў агонь хай iх спалiць, ратуючы ўстронь!
3 ...Зразумець – не змагла! Назаўжды, стрымгалоў, вужом пад лаўжы,
пад усмешкай – лязом зiхацiць! – ўсё нямее i ў прорву ляцiць!
Пад насмешкай – ўжо словам сышла! – чорнай роспачы выспець пара!..
Як жа будзе? Цi можна сцярпець?! Бездань неба. Месяца медзь.
4 Сёння так спакойна аб тым, што ў той час блюзнерствам было б! Не спяшай прыняць варажбу цёмнай ночы, поўнi, дажджу...
МІНІ-МАСТАЦТВА
Альфе
Перасыпана сінь паліняла чысцінёй нечаканай аблокаў. Дацягнуўся б рукою бязмала я, а на справе – далёка-далёка!..
А на справе – зусім недасяжнае: птушкі – плямкамі, ўзбуджаны вецер, і шматтонных метал фюзеляжаў проста дробнымі блешнямі свеціць... Дзень пры дні. Усё прыстойна наўкола.
Усё як след і, лічы, бездакорна. Дзень у дзень праварочвае кола рэчаіснасць твая, рукатворная. Усё размовы, размовы, размовы. І – правалы. І ўздымы, і ўзлёты экстра-інтэр-экзістэнц-асновы з неадменным пушком пазалоты... Толькі раптам – ужо не пакліча, ўсё па-свойму жыццё спланавала. І ідзе ён, цвяроза-трагічны, ураўнаважаны... зломак бязмала... А на справе – брыдзе, ужо атручаны, ногі шлях паўтараюць прывычны... – Што шукаеце вокам змучаным, Homo sapiens... трагікамічны? З ціхай зайздрасцю: – Сінь паліняла, колер стрымана – гучны, бо вечны, зразумеў бы ўсю сутнасць бязмала, ды маячыць профіль там нечый... Восень, чыстыя барвы не тоячы, як чакала: пад ногі, на плечы... Ды мільгае ўвесь дзень, як надоечы, сілуэт так знаёмы, ужо нечы... Ўсё аблокі – заўжды недаступныя, на мяжы, на спрадвечным падзеле. Што ж так, восень, спяшаешся, рупная, а даверліва барвамі сцелеш?..
***
Чым жа свеціш, пажоўклае лісце? Раз’яснеў змрачнаваты пакой... Мы маўчым – гук адзін будзе лішні. Твары нашы палоніць спакой.
Гэта водбліск зляцеўшых паводак? Майскіх раніц бясконцы працяг залаціцца – прыспела нагода! – сарамлівасцю ў шэрых вачах?
Што сплыло пад чароўнай усмешкай, тое у сэрцах стамлёных баліць. Колькі б крокаў яшчэ па тых сцежках і без іх ці дарог адхадзіць – неба сіняга ветразь напяты. А па ім – залатыя зярняты...
***
М.М.Ш.
Цякуць гады. I часу плынь нясе ўсё новую вясну, як i мяне з табою. Ты ведаеш, i я перад сабой не ўтою, што наблiжаемся да мэты пакрысе.
Адным знайдзёнкаю, а iншым – горкай згубаю ператасуецца часамi ўсё, нiбы калода карт: з кахання – лёгкi цi нiкчэмны жарт і недарэчны фарс – з работы любай.
Ды што! Вось жнiвень дабiвае днi, і хутка астрам дацвiтаць на каранi...
Ўжо неба пачало хiлiцца долу, твар месяца злiняў ад смутку i турбот – быў сёння першы павуцiння лёт: спакойна ўпэўнены, хаця яшчэ i кволы.
***
Двух дзён хапiла, каб страцiлi лiпы свой далiкатны ўбор. Мой ты верасень, мы ж пабрацiмы, не глядзi спачувальна, ва ўпор.
Як у маi свет ўбачылi дзецi – што ж, я радасць сваю не таiў. Толькi зжыцца паспелi – аблецелi, мiрыядамi жоўтых крыл.
Злосць людская каб долу iх кiнула – дык уступiцца, хоць словам благiм! Пад нагамi рака жаўтаплынная, за плячыма – пражытага дым. I нясе яго ветрам удаль, назаўсёды. На жаль.
Л.I.П.
Досвiткi цiхiя, досвiткi ясныя, песня прасторы без слоў! Тыя сустрэчы вясёлыя, частыя... Чым жа хвалюеце зноў?..