Выбрать главу

— I я хацу. I мне малака! — патрабуе Сярожка.

Маці супакойвае малога:

— Будзеце разам піць малако. Ручкі яму, Алежак, памажы памыць. Мый ручкі добра, Сярожачка!.. Малако ў сенцах, толькі што з паграбка прынесла…

Малако халоднае, смачнае. I хлеб смачны — духмяны, мяккі. I як жа добра сядзець на парожку сенцаў і запіваць гэты хлеб халодным малаком!

— Што ў школе было? — паўтарае матчына пытанне Сярожка. Глядзіць ён на шпакоўню, прыладжаную да вільчыка хлява. На шпакоўню прыляцеў шпак, пачаў чысціць крыльцы, і пёркі ў яго на шыі зіхацяць сінечай, як у сіваграка.

— Заняткі. Пісалі сачыненне. Ты хіба не чуў, што казаў я маці?

— Цуў. Я таксама пайду ў школу.

— Пойдзеш. Я табе свой ранец аддам.

— Не хацу. Мне татка новы купіць.

Бацька весела гукае з гарода:

— Ге-эй, мужчынкі! Канчайце палуднаваць. Работка стаіць. Нясіце насенку!..

Алег стаўляе кубачкі на стол, а Сярожка ўчапіўся ў кош з насенкаю, спрабуе ўзняць і несці; кош валіцца на бок, і бульба коціцца з яго на дол. Малы стаіць спалоханы, потым пачынае румзаць.

— А казаў, што ў школу пойдзеш. Таго, хто плача, у школу не бяруць.

— Я не плацу,— Сярожка пачынае ўвішна збіраць буяьбу.

Бульбу яны хутка абіраюць разам, і Алег цягне кош у гарод. У гародзе, па разорах, пырхаюць шпакі. Алег ідзе па растрэсеным перагноі, кладзе ў баразну бульбіну за бульбінай, і плуг завальвае насенку шырокімі скібамі тлустай чорнай аямлі.

— А бярыся, сыне, за плуг,— прапаноўвае бацька.

Маці пярэчыць:

— Не выдумляй, Лявон. Трэба хутчэй канчаць…

— Няхай паспытае. Няхай прагоніць парачку баразёнак. Ён у мяне заўтра на трактар сядзе. А тут — адна сіла конская. Саўладае! Бярыся, Алежак!

Напачатку ўсё ідзе добра. Але потым халодныя блішчастыя ручкі плуга выкручваюцца а далоняў, лямех, які паперла ўбок, глыбока ўразаецца ў зямлю і выварачвае рудую жарству. Бацька нацягвае лейцы, спыняе каня і сам бярэцца за ручкі плуга.

Прагнаўшы палавіну баразны, ён зноў аддае плуг Алегу, але лейцы не выпускае і адной рукой дапамагае сыну.

Сярожка таксама рвецца да плуга.

— I я хацу! I я хацу!

— Што будзеш з ім рабіць? — як з роўным, раіцца бацька і гукае: — Сюды, сейбіт! Разам будаем працаваць!

Сярожка становіцца ля плуга з аднаго боку, Алег — з другога, а пасярэдзіне ідзе бацька з лейцамі ў руках, кіруе канём, так яны праганяюць апошнюю баразну ў гародзе,

У гэты момант, калі яны гоняць апошнюю баразну, у гародзе і з’яўляецца Гонта.

Ён па-святочнаму апрануты, у шэрым гарнітуры і жоўтых блішчастых чаравіках.

— Э-э, у цябе ж тут, Лявоне, поўная брыгада працуе! — выгуквае ён, спыніўшыся ля яблыні.— Трэба, мабыць, заключыць умову і перакінуць вас на калгаснае поле.

Бацька таксама жартуе — яму дужа весела:

— Заключай умову. Любое поле табе засеем — брыгада ў мяне першакласная,— і ўжо тонам сур’ёзным: — Якія навіны ў раёне?

— А што раёну? Жыве і квітнее. А брыгадаір твой — адцвіў. На трыбуну ж, адурнеўшы, узлез. Ніколі ж не думаў, што драўляная трыбуна загайдацца можа. А яна — загайдалася пада мною. Паанесла мяне…

— Далёка панесла?

— Далей ужо і нельга. Туды, мусіць, і Макар цялятак не ганяў…

Дзіўная, не зусім зразумелая гаворка дарослых вабіць. Але бацька загадаў адагнаць каня на калгасную стайню. Хоць ты разарвіся! I паслухаць пра трыбуну, якая гайдаецца, карціць, і верхам на кані не кожны дзень даводзіцца ездзіць!

На стайню Алег едзе вуліцаю, а назад лупіць напрасткі цераз поле.

Маці з Сярожам у гародзе няма, засталіся адно бацька і Гонта — гамоняць пад яблыняй ля дэежкі з вадой. Сядзіць толькі бацька — кароткія аполкі, што пакладзены паверх дзежкі, засцелены складзенай у дзве столкі каляровай цыратай з кухоннага століка, і ён прымасціўся на гэтым седале,— а Гонта стаіць перад ім, прыгнуўшыся, цікуе дол ля сваіх ног, як бы нешта шукаючы.

— Ды можна даць тыя нормы! Можна! — бацька даводзіць гэта горача, быццам супакойвае Гонту.— Толькі ўсё абдумаць, як след памазгаваць…

Гонта гаворыць узрушана:

— Залаты ты, Лявоне, чалавек! Здам я табе брыгадзірства. I — гвазды!

— Брыгадзірства здаць лёгка. Цяжэй — галавою шурупіць, Слова даў, дык ужо ж не зловіш.— Бацька змаўкае, убачыўшы Алега, лагодна пытаецца: — Ну, памочнік, з каня не зваліўся?

Гонта смяецца:

— Мы твайму арлу — арол жа ў цябе хлопец! — сталёвага каня праз год дамо! Не, год чакаць не будзем — заўтра і дамо! Здужаеш гэтага каня, Алег Лявонавіч?

— Яму трэба шчэ навуку здужаць,— мякка перапыняе Гонту бацька.— Ідзі, сынок, займіся падручнікамі. I маці пакліч сюды…