Выбрать главу

Янка Юхнавец

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Успаміны

(сцэнічны начырк)

(Дзея першая і другая адбываецца бы ў кіно-фільмеь аджа можна сказаць, гэты твор да чытаньня)

Дзея Першая

(Летні сонячны дзень, ні хмурынкі на небе. Крыху воддальку віднеяцца пушча, зіхнея лука ракі, і невялікае балотнае возера. Двое, мужчыны, ідуць па ўзьбярэжжу досыць шыракаватай рэчкі, што ўпадае да ракі. У іхных руках рыбалоўчыя снадзівыь ідуць памалу, часта прыпыняюцца: азіраюць рэчку. Іхная гутарка стала чутней.)

Першы: (прыпыніўшыся) Дык во-о што?

Другі: А нічога. Уторвую нічога! Гаворацца пра гэта бадай штодня, бо ведаюся з табой ад маленства… але я старэйшы за цябе, і я з досьведам жыцьця, таму не падкнічавай мяне супроць цябе.

Першы: Жыцьцё? Жыцьцё як слова, і ягоны сэнс я цемлю разам з іншымі людзьмі адным наўцёмам: яно вось, пакуль існую, я жадаю жыць, адчуваць і мець

тое-сёе…

Другі: А прынамсі: што?

Першы: Зусім маленькае… (ён пачанае крэсьліць вудовішчам квадраты на зямлі). Добрага суседа каля маёй сялібы, хоць мая сяліба яшчэ не збудаваная… каб кожны раз, пасьля працы, ведаць: я вяртаюся да роднага кутка, дзе пахне любімай стравай, дзе вадрыць маім целам, дзе бачу рэчы ці партрэты людзей, якія пачалі маё жыцьцё і памаглі мне ў нешчасьці вайной, бо гэтакае было і здаралася… Пра маленькае, што належыць мне, я магу казаць шмат. Я люблю дарыць яго!..

Другі: А я супраць гэтаму!

Першы: (крыху ступаючы ў кірунку рэчкі) Некаторыя людзі ад дастатку і дабрабыту губляюць чуцьцё меры ўласнасьці, але толькі напакуль… Вось чаму торкаешся сваімі думкамі, што напісаў у невялікай кніжцы-успаміных: яны мае, яны належуць мне? Яно маё бяз азірку!

Другі: (крыху крыўдна)…і не аддам іх нікому. Я кроўю абліваў іх!

Першы: Сваю ці зь іншых?

Другі: У збанок не зьліваў ні маю, ні іншых. Кроў ёсьць кроў! Ня твая справа далпасіць мне!

Першы: Я заўважыў, даўно заўважыў, што любіш аглядаць сябе бы пастаўленым відошна на пэдысталь… стаіш на ім, ці можа гнібеш у сваіх мроях-выдумках?

Другі: Судзьдзём хочаш быць?

Першы: Не, падсудным жадаю. Падсудным, што ня любіць адказваць судзьдзям, а асуджваць іхныя пытаньні й наўмеры асудзіць мяне выверчанай законамернасьцяй.

Другі: Лепш да ракі пабарзьдзім, а то месца зоймуць наша… сяньня-ж нядзеля. (ідуць)

Першы: Зноў чую маё, маё.

Другі: Не падцяквай! Я таксама маю права шчасьлівым чуцца, хоць і ў неспадобе свайму: хачу нюхаць свой пот. (моршчыць нос)

Першы: Але! Люблю маё…

Другі: Я разумею цябе, і не ўпісваюся тваім суседам быць…

Першы: …бо старэіш.

Другі: Памыляешся. У старосьці людзі становяцца больш цынічнымі. Нахабна абмацоўваюць утрачанае ў ранейшым жыцьці.

Першы: (пахопна-уцемна) Уваходзіш у газард, як калісьці вайной. Пашануй сябе! Даруй мне, я хацеў сказаць: пашануй іхных.

Другі: Я старэйшы за цябе. Мушу верыць у што паверыў. Таму магу назваць цябе самым брыдкім словам, каб абараніць сябе.

Першы: Абараніць сябе? Вайны больш няма. Жыві ціхатой сваёй душы.

Другі: (крыху адвярнуўшыся) Сваёй душы? Я ніколі не дзяліў яе. Я толькі баяўся і баюся болі майго цела.

Першы: А душа ад цела ня жыве далёка.

Другі: Утопія! Цела не адолея, душа твая надворжя поўна сонца, няма хмараў, а неба захмараная — чакай перамены…

Першы: (урывіста)…але дзень абжяўляецца, прыходзіць!

Другі: Ты пачынаеш навучаць мяне?

Першы: Навука мінула. Спадзяюся жыцьця. Я ня жыў яшчэ, як трэба чалавеку жыць.

Другі: Не разумней, калі ласка! Адчуваюся пакрыўджаным табой, таму дазволю ацаніць цябе, паказаць табе, хто ты… Ты як рэчка гэтая цячэ, імкне зьліцца із ракой…

Першы: (зноў урывіста) А вось ад сяньня я нарывісты чалавек, і гэтага-ж каня- чалавека, наравістага, не запрагнуць больш. Ён хоча цягнуць толькі сваё жыцьцё, і клапаціцца пра дарожоных яму.

Другі: Што тады ад твае мэты астанецца?

Першы: Няхай шкілет.

Другі: Навошта нішчыць сябе?

Першы: Каб іншыя гэтага не рабілі.

Другі: Што з табою сяньня?

Першы: Даўно героям быў. Хачу зноў адчуцца ім.

Другі: (бы насьмешна) Пасьля вайны памеркаваў?.. А ўсё-такі я зрабіў цябе героям… Памятаеш бункер каля мястэчка? Ніколі не забудзеш! Цьвярдзіў, бы цыркун ўзапечку: — Зьнішчыць! Зьнішчыць іх! Што не каштавала нас — зьнішчыць!…

Першы: Карацей гавары. Карацей! Апраметныя ў гутарках і дзеях хутчэйшыя.

Другі: А-а, тады карацей! Падчас вайны з маіх кален кроў цякла таму, што абвярэдзіў паўзучы далей ад куляў. Маё аблічча, здрапаная сухімі тарчакамі пушчы, ведала калі трэба ўцякяць ад сьмерці, наўпярэймай сьцігаванага ваўка…