Выбрать главу

БАНКЕТ У ЛІСЯНЦЫ

      Змяркалася. А з Лісянкі Агні засвяцілі: Гэта Гонта з Залязнякам Люлькі закурылі, Страшна, страшна закурылі! I ў пекле не ўмеюць Курыць гэтак. Гнілы Цікіч Крывёй чырванее I шляхоцкай, і жыдоўскай, А над ім палаюць I хаціна, і будынак, Бы доля карае I вяльможных, і убогіх. А сярод базару Залязняк стаіць і Гонта, Крычыць: «Ляхам кары! Кары ляхам, хай каюцца!» I дзеці караюць. Стогнуць, плачуць, адзін просіць, Другі праклінае, Той моліцца, спавядае Грахі перад братам, Ўжо забітым. Не мілуюць, Караюць заўзята. Як смерць тая, не ўважаюць На годы, на ўроду Шляхцяначкі, жыдовачкі.
Цячэ кроў у воду. Ні калекі, ні старога, Ні дзіцё малое Не мінулі — не ўпрасілі Часіны ліхое. Паляглі ўсе, ўсе покатам: Ні душы жывое Не засталася ў Лісянцы. А пажар удвое Разгарэўся, распаліўся Да самае хмары. А Галайда, знай, гукае: «Кары, ляхам, кары!» Як шалёны, мёртвых рэжа, Вешае з запалам. «Дайце ляха, дайце жыда! Мала іх мне, мала! Дайце ляха, крыві дайце Натачыць з паганых! Крыві мора... Мала мора!.. Аксана! Аксана! Дзе ты?» — крыкне і знікае Ў полымі, ў пажары. А тым часам гайдамакі Сталы ўздоўж базару Паставілі, нясуць страву, Ды што дзе папалі, Засветла каб павячэраць. «Гуляй!» — загукалі. Вячэраюць, а кругом іх Пекла чырванее. Павешаныя у пажары На кроквах чарнеюць Паноў трупы. Гараць кроквы I падаюць з імі. Піце, дзеці! «Піце, дзеці! З панамі такімі Можа, йшчэ раз сусрэнемся, Йшчэ раз пагуляем!» I з паўгарца адным духам Залязняк куляе. «За праклятых вашых трупаў I за душ праклятых Шчэ раз вып’ю! Піце, дзеці! Вып’ем, Гонта, браце!» «Вып’ем, дружа, пагуляем Удваёчку, ў пары. А дзе ж Волах? Заспявай жа Нам, стары кабзару! Не пра дзедаў, бо не горай Мы ляхаў караем, Не пра ліха,— бо яго мы Не зналі й не знаем. Вясёлую ўтні нам, старча, Каб зямля трашчэла,— Пра ўдавіцу-маладзіцу, Як яна цярпела».