Выбрать главу
***
С.Ж.
Царская карона, жоўтая лiлея, пругкiх шэсць пялёсткаў – полымя вянок! Свецiш апельсiнам, журавiнай тлееш, як заваражыла, адганяеш змрок... Вертыкаллю гордай на сустрэчу сонцу узнiмаеш келiх чэрвеньскай расы. Ноч – суцiшнай скрыпкай, бубнам – дзень бясконцы: рэха гаманкое, птушак галасы... Белую трымалi у гербах магнаты, неслi, паланiўшы, на сваiх сцягах. Ты – на вольнай волi: ля ўбогай хаты, мiж карчоў альховых, на сямi вятрах... Тварыкам дзiцячым ля халоднай шыбы, яркасцю прызыўнай нечакана ў снах, знакам пуцяводным роднае сялiбы, пад дажджом няўступлiвым, на сямi вятрах... Век зусiм кароткi: ўжо халодны вецер ладзiць пераборы ў бадыллi сухiм. Соннай мухай кружыць успамiн аб леце... Шэракрылым шэршнем адгалосак зiм...
В О С Е Н Ь
Дз.Шчаснаму
1 Кастрычнiцкая яснасць!.. Як праз шкло Прамытае не раз, ды таўшчынi належнай... Iльецца створанае вечнасцю святло, Сатканае з журбы i радасцi бязмежнай. I песнi горнуцца, бы ветразi плывуць, У словах, знойдзеных i сказаных другiмi. I спее ўласнае. Збiрай, i не забудзь, Што так пяецца толькi мiж сваiмi...
2 I пракрадзецца досвiткам туман нямы, Абдыме былку кожную. I стан ялiны дужай... Счакаўшы ранiцу, пад сонца пойдзем мы, Зямляк i суайчыннiк – шчыры дружа, Адчуць, як у гаi з бяроз, ляшчын, асiн Страсаецца цiшком пад кiрзавыя боты Начышчаная медзь, прынадлiвы кармiн, Нейтральнасць блякласцi пры кроплях пазалоты.
3 Спакой i цiшыня – не маюць меж i мер. Ахейцы сiнявы такой не сустракалi! Халаднаваты клiмат... Быў бы свой Гамер, Калi яны Руна яшчэ i не шукалi... А нам – элегii, санеты. Конь сiвы, Барвовым захадам ружова фарбаваны... I гэты вось кастрычнiк! Залаты, Да дробязей знаёмы, зноў жа – нечаканы...
4 Быў млын калiсь... Праз рэшткi паляў лье У нiзкiх берагах рака струмень халодны. Спрамляюць рэчышча. Чакае тут яе Бетонная труба. Над ёю – мост выгодны. Падыдзем? Пастаiм, каб лепей ацанiць Прыкметы навiзны, наканаванай часам. Цякла – як сонная, тут – пенiцца, бурлiць! I зноў спакойная – пакiнулi сам-насам!
5 Зусiм як чалавек! Ды праз матора гук Ён нашых разважанняў не пачуе: З навюткiм кошыкам лазовым паляшук З-пад Пiнска на Наваградак шыбуе! Да тых грыбкоў, што ў кошыку ляжаць, Зяць прынясе што-кольвечы з сяльмага... Без кроплi ж той – нi быць, нi гасцяваць: Адолее, замучыць тая смага...
6 Ах, колькi ж iх было: тых кропель, баразён, Крывавых мазалёў, крыжа здранцвення, поту, Дажджоў заложных, каб буяў драсён, I тых чаканых, ссунутых на потым! Шчаслiва, дзядзька! Ўнукаў падтрымай, Хай доля мачыхай нiколi iм не будзе! А розных там хвароб, нястач – о непачаты край!– Адолеем, усю іх плойму збудзем!
7 Зноў цiшыня. А шэранькi бiплан За хмару лепiцца ледзь бачнаю стракозкай...
***

Ветер всхлипывал, словно дитя,

за углом почерневшего дома.

Н.Рубцов
Не зачакалiся восенi... Запар каторы дзень вецер ў кватэру просiцца, ўпарта па шыбах вядзе далонямi мокрымi, шэрымi: – Будзь чалавекам, пусцi!.. А мы – даражым кватэрамi, як самым надзейным ў жыццi.
Зручна. Утульна. О не, не вонкавы сiнтэтычны, дыхтоўны лоск: у вазе крыштальнай рабiна гронкамi, набыты ў Лейпцыгу Босх. Скардзiцца нехта? Гэта ж далёка, той жа вецер за моцнай сцяной. З цыферблата-табло электроннае вока аглядае наш слаўны пакой.
Усмешку вясны цi заўважылi? Някiдкi жаночы твар... I вецер, яшчэ нехлямяжны, таўчэцца мiж кронаў i хмар, I сквер той i голы i мокры, і ў сэрцы зiмовы спакой надзейна бароняць шырокiя вокны шкляной дубальтовай бранёй.