Выбрать главу
            Як таполя, вырастае             Свету на падзіву.             Вырастае... Ды нядоуга             Цешыць сэрца мае             Сваёй маці. Бог на свеце             Княгіню карае...             А за што? Дзівосна людзям,             Бо ніхто не знае,             Чаму добрае канае,             Злое ажывае?             Занядужала княгіня,             I князь схамянуўся,             За бабкамі-шаптухамі             Па сёлах крутнуўся.             Наехалі... Захадзілі.             Лечылі, шапталі...             Пакуль яе, гаротніцу,             У труну паклалі.
Не стала на сяле княгіні, Гудуць зноў гуслі ўвесяле. А сірата яе ў сяле, Як адарвалі ад галіны Яе аднюткую ў імгле: Някормленая ходзіць боссю, Сарочачку да зносу носіць. Нябогу не шкадуе сквар. Шчавульнік есць, ставочкі гаціць З малымі ў лужынах, дзе яр. Памыйся, сэрдачка! Бо маці Вунь пазірае з небыцця — Не пазнае сваё дзіця. I думае: цябе не стала... Памыйся, сэрца, каб пазнала Цябе, адзіную сваю... I госпада б багаслаўляла             За долю добрую тваю.             Памылася. А з ласкай людзі             Прыбралі, ў Кіеў адвязлі
            У інстытут. А там што будзе,             Пабачым.                             Гуслі на святле...             Гуляе князь, гуляюць госці,             Рвуць палаты на памосце,             А голад стогне на сяле.
I стогне ён, стогне па ўсёй Украіне. Гасподня кара. Тысячамі гінуць Галодныя людзі. А сцірты гніюць. А паны й мякіну жыдам прадаюць. Ды голаду рады, ды бога гукаюць, Каб яшчэ гадок хоць недарод трываў. Тады б і ў Парыжы ды і ў іншым краі Наш брат хутаранін сябе паказаў. А бог сабе дрэмле. Бо сталася б дзіва, Каб і чуць і бачыць — і не пакараць. Або аж занадта ўжо доўгацярплівы... Гады мінаюць; людзі гінуць, Лютуе голад на Ўкраіне, Галеюць сёлы-бабылі. А ў князя сцірты пагнілі. А ён, каб што там, п’е, гуляе Ды карчмара з грашмі чакае. Няма яго... Руні ўзышлі, I рады людзі, бога просяць... Аж раптам з Кіева прывозяць Князёўну. Сонейка ўзышло Над абакрадзеным сялом. Карая вачмі смуглянка Вылітая маці. Ды зажураная, ў смутку... Чаго б сумаваць ёй? Альбо, можа, ўжо такою I свет прывітала? Альбо, можа, маладая Ці не пакахала Каго-небудзь? Не, нікога. Вясёла гуляла, Як ласачка з кубельчыка, На свет пазірала З таго Кіева. Аж покуль Пабачыла сёлы             Змучаныя. I таму ёй             Стала невясёла.             Як шызая галубанька,             Сяло абляцела.             Ва ўсіх была, ўсіх бачыла,             Усіх абагрэла.             Там словамі прывітала,             Там пачаставала...             Штодзень божы абходзіла             Сяло. Памагала             Усякаму. А сіроты             Прыходзілі. I маткаю             Сваёю святою             Яе звалі. Маліліся             Богу са слязамі             За яе. Да з’явіліся             Гандляры з грашамі.             Радуецца, прадае князь             З мякінаю жыта             I малаціць выганяе             Людзей недабітых.             Змалацілі, хай не вадзіць,             За адну гадзіну,             За гумном правеялі...             Князь без адпачыну             На барышы запрашае,             I п’е, і гуляе             Аж у гаі... Бо ў пакоях             Дачка спачывае.
      Гармідар, галас, гам у гаі, Брыдота спеваў. Аж трашчыць Жаночы рогат. Завывае Сам гаспадар там: «Будзем піць, Пакуль дачка салодка спіць».