Выбрать главу
Слабнуць пальцы... Ужо не ўтрымацца – цэнтрабежнасцi Злая Сiла... *Колькі птушак. Колькі зеляніны. Лета, затрымайся на хвіліну. К. І. Галчынскі *** Занік матораў шум за плошчамі лясоў, растаў і бляск неонавы, халодны, а пах зямлі, спрадвечны, першародны, свідруе грудзі знойдзеным ізноў.
...Дзве ніткі каляін праз рэдкі хмыз ў пануры ельнік, скрозь імхом спавіты. Я, мабыць, зноў дарогі пераблытаў – і месца тое, а чужы абрыс...
Мкнучыся ў думках сотні раз сюды – мыляем крок, губляючы сляды...
О, як шмат часу ўжо ў нябыт сплыло і як змяніліся мы самі! ...Тут недзе сіл набралася жыццё, каб упрыгожваць гарады агнямі.
***
А жолуд – прарасце вясной... Мiнуць гады i непагоды. I будзе дуб высокi мой ў глыбокiя ўглядацца воды!..
Сплыве благое. Цiшыня такая ўсё вакол абдыме, як быццам не было i дня грымотна-гулкага над iмi.
Драчыны крык начы спакой не пераб’е ў лугах зарэчных. А нехта ўзнiме позiрк свой ў лiстоту кроны... векавечнай.
I ў роўным месячным сяйве размерана кладуцца ценi – магчыма, зноў перажыве неабвяргальны сэнс iмгненняў,
калi ва ўладзе цiхiх дум не лiчыць сэрца дзён пражытых i ў непаўторны светлы сум
няўдачы цiшынёй спавiты.
Прыклаўшы да маршчын ствала шчаку гарачую, жывую, адчуе, што сама прыйшла хвiлiна, так чакаў якую.
Даўмеецца: за небакрай, за моры тры хадзiць цi варта, каб адшукаць чароўны Край, што снiцца, так жаданы, ўпарта?
***
Нявольнікі сваёй душы, дзеля чаго аберагаем знікомы бляск жывой зары над непахісным небакраем?!. ...Радзіма, дзіўны водар траў над Шчарай, у чмяліным гудзе!.. І кветак іншых – не прызнаў, І спеў – заўжды адзіным будзе: тут, толькі тут, дзе вольхаў рад над нетаропкаю вадою, і май надзей, і лістапад – над пасівелай галавою. Былых ахвяр няхай граніт, паліраваны аж да ззяння, бярэ на скронь халодных пліт ўжо толькі яснае світанне, не напалоханы нічым сарочы крык кустоўе будзіць. І так, з няведамых прычын, падзякай напаўняе грудзі...
***
М.М.Ш.
Праясняецца... Шчырыя словы ўжо ледзь чутна сыходзяць з губ. Над сінеючай шапкай дубровы крохкі месяц – спілованы круг.
Цішыня. Адзіночыя кроплі паглынае бясследна зямля. Дабрыду, усё роўна прамоклі чаравікі яшчэ да дня...
Ні жаданняў, ні даўняй трывогі: не паспець!..– І халодзячы жах – толькі ветах, ліхтарчык убогі, скупавата... Ды мох на ствалах.
Вечар, вечар! Такі нечаканы... А, бадай, і найлепшы ў жыцці... І, вядома – найлепшы ў жыцці...
***
Без весткі прапаўшаму ...Чыстаю вохрай, глуха-чырвонай, ціха сплывае з медзі ствала на мох збуялы, на звонка-зялёны, ды ўжо счарнелы тут, ля камля.
Захад крывавіць... Ірве назаўсёды дня залатую, жывую шчэ ніць. О недарэчнасць – успомніць з нагоды аб тым, што мёртвым ужо не баліць!.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ...Кропляў пякучых бег безупынны. Бой аціхае... Ці трачу я слых?.. Зноў прыбывае сумнай ажыны, сунічак сумных... дзеля жывых...
***
Без весткі прапаўшаму Лагчына, груд... Алешнік, як нядоля, брыдзе, здарожаны... спыніўся. Назаўжды. Струменіць неба хвалямі нуды на здратаванае жалезам поле. ... Як цяжка паміраць! Чужынца крок, смех. І цурчыць – на нашым полі бою! Зямля, расстацца я не мог з табою, і выстаяў. Ды сіл... устаць не змог... Ні вечароў, ні раніц больш не будзе, счарнелі ліпы роднага сяла... І чырвань канюшыны запляла зямлёй мае прыдушаныя грудзі. І тысячы над галавою зор – асколкі памяці – ірвуць прастор...