Выбрать главу
Ляцелі з неба вы Зіхотка і няспынна, Ды вецер верхавы У полымя вас кінуў.
Прывыклі вы здавён Разбельваць лес i поле, Але ўзяло ў палон Чырвонае вуголле.
Гудзе наўкол зіма. Усё ў сцюдзёнай белі. А вас няма, няма, Вы ў полымі згарэлі.
Свой чалавечы дом Будую. Ўвысь імкнуся. І сам сабе здаюся Сняжынкай над агнём.
Грыміць злавесны гром, Рыхтуе смерць i мукі. Няўжо каханай рукі — Сняжынкі над агнём?
Хто ж сонечным крылом Нас ад бяды атуліць? Не стань, зямля-матуля, Сняжынкай над агнём.
Хачу іскрысты снег Суцішваць у далоні. Хачу дзіцячы смех I заўтра чуць i сёння.
Хачу кахаць, спяваць, Верш сеяць на паперу. Унукаў дачакаць I злётаць на Венеру.
Віруй, жыццё! Сцялі Імклівых дзён сцяжынкі. Не бомбы, a сняжынкі Хай б'юцца ў скронь Зямлі.
ЖАНЧЫНА
Ты вядзеш мяне ўдалячынь. Ты — дарогі першапрычына. Я не веру ў нябесных багінь, У цябе я веру, жанчына.
Веру тайны тваёй лясам, Веру слёз тваіх акіяну. Рана ты i гаючы бальзам, Што ліецца на рану.
Не прад громам (не страшны гром!) Прад табой я падаю ніцма. Я хадзіў бы ў шкуры, з кап'ём, Каб не ты, чараўніца.
Я сціскаю тваю далонь. О маленькай далоні сіла! Помніш — ты запаліла агонь, Змрок вякоў асвяціла.
І калі панясе на спакой Маё сэрца касмічны вецер, Прамяністай сваёй душой Мне дарогу асвеціш.
КАХАННЕ

Ты пачакай мяне, пастой.

Я ў вечны змрок пайду з табой.

Эпітафія на старадаўняй магіле Каханне, з намі ты i ў нас. Нязгаснай зоркай ты гарыш. Што прад табой бясконцы час, I цемра, i смяротны крыж?
У небе месяц — згоды знак. I шэпча дзеўчыне юнак: «Ты пачакай мяне, пастой. На танец я пайду з табой».
Мінецца дзень... Мінецца век... I скажа той жа чалавек: «Ты пачакай мяне, пастой. Я ў вечны змрок пайду з табой».
* * *
Іду… Песня спета не ўся, I сіла ў нагах маладая, Ды светлага суму раса На сцежку жьщця асядае.
Іду… Гора ўмею трываць і плям не шукаю на сонцы, А недзе чакае прывал Таемны, халодны, бясконцы.
Я песні складаю вясне, Ды помню, што ў восеньскім гудзе Не будзе, не будзе мяне, Ніколі, ніколі не будзе.
Ці ўбачу ж свой дом хоць здалёк У вечнай камандзіроўцы? І хто за мяне васілёк Пагладзіць па сіняй галоўцы?
* * *
Я запомню назаўжды Гэта вечнае імгненне: Ты выходзіла з вады... Залаціліся калені...
Ты трымала на руках Сына нашага малога. І жыла ў тваіх вачах Мора сіняга трывога.
Сын і жонка — соль і хлеб! Я вавек вас не забуду. Той аглух i той аслеп, Хто не цэніць гэткіх цудаў.
Сын i жонка — вечны шлях! Без яго жыццю спыніцца. Я згару на ўсіх кастрах, Я памру ва ўсіх цямніцах, За пякучае крыло Я схаплю рукой маланку, Толькі б гэта вось жыло Ад світанку да світанку:
Толькі б ты ішла з вады, Залаціліся калені, I было б ca мной заўжды Гэта вечнае імгненне.
СЕМНАЦЦАЦІГАДОВАЯ БАЛАДА
Расы незямное трымценне. Туману бязлітасны дым. Бягуць на паляну алені Трубіць аб каханні сваім. Бягуць на паляну алені З халоднага змроку лясоў. І ўсё наваколле святлее Ад ix маладых галасоў. У крыку ix радасць i горыч, Tyгa i глухі неспакой. А я ўспамінаю твой горад, Што дрэмле над сіняй ракой. А я ўспамінаю... На бруку Зары агнявое крыло. Блакітны кіёск «Саюздруку». Халоднае, срэбнае шкло. Ад шыбінаў дождж рыкашэціць. Дажджынкі — успышкі камет. Ты марыш аб нечым пад шэпты Часопісаў i газет. I ўся ты — само засмучэнне. Ды раптам пачуеш здаля: Бягуць на паляну алені. Дрыжыць пад нагамі зямля. Трывожна i холадна стане, Бы трапіла сэрца ў сіло. Ты ўспомніш пра наша каханне, Якое даўно адцвіло. Ты пойдзеш па мокрай алеі У сцішаных лісцяў нуду. I я асцярожным аленем Дарогу табе перайду.