Выбрать главу
Змагацца дужаму! Перамагчы адным ударам. I, пасля, магчыма, стаць песняй гучнай у свой час.
А выстаяць пад ветрам? Уначы Выглядваць золак прагнымi вачыма, прамень каторым назаўсёды згас?
***
В. В-у
Кiнем усё i на досвiтку едзем, у дробнай хвалi губляць паплаўкi...
Дальнi бор i аблокi-суседзi мiж драцiн патанулай лазы; цела светлае ў цёмнай кашулi – цягне век свой крывуля-вярба; i над грудам, дзе продкi паснулi, тлумiць ветрам кiрмаш варання.
Процi сонца iскрыць павуцiнне, спеюць словы, ўбiраючы сiнь... Хай мой голас тут раптам загiне, толькi ты, дарагая, не згiнь! Сотня год – толькi кропля расы на спакойным аблiччы тваiм...
***
Не скарбаў шукаем – волi. Каб новы ўявiць абшар, узлятае, напяты да болю, уцiснуты ў сталь Iкар. I гiне ў полымi лютым. I, фенiксам стаўшы, iзноў рве прыцягненняў путы, успеньвае ў жылах кроў.
Цiхiмi галасамi клiчуць яго назад Шолахi-перазвоны, пошум старых прысад.
Недзе ў безданi золак першую птушку збудзiў. I расцвiтае золатам Трава Зямлi – дзiвасiл.
***
М.М.Ш.
Дзеля славы нязгаснай – красы пацалункамi лiпеньскай ранiцы расцвiлi ў першых днях касачы. Спакваля, на зары, на свiтаннi...
Сiла нашай зямлi перайшла праз карэннi ў тугiя пялёсткi сiнiм, жоўтым – адбiткам святла, сцюжай зiм, пазалотаю вёснаў.
Каб спявалi ў жаночай руцэ. І каб новую песню складалi новы Альбрэхт i новы Вiнсент. Ну i ты, мой шаноўны Мiхале.
Не скупiцца на колер абшар тым, хто ўбачыць, пазнае, адчуе...
***
Ох, засцiлае туманам, хоць плач, кладкi, алешнiк, атаву аселiцы. Нiбы горла прачысцiў пугач, а рагатнуць – не асмелiцца.
На той бок не пайду нiзашто, нават птушка твая не ўпросiць: Адбалела, як смага, прайшло... Асталася счарсцвелая восень.
А любiў, брыдучы басанож па iмхах, выхваляць твае вочы. I за гэта, няйначай, ўсю ноч той, вушасты, за рэчкай рагоча:
– Ух!-ха-ха!.. Прыгажосць перахвальваў, хараства не знайшоўшы нi калiва!..
***
Б.І.
Не пытай ты мяне, не пытай нават позiркам, крыху упартым! Хай адкажуць табе: небакрай, казялец, i ўвагi не варты, сiнi бор, i аблокi над iм, нерухомыя ў жнiвеньскай стоме; i лянотным дажджом залатым сонца бляск на звычайнай саломе...
Я не першы палонны з людзей, што шукаюць сваю азярыну. Там, спатоліўшы смагу грудзей, не баiшся ўжо нават загiнуць... Бо спазнаў, бо ступiла нага на ледзь бачную сцежку яднання. Небам сiнiм, бяздонным, вада. У ёй аблокi – маўклiвыя зданi.
Толькi вочы прыкрый, зварушы вастракрылую ластаўку – памяць. I пачуеш, як шэпча ўначы плынь вады пад цяжкiмi плытамi... I, слабых не шкадуючы ног, тым жа берагам, тым крутаярам, ужо брыдзеш напрасцяк, без дарог, з неабсяжным сам-насам абшарам. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кроплi зор праз iмжу, праз iмжу... То ярчэюць, то знiкнуць гатовы. Не трывож – не пытай! Што скажу? Выцвiтаюць будзённыя словы...
ЗДРАДА

Ptakow tyle. Zieleni tyle.

Lato, zaczekaj chwile.*

K.I.Galczynski
А яно – пачакаць не хоча... А яно затрымацца – не можа! Час няўмольны, немы, шалёны, упарта круцiць кола-арбiту. – Досыць! Немаўля толькi, бачу, не чуе: малако, вочы мацi, промнi – Вечнасць! А што ж мне, спазнаўшаму болей? Не нудзiць непазбежнаю стратай! – Ну, чакай жа! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . I з падмурка – бетоннай гранi – адштурхнуцца! Мацней, што сiлы! – Возьмем! У каруселi зялёнай iмчуся: ...Конi, конiкi, травы – побач! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Цёплы вецер твар абвявае, дорыць птушак суседства, пахі перацвіўшых у стоме красак... Радасць! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .