...Над мокрым лесам гор, над аблачынамі імглы, ужо гатовай знікнуць, заяснелі напалам усходу хмары i, над хмарамі, чысты блакіт.
Хлопчык, які нядаўна бегаў, тупаў за мною, пакуль я, стоячы, пісаў у блакноце, у школу пойдзе на дзевяць. Цяпер восем, а ён ужо з гадзіну на нагах. Чорны, велікавокі смехунок, якому без дапамогі бацькі, таксама чорнага, ціхманага вартаўніка гэтага пансіяната, цяжка было адказаць па-руску на мае пытанне: «А чаму ты не ў школе?» Я падняў хлапчука пад сагнутыя i да бакоў прыціснутыя локцікі — вы-со-ка над зямлёй i, пад шчасліва-сарамлівы смех яго, зноў успомніў учарашняе мноства дзяцей i ўчарашнія сен-ты-мен-таль-ны-я слёзы, што так i прасіліся, як ты ні бараніся ад ix.
Успомніў таксама i выступление Іраклія Абашыдзе на пісьменніцкім з'ездзе 1967 года. Словы яго пра слёзы Горкага, калі той з трыбуны Першага з'езда савецкіх пісьменнікаў глядзеў на піянераў, што віталі з'езд.
«Я не разумеў тых яго слёз, хоць быў у той час, трыццаць тры гады таму назад, значна лепш, чым цяпер, падкаваны тэарэтычна. Цяпер я ix разумею. Відаць, для таго, каб што-небудзь зразумець, патрэбны духоўны вопыт, духоўная спеласць».
Радасна ўражаны гэтымі словамі, я ішоў па Краснай плошчы, з паояджэння ў гасцініцу, убачыў перад сабой, у нашым піоьменніцкім натоўпе, Абашыдзе, дагнаў яго — пажылога, здаравеннага, нават нібы панурага з выгляду акадэміка — i падзякаваў за сваё хваляванне.
...Пішу гэта на верандзе.
A нізам зноў прабег, пратупаў хлопчык, з ус мешкай гледзячы на мяне.
Сонца ўстала над горамі, а хмары так i не сышлі — заігралі іншымі фарбамі, весела растрасліся паміж зеляыінай узбоччаў даліны.
Яблыкі падаюць з яблыні на асфальт i самі бягуць па адхоне дарогі.
За прымітыўнай i па-нашаму, па-вясковаму празаічнай агароджай з жэрдачак стаяць цяляты. Бурыя, з настаўленымі светлымі вушамі, з вільготнымі пыскамі ў белых рамачках святлейшай поўсці, яны глядзяць на мяне з наіўнай, тупаватай цікаўнасцю — сябры i майго маленства.
У росным голлі спакойна, не спяшаючыся, даспяваюць вялікія зялёныя грушы.
Сяды-тады паміж лісця ападзе, заіскрыцца перад сонцам кропля расы.
Хлопчык з гэтай цудоўнай даліны быў, напэўна, учора на туманянаўскім свяце ў вялікім высакагорным сяле. Бачыў я ўчора такога. З рукой у мамінай рудэ ішоў ён у царкву (ператвораную ў этнаграфічны музей), дзе служыў калісьці вясковым свяшчэннікам бацька вялікага армяніна, «благороднейший человек», як называў яго сын. Хто ведае, кім ён будзе, той учарашні хлопчык, якіх вышыняў дасягне. Аднак з рукой у мамінай руцэ — няхай сабе такой карэлай ды патрэсканай — хлопчыку вельмі нядрэнна...
Мой хлопчык, еённяшні, пайшоў, нарэшце, у школу: яго не чуваць.
Замест пеўняў i сабак у даліне, дзе веска i дарога, загаварылі маторы.
«...Но почему тебя пережила любовь моя?»
Па-ўсходняму гэта гучыць зусім не сентыментальна.
Тут, на тары Мтацмінда, над раскошнай панарамай сонечнага Тбілісі, у які мы прыехалі прадаўжаць туманянаўскі юбілей, тут, каля магілы Грыбаедава, мне ўспомнілася іншая трагедыя i іншы надпіс.
У мнагадзетнай i небагатай удавы ўтапіліся ў касавіцу, купаючыся позна ўвечары, дзве старэйшыя дачкі, работніцы i красуні.
Нядаўна, праз трыццаць з лішнім гадоў пасля таго здарэння, ходзячы пад старымі соснамі тых, прастрэленых сонцам i ветрам, могілак на крутым узгорку, я набрыў на шэры, ужо самшэлы помнік.
На гэтым каменні, пад заржавелым чыгунным крыжам, абавязковымі літарамі ЗПРБ (здесь покоится раб божий), пад апошнімі біяграфічнымі дадзенымі не аднаго, як звычайна бывае, раба, а дзвюх божых рабыняў стаяць два беларускія радкі:
Ярка ўявілася — цяпер, у Грузіі,— як тая маці бабскаю справай, у цемры свайго беспрасветнага гора, запрагала каня, скрыпела коламі па каляінах, таргавалася з местачковым умельцам і, нарэшце, сышоўшыся на цану, дала яму пакамечаны ў хусцяным вузельчыку i распрастаны непаслухмянай рукой ліоток паперы. З вучнёўскага сшытка, у клетачку ці ў дзве лінейкі. Папрасіла майстра выдзяўбаць добра ўсё — тыя ўсе літары i гэтае яшчэ, чаго другія не пішуць. I ён за лішняе не ўзяў, толькі зірнуў на яе, узняўшы вочы ад радкоў, напісаных няўпэўненай рукой адной з дзвюх меншанькіх, што яшчэ «бегаюць у школку». Напісаных пад маміну дыктоўку.