Выбрать главу

Хата, па любых стандартах, вядзецца шыкоўна. Бытавыя дробязі ніколі не дакучаюць яму і не ўрываюцца ў яго жыцьцё. Вопратка яго заўсёды папраная, вычышчаная і папрасаваная. Яму ніколі не прыходзіцца купляць новыя шкарпэткі ці бялізну, але гарнітуры, кашулі і гальштукі ён выбірае сабе сам.

Ён стаяў і глядзеў на сваю прыгажуню жонку і цудоўнага сынка. Хутка ў іх будзе другое дзіця. Яна выканала ўсе свае абавязкі. У нейкім сэнсе яна мае права абараняць свае ўкладаньні.

Яна ня бачыла, што ён стаіць поруч, і калі ён варухнуўся, зьлёгку здрыганулася. Але ён зазначыў, першай яе рэакцыяй была радасьць. — Як выдатна, ты здолеў зазірнуць дахаты. Паставіць каву?

— Я бачыўся зь імі.

— З кім?

— З тваёй адвакацкай камандай, — ён быў наладжаны рашуча.

Яна засталася нязмушанай. — Значна прасьцей падаць ім усю гэтую папяровую цяганіну. Ты сам заўжды кажаш: «Не марнуй час, плаці экспэртам».

— Падаецца, нам шмат прыйдзецца заплаціць Т.П. Мэрфі за экспэртызу, судзячы па крою яго гарнітура і па яго гадзіньніку.

— Я ведаю яго ўсё жыцьцё.

— Так, ён так і сказаў.

Яна паказытала Рычарда пад падбародзьдзем. — Скажы татачцы дабрыдзень, Рычард. Ня часта ён днём выбіраецца дахаты пабачыць цябе.

— Так будзе заўжды? Зьедлівыя заўвагі, празрыстыя намёкі на тое, што мяне не бывае дома. Так ён вырасьце, і наступны таксама, татачка кепскі, татачка няўважлівы … так гэта будзе?

Яе твар азмрочыўся. Наколькі ён наогул разумеў яе, ён вырашыў, што яна сапраўды знэрвавалася.

— Гары, як жа табе растлумачыць, у мяне і ў думках не было ніякіх зьедлівых намёкаў. Клянуся табе. Я узрадавалася твайму прыходу і хацела, каб някемлік сказаў, што таксама рады цябе бачыць. У нашым жыцьці ніколі ня будзе ніякіх атрутных намёкаў. Я ненавіджу гэта ў іншых людзях і ніколі сабе тага не дазволю.

На працягу некалькіх месяцаў яна не датыкалася да яго, не спрабавала выказаць яму сваё каханьне. Але ён стаяў такі самотны і няшчасны, што яе сэрца ірванулася да яго. Яна падышла. — Гары, прашу, ня будзь такім, калі ласка. Ты такі добры да мяне, у нас цудоўнае жыцьцё. Давай атрымліваць асалоду ад яго, браць ад яго ўсё лепшае, а не атручваць яго колькі хапае сілы.

Ён нават не абняў яе, хоць яна абвіла яго шыю рукамі. — Ты не пытаеш, ці падпісаў я, — сказаў ён.

Яна адскочыла. — Я ведаю, падпісаў.

— Адкуль ты ведаеш? Яны патэлефанавалі табе, як толькі я сышоў?

— Не, зразумела яны не тэлефанавалі. — Яе пакарабаціла падобная здагадка.

— Чаму ж? Зрабіць справаздачу аб добра зробленай працы.

— Ты падпісаў, таму што гэта справядліва, і ты зразумеў, што ў канчатковым рахунку гэта на тваю жа карысьць.

Ён прыцягнуў яе да сабе і адчуў прытуліўшыся да яго жывоцік. Яшчэ адно дзіця, яшчэ адзін Кейн для дынастыі, якую ён прагнуў стварыць у гэтай выдатнай хаце. — Я бы так жадаў, каб ты кахала мяне.

— Я цябе кахаю.

— Ты ведаеш, аб чым я кажу. — Яго голас гучаў сумна.

— Я імкнуся. Я імкнуся, ты ж ведаеш. Кожную ноч я тут, калі ты захочаш мяне. Я бы жадала спаць з табой у адным ложку, у адным пакоі. Табе спатрэбілася асобная спальня.

— Я шыбаваў дахаты жудасна злы, Коні. Мне карцела сказаць табе, што ты паступіла як сьцерва, зрабіўшы гэта ззаду мяне, адабраўшы ў мяне ўсё да апошняга пэні. Мне карцела сказаць, што імя Махлярка падышло бы табе больш. Я шмат чаго прагнуў табе сказаць. — Яна чакала. — Але шчыра кажучы, я думаю, ты проста зьдзейсьніла такую ж вялікую памылку, як і я. Ты проста нешчасьлівая.

— Я хутчэй самотная, чым няшчасная.

— Заві гэта, як хочаш, — сьцепануў ён плячыма. Зараз, атрымаўшы грошы, ты станеш менш самотнай?

— Бадай, я буду менш спалоханай.

— Што табе палохае? Што я страчу ўсё, як твой стары? Што ты зноўку зьбяднееш?

— Не, усё зусім інакш. — Коні гаварыла бязь ценю сумненьня. Ён ведаў, яна кажа шчыра. — Нэндза мне не пагарджае. У адрозьненьне ад маці, я ў стане зарабіць сабе на жыцьцё. Але я баюся расчараваньня, што напаткала яе. Я баюся зьненавідзець цябе, калі мне прыйдзецца вярнуцца на працу, якую я здолела пакінуць дзякуючы табе, прыйдзецца зноў спусьціцца на прыступку ніжэй. Я ня вытрываю, калі дзецям, якія расьлі у чаканьні аднаго жыцьця, прыйдзецца ў выніку зьмірыцца з зусім іншым лёсам. Я занадта добра знаёмая з такімі рэчамі па ўласным досьведзе, вось чаму мяне гэтае пужала. Мы маем амаль усё, да чаго імкнуліся, мы так добра ладзім ва ўсім, акрамя ложку. Я бы жадала, каб так працягвалася да самой сьмерці.