Выбрать главу

Па песні ранняй і па крылах-стрэлах

Цябе пазнаюць лёгка людзі там

I скажуць:

«Нават перад смерцю пеў ён,

I песню гэтую паслаў ён нам».

«Маабіцкі сшытак» Мусы Джаліля быў яго апошняй песняй, якая гучыць сёння як песня мужнасці і змагання. Вершы гэтага сшытка надзвычай разнастайныя па сваёй тэматыцы, жанрах і стылю.

У няволі паэт смяяўся з бяссілля смерці, заставаўся верным сынам сваёй Радзімы і не стаў на калені перад катамі. Вось як апісвае ён дзень фашысцкага суда над сваімі сябрамі:

Сонца захавалася ў аблокі:

Не да твару сонцу ганьбы суд.

I не росамі трава абмылася,

А слязамі горкімі зямлі...

Холадна. Начамі на дарозе

Адчуваем цеплыню зямлі.

За сыноў маці-зямля ў трывозе,

Дыша цяжка, грэе мазалі.

Не бядуй, зямля,— не задрыжым мы,

Покуль на сабе ты носіш нас...

Людзі, якія сустракалі Мусу Джаліля ў канцэнтрацыйных лагерах Прыбалтыкі і Польшчы, у турмах фашысцкай Германіі, расказваюць, што паэт сапраўды не задрыжаў перад катамі, пакуль яго насіла зямля. У жніўні 1944 года за агітацыю і актыўны ўдзел у антыфашысцкай арганізацыі ён быў пакараны смерцю.

Так загінуў малавядомы старшы палітрук Савецкай Арміі і нарадзіўся вядомы ўсяму свету Герой Савецкага Саюза, першы з лаўрэатаў Ленінскай прэміі Муса Джаліль.

Спраўдзіліся прарочыя словы паэта:

Песняй ў народзе жыццё прагучала,

Смерць будзе песняй змагання

                                             гучаць.

1966

ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ

Я мстил за Пушкина под Перекопом,

Я Пушкина через Урал пронес,

Я с Пушкиным шатался по окопам,

Покрытый вшами,

                           голоден и бос!

И сердце колотилось безотчетно,

И вольный пламень в сердце закипал,

И в свисте пуль,

                         за песней пулеметной —

Я вдохновенно Пушкина читал...

Эдуард Багрыцкі

Мне ўспамінаюцца гэтыя радкі, калі я думаю пра Лермантава. Пры чым тут Пушкін?.. Не та­му, што Лермантаў у літаратуры пачаўся з Пушкіна... Не. Таму, што да мяне ён прыйшоў менавіта дзякуючы Пушкіну, прыйшоў своеасаблівым шляхам.

За Лермантава я з «кацюшай» жорстка пом­ещу ворагам, праўда, не пад Перакопам, а на Волхаве. У цяжкі час я пранёс Лермантава цераз Урал, бадзяўся з ім па свеце. Лермантаў быў ра­зам са мной у фашыецкай няволі на чужыне, дзе ад аднаго ўсведамлення гэтага мацней білася маё сэрца, у якім «вольный пламень закипал».

Лермантаў!..

Я не першы і не апошні з пашанай станаўлюся перад ім на калені. Не адзін я, а тысячы лю­дзей улюбёны ў яго паэзію. I кожны з іх любіць яе па-свойму.

Я раскажу толькі пра свае сустрэчы з паэзіяй Лермантава. Раскажу пра тое, як любоў да Лер­мантава затлела ў маім сэрцы і як яна ў хвіліны роспачы балюча смылела ў маёй душы, а ў часіны радасці разгаралася зыркім полымем.

Некалі мясцовая пані пашкадавала вясковую дзяўчыну, бацька якой, качагар панскага бровара, стаў алкаголікам, і ўзяла яе наймічкай у маёнтак. Дзяўчына, якая перад тым дзве зімы вучылася ў царкоўнапрыходскай школе, з зайздрасцю паглядала на кнігі ў руках панскіх дзяцей. Ад­нойчы да яе трапіла кніга, якую, як казалі, напісаў дзед Наталлі Аляксандраўны. Дзяўчына не раз бачыла Наталлю Аляксандраўну — гаспадыню суседняга маёнтка ў Вавулічах. Наймічка лічыла, што кнігі пішуць нейкія незвычайныя людзі. I таму яна была ўражана, што такую дзіўную кнігу напісаў дзед суседняй пані.

Так мая будучая маці пазнаёмілася з творамі Пушкіна.

Вядома, што пры такіх абставінах дзяўчына не магла не прачытаць пра гібель Пушкіна і верш Лермантава «Смерць паэта». Мабыць, тады на ўсё жыццё прычасцілася яна іх паэзіяй, бо пазней, незаўважна для сябе, прычашчала ёю з маленства і мяне. У душы я ганаруся тым, што не ўсемагутны бог, а два гэтыя апосталы паэзіі ахрысцілі ў сваю веру ўражлівую вясковую дзяўчыну ў змрочную пару яе маладосці.

Значыць, паэтычнае слова мацнейшае за свя­тую малітву. Маці засталася абыякавай да рэлігіі, хоць побач, у суседняй вёсцы, стаяла прыгожая, вядомая ў наваколлі, цагляная царква, пабудаваная на сродкі той жа ўнучкі Пушкіна Наталлі Аляксандраўны і яе мужа.

Мяне, народжанага зусім у іншы час, гэтая царква не магла ўжо, вядома, нічым прывабіць. Хоць бабуля аднойчы і звадзіла туды ўнука прычасціцца, але святы айцец Сяргей (дарэчы, такса­ма Пушкін і, як казалі, нібыта далёкі нашчадак Аляксандра Сяргеевіча) не здолеў мяне прычасціць рэлігіяй так, як маці прычасціла паэзіяй вялікага рускага генія.