Коні ня стала казаць, што Вера, на яе погляд, зрабіла не занадта разважлівы крок, зьвязаўшы сваё жыцьцё з Кевінам. Яна, падаецца, ад такога жыцьця хутка стоміцца. Яе сяброўка, з тымі ж усьмешлівымі цёмнымі вачыма, што былі ў яе ў школе, неўзабаве стане маці. Вера прымусіла ўсіх весяліцца на сваім вясельлі, нягледзячы на застылыя твары бацькоў. Толькі зірніце на яе. З сваім добра прыкметным пузікам, яна пад акампанэмэнт піяніна завяла “Гэй, Джудзі”. І неўзабаве суцэльны пакой сьпяваў “ла-ла-ла-ла-ла-ла, гэй Джудзі”.
Яна клялася Коні, што менавіта тага і хацела.
Дзіўна, але гэта сапраўды апынулася тым, чаго яна прагнула. Яна скончыла курсы і пачала працаваць у офісе бацькі Кевіна. У імгненьне вока яна ўладкавала іх, мякка кажучы, рудымэнтарную бухгалтэрыю. Зьніклі завалы на стале і прымацаваныя скрозь паперкі, зьявілася сапраўдная картатэка, завялі і акуратна запаўнялі рахунковую кнігу і кнігу папярэдняга запісу. Зьяўленьне падатковага інспэктара больш ня зрыньвала ўсіх у жах. Паволі Вера перавяла фірму ў іншую лігу.
Немаўлятка была сапраўдны анёлачак, маленечкая, з карымі вочкамі, з капой тых жа чорных валасоў, што ў Кевіна зь Верай. На хрэсьбінах Коні ўпершыню адчула лёгкі штуршок зайздрасьці. Яе і Жака запрасілі стаць хроснымі бацькамі. Жак прыйшоў з новай дзяўчынай. Спадніца ў гэтай жвавай асобы была залішне кароткай, ды і ўсё экіпіраваньне не занадта адказвала выпадку.
— Спадзяюся, ты шчасьлівы, — шапнула яму Коні ў хрысьцільні.
— Я гатовы заўтра ж да цябе вярнуцца. Сей жа момант, Коні.
— Ну ўжо не, і наогул ня вельмі хораша з твайго боку так разважаць.
— Яна патрэбна мне, толькі каб дапамагчы забыць аб табе.
— Магчыма, ёй атрымаецца.
— Ёй альбо наступным дваццаці сямі. Але сумняваюся.
Варожасьць сям'і Веры ў дачыненьні сям'і Кевіна зьнікла. Як часта здараецца, нявінны драбок у распашонцы, перадаваны з рук на рукі, перамог ўсе перашкоды … бабулі зь дзядулямі разам вышуквалі сямейныя насы, вушы і вочы ў малюсенькім пакуначку. Веры не прыйшлося сьпяваць «Гэй, Джудзі», каб весяліць іх, усе і так былі шчасьлівыя.
Сяброўкі па-ранейшаму часта бачыліся. Неяк Вера спытала: — Жадаеш ведаць, як моцна Жак смуткуе безь цябе?
— Не, калі ласка. Ні словы.
— А што мне сказаць, калі ён спытае, ці сустракаесься ты з кімсьці?
— Адкажы яму шчыра. Сустракаюся час ад часу, але нікім сур'ёзна не захапілася і замуж не зьбіраюся.
— Добра, — паабяцала Вера. — Але мне ты можаш сказаць? Хтосьці пасьля яго табе падабаўся?
— Амаль. Аднойчы.
— У цябе зь імі штосьці было?
— Не магу я абмяркоўваць такія рэчы з шаноўнай замужняй жанчынай, маці сямейства.
— Значыцца не, — і яны зь Верай захіхікалі, як хіхікалі, калі вучыліся друкаваць.
Зьнешнасьць і манеры Коні давалі ёй немалыя перавагі на інтэрвію. Яна ніколі не дазваляла сабе выглядаць занадта нецярплівай, але і фанабэрыстасьці ў ёй не адчувалася. Яна адмовілася ад вельмі прывабнай працы ў банку, бо праца апынулася часовай.
Мужчына, які ладзіў інтэрвію, зьдзівіўся, нават уразіўся. — Навошта вы ішлі, калі не зьбіраліся згаджацца на гэтае месца?
— Прачытайце ўважліва сваю абвестку, там няма ні словы аб тым, што праца будзе насіць часовы характар.
— Але патрапіўшы ў банк, спадарычня А’Коўнэр, вы маглі бы далей разьлічваць на вызначаныя перавагі.
Коні трымалася непарушна. — Калі ужо патрапіць ў банк, дык у якасьці штатнага банкаўскага службоўца, часткі сыстэмы.
Ён запомніў яе і ўвечары распавёў аб ёй у гольф клюбе двум сябрам. — Памятаеце Рычарда А’Коўнэра, дантыста, які спусьціў апошнюю кашулю? Яго дачка прыходзіла сёньня да мяне на гутарку. Сапраўдная маленькая Грэйс Кэлі, неверагодна стыльная. Мне карцела даць ёй працу, хоць ў памяць аб старым Рычарду, але яна адмовілася. Бліскучая дзяўчынка.
Адзін з прыяцеляў, уладальнік гатэля, пацікавіўся: — Падыдзе яна для працы на рэцэпцыі?
— Менавіта тое, што ты шукаеш, магчыма, нават занадта добрая для цябе.
Так на наступны дзень Коні атрымала запрашэньне на іншае інтэрвію.
— Гэта вельмі простая праца, спадарычня А’Коўнэр.
— Але чаму тады я здолею там навучыцца? Мне бы карцела займацца справай, што дае магчымасьць прафэсійнага росту.
— Размова ідзе аб новым гатэлі найвысокага клясу. Ваша пасада стане тым, што вы здолееце зь яе зрабіць.
— Чаму вы лічыце мяне прыдатнай кандыдатурай?
— Тры чыньнікі: ваша прыгажосьць, ваша выдатная прамова і памяць аб вашым бацьку.
— Я не згадвала свайго нябожчыка бацьку ў гэтым інтэрвію.