Выбрать главу
Орская крэпасць 1847 — Масква 1858

***

Дзіўлюся сам. А дзе ж дзявацца? I што рабіць, з чаго пачаць? Людзей і долю праклінаць Не варта. Як жа мацавацца, З чужынаю сам-насам жыць? Душой замкнёнаму як быць? Каб мог я кайданы адолець, То грыз бы іх. Ды не ўкусіць: Не тая кузня іх кавала, Не так жалеза гартавала,— Тут не ўгрызеш. I гора нам! Няволі катаржнай сынам, У стэпе дзікім за Уралам.
Другая палова 1847 Орская крэпасць

***

Ой, радочак да радочка, Вышываю я тры ночкі, У мярэжку вышываю, У нядзельку пагуляю.
Панёвачка-шаўковачка, Любуйцеся, сябровачкі, Любуйцеся, галубкі, Запарожцы-казакі.
Любуйцеся, кахайцеся, А з іншымі вянчайцеся,— Замоўлены ручнікі... От жа гэтак, казакі!
Другая палова 1847 Орская крэпасць

ХУСЦІНА

            Ці божая гэта воля?
      А ці яе доля?
      Расла ў наймах, вырастала,       Сіраціну пакахала.       Небарак як голуб з ёю,       З бесталаннаю сваёю,       Ад зарніцы да зарніцы       Сядзяць сабе ва ўдавіцы.       Сядзяць сабе, размаўляюць       Ды Прачыстае чакаюць.       Дачакаліся... З Чыгрыну       На ўсю слаўную Ўкраіну       Зараўлі званы ў прызвоне,       Каб сядлалі хлопцы коней,       Каб гастрылі шаблі-мечы       Ды збіраліся дарэчы       На вяселле, заляцанне,       На крывавае гулянне.
      У нядзельку ды ранюсенька Сурмы-трубы заігралі. У дарогу слаўныя кампанейцы На дасвецці вырушалі. А праводзіла ўдава свайго сына, А ў яе ён быў адзіны. А праводзіла сястра свайго брата. А сіротку сіраціна Праводзіла і каня паіла З крыніцы да зараніцы, Выносіла зброю — шаблю залатую I стрэльбіцу-гакаўніцу. А праводзіла тры полі, тры мілі, Рассталіся пры даліне. А дарыла шоўкам шытую хусціну, Каб прыгадваў на чужыне.
            Ой хусціна, хусціначка!       Вышыта ад сэрца.       Толькі той казацкай славы —       Каб акрыць сядзельца.
      Вярнулася, ў жалю вяла,       На шлях біты пазірала.       Убіралася ўквячона,       Спадзявалася штодзённа.       А ў нядзельку на курганне       Выглядаць хадзіла ўранні.
      Прайшло лета і другое,       На трэцяе — слынна       Вяртаюцца кампанейцы       На сваю Ўкраіну.       Ідзе войска, ўслед другое,       А за трэцім — ціха,       Не глядзі лепш, бяздольная! —       Вязуць табе ліха:       Кітайкай труна акрыта,       Плыве, бы ў нябыце.       А за ёю з старшынёю       Ідзе ў чорнай свіце       Сам палкоўнік кампанейскі,       Характэрнік з Сечы.       За ім ідуць есаулы,       Плачуць па-малечы.
      Нясуць паны есаулы       Казацкую збрую:       Літы панцыр пасечаны,       Шаблю залатую,       Тры стрэльбіцы-гакаўніцы       I тры самапалы...       А на зброі... казацкая       Кроў пазасыхала.       Вядуць каня варанога       Капыты разбіты...       А на вараным сядзельца       Хусцінай акрыта.