Выбрать главу
***
Цiхі i чысты блакiт – нават вачам балюча. Ў долах – бы клiчнiкi ўбiты – з-пад снегу мёртвае сучча.
Хромам i умбраю сосны праз насцярожаны iней. Гiля рэальнейшы посвiст – ў зачараванай краiне!..
Бездань, бясконцасць і холад – подых халодны сусвету і мяккае ззянне наўкола – песціць свяціла планету...
Ах, непрывычныя словы! Лепей – зямля пад нагамi, ў лужынах сонца абновы i пры дарозе той камень.
І смуткам пацягнены веi, позiрк астатнi, расстанне, захад без кроплi надзеi, паўночы глухмень, свiтанне,
дзень новы, боскi бязмала; Глюк-Крэйсляр, “Мелодыя”, тая, што дзеля нас завiтала i пераможна вiтае, клiча над грэбенем хвалi, часам ледзь чутна, ды шчыра...
***
...Вечар заiнелы з лёгкасцю зайздроснай сцеле-кампануе ценяў сiлуэт, дрэў, фiгур, таксi, услужлiвых кiёскаў, занятых падлiкам планавых манет...
Моўчкi побач крочу, думкамi цвярозы. Моўчкi я цікую, як глядзяць услед. У лагу далёкiм амярцвелi лозы, па зазiмку чыстым – двойчы воўчы след...
А табе да твару ў шапачцы-кубанцы, і каўнер так слаўна да шчакi прынiк... У чарнаце над намi ў нетаропкiм танцы дробны снег і вузкi, мутны маладзiк...
Я не стаў разважны, я не стаў цвярозы, летам або ўзiмку – ўсё той самы хмель:
у лагу без назвы – гнуткiя бярозы, буйству маiх думак белая пасцель...
I шчыруе горад перманентным святам, не спяшае гучнасць замянiць на сон. Светлафор нястомны... I мiгцiць заўзята на карнiз пасланы пульсаваць неон...
***
Толькі снег, белы снег, мокры снег... А цябе – усё няма і няма... Прыпынілі хвіліны свой бег, забарона на гучнасць прыйшла!..
Белых клавішаў сціснуты рад. Чорных рэдка расстаўлены строй. Закрані з іх любы наўздагад – толькі шэпт... Гэта снег за сцяной...
Толькі б тых дачакацца ім рук, тыя пальцы адчуць над сабой – хай ажывяць абноўлены гук феерверкам над кожнай струной,
рэхам чыстым ад мутных вакон да магніту нібы – да яе, вадаспадам за той Рубікон, што праз мора чакання цячэ!..
Каб нясло ў забыцця акіян ветрам, хваляй, жаданнем маім. Не патрэбны мне сёння падман – белы снег...Гэты шэпт ні аб чым...
ЭЦЮД
...Тужэе ультрамарын за адпацелым акном у зблытанай сетцы галін, звязанай вялым святлом. Памяць які ўжо час пальчаткай з драбніцаю шкла: гоман бяседы прыгас – ЯНА нечакана ўвайшла! Ты, акалічнасцей збег? Душы нястрымны парыў... Сіні за рамамі снег. Проба звяна на разрыў... Ды не заўважыў ніхто, а ўжо адчуць – і не змог, як ветрам вясновым прайшло па лютаўскай скуры дарог, як промня наставіў лязо гарачага лета пульсар, каб схамянуўся ЯГО перанапружаны твар... Ды не заўважыў ніхто – бачаць жа ўсё навылёт – як пульсавала жыццё праз макіяжу налёт... І зноў стаў звычайным пакой. І сутыкаліся зноў шпількі гамонкі пустой на скрыжаваннях размоў.
...Дзве пары розных вачэй, а далягляд ім – адзін. І ўсё хутчэй і хутчэй віруе кола хвілін. Спыніся, імгненне, і стой побач з жаданнем маім!
...Цёмны, тытунны настой. Смутак, празрысты зусім...
***
Шэрані ціхія звесткі. Пара... Досвітак першы настылы. І ўсё нешта гоніць з двара, нібы перабольшвае сілы...
Шэрага неба дыван. Лёгкая постаць як з мары: Шапачка, футра на стан і подых воблачкам пары...
– Дзень добры, няўжо і мароз Вам ясныя колеры дорыць? Я – мерзну, хаваю нос!.. – Мне кожны дзень без дакору. – Вам вядомы нейкі сакрэт! Ці от, смяецеся з кабеты...
***
Месяца тонкі акраец. Ночы размытая грань. Бачыш, памалу світае, мо не шчамі, перастань...