Выбрать главу

— Мабыць, кампэнсаваньне атрымаеш, — Робін абыякава азірнуўся.

— Ты ня гоніш? Завошта?

— Ну, напрыклад, будзеш пакідаць дзьверы адчыненыя.

— Кожную ноч? А не засякуць?

— Не, калі ніт зьлёгку адхіліць.

— А далей?

— Далей, калі іншыя людзі, маўляў, захочуць увайсьці і выйсьці, у іх будзе для тага цэлы тыдзень.

— А потым?

— Ну, прыбіральнік з кінатэатра неўзабаве зможа зьліняць. Залішне сьпяшацца ня варта, але доўгі час заставацца ня прыйдзецца. Удзячныя прыхільнікі яго адшукаюць.

У Лу ад хваляваньня перахапіла дыханьне. Гэта здарылася. Робін уключыў яго ў сваю хеўру. Бязь лішніх слоў ён выправіўся да стойкі і аформіўся на пасаду прыбіральніка.

— Зь якой такой радасьці ты на падобную працу ўладкаваўся? — пацікавіўся бацька.

— Хтосьці ж павінен тое рабіць, — сьцепануў плячыма Лу.

Ён мыў сядзеньні і прыбіраў сьмецьце. Шараваў прыбіральні і выводзіў са сьценаў графіці адмысловымі чысьцячымі сродкамі. Кожны вечар ён адкручваў ніт на вялікіх задніх дзьвярах. Робін нават не сказаў яму, аб якіх дзьвярах ідзе прамова. Але, вядомая рэч, тыя людзі маглі скарыстацца толькі адзіным выйсьцем.

Мэнэджэр, мітусьлівы нэрвовы чалавечак, паведаміў Лу, што сьвет зараз ператварыўся ў сапраўдны чысьцец, ў адрозьненьне ад часоў яго маладосьці.

— Ёсьць трохі, — пагадзіўся Лу. Ён імкнуўся размаўляць паменш. Няма чаго, каб пасьля падзеі аб ім узгадвалі.

Падзея адбылася праз чатыры дні. Злодзеі пракраліся ў будынак, узламалі зачынены сэйф з грашыма і зьніклі зь вячэрняй выручкай. Ніт яны нібы перапілавалі. Паліцыянты высьвятлялі, ці не магло так здарыцца, што дзьверы заставаліся не зачыненыя. Але нэрвовы мітусьлівы мэнэджэр, які дайшоў літаральна да гістэрыкі і ўмацаваўся ў сваёй перакананасьці ў заганнасьці гэтага сьвету, абвясьціў іх меркаваньне недарэчнай прыдумкай. Ён кожную ноч правярае замкі. І потым, калі дзьверы былі адчыненыя, навошта ім было пілаваць? Тут Лу сьцяміў: яны ўладкавалі гэта, каб яго не ўзялі пад падазроны. Ніхто ня мог ткнуць пальцам у новага прыбіральніка, як у хаўрусьніка.

Каб даказаць сваю недатычнасьць, ён адпрацаваў у кінатэатры яшчэ два тыдня, старанна замыкаючы новы ніт. Потым сказаў мэнэджэру, што знайшоў месца лепей.

— Ты быў ня з горшых, — адказаў мэнэджэр, і Лу стала сорамна. Бо ён ведаў, ніхто зь яго папярэднікаў не адчыняў дзьверы рабаўнікам. Ну ды што зараз за карысьць ад пачуцьця віны. Што зроблена, тое зроблена. Паглядзім, што здарыцца далей.

А далей Робін зайшоў набыць пачак цыгарэт і саўгануў яму канвэрт. Бацька шпацыраваў па краме, таму Лу моўчкі, без камэнтараў схаваў яго. Толькі застаўшыся ў адзіноце ён зазірнуў у канвэрт. Там апынулася дзесяць банкнотаў па дзесяць фунтаў. Сто фунтаў за чатыры адкручваньня ніта. Як Робін і абяцаў, удзячныя прыхільнікі ў пазыцы не засталіся.

Лу ніколі не прасіў у Робіна працы. Ён ішоў сваім шляхам. Трошкі падзарабляў тут, дробязь там. Ён не сумняваўся, у выпадку неабходнасьці яго паклічуць. Але яму жудасна карцела зноў сустрэцца зь вялікім чалавекам. У Цэнтры Занятасьці Робін яму больш не трапляўся.

Ён пячонкай чуў, Робін мае дачыненьне да справы ў супэрмаркеце. Яны пад матузок загрузілі вэн і зьніклі на працяг гадзіны пасьля зачыненьня. Служба бясьпекі нават не магла ў тое паверыць. На хаўрусьнікаў паміж працаўнікоў і намёку не было.

Лу разьбірала цікаўнасьць. Як Робін усё ўладкаваў? Дзе прыхаваў крадзенае? Дзесьці ў яго павінна быць памяшканьне. Ён грае на тых падмостках найменшае з таго часу, як яны абрабавалі іх краму. Лу тады было амаль пятнаццаць. Зараз ужо дзевятнаццаць. І за ўсе гады вялікі Робін толькі аднойчы нешта яму даручыў.

Ён нечакана сутыкнуўся зь ім на дыскатэцы. Месца было шумнае. Лу ніяк ня мог адшукаць сабе дзяўчынку па гусьце. Але шчыра кажучы, ён ня мог адшукаць дзяўчынку, якой прыйшоўся бы па гусьце ён. Ён ня цяміў, чаму яны аддавалі перавагу не яму, такому сымпатычнаму, усьмешліваму, шчодра купляўшаму ім трунак, а хмурным занудам сумнеўнай зьнешнасьці. І тут ён зазначыў Робіна, які танчыў з самай прывабнай дзяўчынкай. Чым стараньней яна рабіла яму вочкі і ўсьміхалася, тым больш засяроджаным і змрочным ён станавіўся. Вось, бачна, у чым таямніца. Лу вырашыў папрактыкавацца. Зьвярнуўся да люстранай сьценкі бара і пачаў хмурыць бровы. Робін падышоў да яго.

— Добра выглядаеш, Лу.

— Рады зноўку бачыць цябе, Робін.

— Падабаесься ты мне, Лу. Ніколі не навязваесься.

— А які сэнс? Ціхім крокам далей зойдзеш.