Дзень падаваўся доўгім і сумным. Пасьля працы ён занепакоіўся. Ніколі не здаралася, каб за цэльны дзень яна ні разу не патэлефанавала. Зьезьдзіць да яе? Але калі маці ў яе, Лізі можа не ўхваліць уварваньне. Яна абяцала пазнаёміць іх. Ня варта фарсіраваць падзеі.
Гранія таксама затрымалася на працы. — Чакаеш Лізі? — спытала яна
— Не, яе маці ў горадзе, яна, пэўна, занятая. Разважаю, чым заняцца.
— Я таксама мяркую, чым заняцца. Прышпільна працаваць у банку, так? Напрыканцы дню ты ўжо гатовы зомбі, нават няма сіл сьцяміць, што рабіць. — Гранія засьмяялася над уласнай заўвагай.
— Ты, Гранія, заўсёды сьпяшаесься. То туды, то сюды, — з зайздрасьцю адзначыў ён.
— Ну, ня сёньня. Не жадаю ісьці дахаты. Маці зьбіраецца на працу, у рэстарацыю, бацька зачыніўся ў кабінэце, а Брыджэт зараз нібы драпежны зьвер, яна зноў вагу набрала. Брыкае шалі, дзяўбе, што ўся хата прасмуродзіла смажаным, кожны вечар па пяць гадзін кажа аб ежы. Мо глуздам зрушыцца, яе слухаючы.
— У яе гэта сапраўды так сур'ёзна? — Да чужых нягод Біл заўсёды ставіўся з увагай і цікавасьцю.
— Нават ня ведаю. Для мяне яна заўжды выглядае аднолькава, можа трохі занадта ўкормленая, затое сымпатычная. Калі яна распускае валасы і ўсьміхаецца, яна лепей за ўсіх. Але маркотнае ныцьцё аб фунце тут, кіляграме там, аб зламанай маланцы альбо лопнутых лясінах — гэта сканчэньне сьвету. Пане Ісусе, яна любога з розуму зьвядзе. Кажу табе, я не зьбіраюся зараз дахаты, выслухваць гэта.
Пасьля некаторага маўчаньня Біл памкнуўся ўжо паклікаць яе выпіць, але згадаў аб сваіх фінансах. Важкі чыньнік, каб адправіцца дахаты і не марнаваць аніводнага пэні.
У гэты момант Гранія прапанавала: — Чаму б нам не пайсьці ў кіно ды на чыпсы? Я частую.
— Не магу, Гранія.
— Яшчэ як можаш. Я твая даўжніца. Ты ж пайшоў на курсы, зрабіў гэта для мяне. — Яе словы гучалі слушна.
Яны вылучылі сэанс, праглядзеўшы вячэрнюю газэту і лагодна паспрачаўшыся аб тым, які фільм варта паглядзець, а які поўная лухта. Як было бы лёгка ўвесь час мець зносіны з такім чалавекам, зноў падумаў Біл. Ён не сумняваўся, Гранія думае таксама. Але чаму не бываць, таму не бываць. Яна і далей будзе кахаць тага непрыдатнага ёй немаладога дзядзьку і рыхтавацца да праблем, што абрынуцца на яе галаву, калі аб усім пазнае тата. Ён па-ранейшаму застанецца зь Лізі, якая катуе яму сэрца з раніцы да вечара і зь вечару да раніцы. Зь людзьмі такое здараецца.
Калі ён вярнуўся дахаты, у маці быў занепакоены твар. — Лізі прыходзіла, прасіла цябе прыехаць да яе, калі б ты ні вярнуўся.
— Нешта кепска? — спалохаўся Біл. Цалкам не падобна на Лізі прыйсьці да яго дахаты. Нават на свой адзіны афіцыйны візыт яна вырашылася пасьля доўгіх ваганьняў.
— Па дзеля мяне, усё кепска. Яна дзеўчына з праблемамі.
— Яна захварэла? Штосьці здарылася?
— Кажу табе, праблемы ў ёй самой, — паўтарыла маці.
Ён зразумеў, што не даможацца нічога, акрамя крытыкі ў адрэсу Лізі і пасьпяшаўся на вуліцу, лавіць аўтобус у зваротным кірунку.
Гэтай цёплай верасьнёвай ноччу яна сядзела поруч будынка, у якім зьмяшчалася яе аднапакаёвая кватэрка. Сядзела на вялікіх каменных прыступках, што вялі да ўвахода, абхапіўшы калены і хістаючыся ўзад наперад. Да яго палягчэньню яна ня плакала і не падавалася засмучанай альбо ўзбуранай.
— Дзе ты быў? — патрабавальна спытала яна.
— Дзе ты была? — у адказ запытаў Біл. — Ты ж сказала, каб я не тэлефанаваў і не зьяўляўся бяз попыту.
— Я была тут.
— Так, ну а мяне тут не было.
— Куды ты хадзіў?
— У кіно.
— А я лічыла, у нас няма грошай і мы і падумаць ня можам заняцца чымсьці нармалёвым, напрыклад, у кіно схадзіць.
— Я не плаціў. Гранія Данн запрасіла мяне.
— Ах, няўжо?
— Так. Што блага, Лізі?
— Усё.
— Чаму ты прыходзіла да мяне?
— Жадала ўбачыць цябе, каб ўсё ўладкаваць.
— Ну, табе цалкам атрымалася да сьмерці напалохаць маю маці і мяне. Чаму ты не патэлефанавала мне на працу?
— Я не вырашалася.
— Твая маці прыехала?
— Так, прыехала.
— І ты яе сустрэла?