Выбрать главу

ВОГНЕПАКЛОННІКІ

Ніхто дакладна не ведаў, адкуль быў родам гэты высокі стары з загарэлым тварам i барадою, сівою i пакручастаю, як пена на віры. Хадзіў ён ад паселішча да паселішча, абапіраючыся на ядлоўцавы кій, пабліскваючы меднай бляхаю на грудзях з выяваю крукаватага крыжа.

Казалі, што яшчэ ў маладосці гэты чалавек трапіў быў у палон да паўднёвых людзей, якія прадалі яго ў рабства. Шмат гадоў лёс кідаў яго па свеце. Нацярпеўся рознага, але, будучы ад роду цікаўным i кемлівым, шмат чаго пабачыў i многаму навучыўся.

Вярнуўся ён у гэтыя мясціны ўжо ў сталым веку. Прыплыў ажно з-пад паўднёвага мора разам з цёмнавалосымі кучаравымі людзьмі на вялізным чоўне пад ветразем. Верная прыморнікі абмянялі медзь, бронзу i шкляныя пацеркі на звярыныя шкуры, мёд i воск i вярнуліся да сваіх цёплых берагоў. Стары ж застаўся. Ен пачаў хадзіць па тутэйшым краі i навучаць людзей пакланенню сонечнаму свяцілу. Вечарамі распальваў вогнішча, збіраў вакол сябе гурт i гаварыў, размахваючы рукамі. Яго ўтрапёныя вочы быццам пранізвалі людзей, i дзівосныя словы глыбока западалі ў сэрцы. A калі сонца адбівалася ад увагнутай меднай бляхі i асляпляла прысутных, усім здавалася, што гэта пасланнік самога Сонца з'явіўся перад імі. I за ўсё гэта клікалі старога Вешчуном.

— Вы сееце збажыну i гадуеце быдла, але як дзікуны-паляўнічыя, што блукаюць па глухіх пушчах, па-ранейшаму пакланяецеся Месяцу — уладару цёмных начных сіл, якога лічыце вярхоўным боствам,— гаварыў Вяшчун.—Але ж хіба не Сонца прыносіць цяпло на зямлю i растапляе снягі i лёд? Хіба не з ім прыходзіць вясна i наступав час сяўбы? I хіба не сонечныя промні спеляць зерне ў каласах? Хіба не Нябеснае Свяціла дае жыццё ўсяму існаму на зямлі?

— Сонца — вярхоўнае боства,— навучаў далей стары.— Месяц жа — цемра i ноч, i свеціць ён толькі, адбіваючы сонечнае святло. Падстаўце далоні Сонцу i адчуеце цяпло. A хіба ж дае цяпло Месяц? Хіба не холадам i золкім туманам ахутвае ён зямлю? I хіба не Сонца разганяе туман уранку i прасвятляе над намі неба?

— Агонь у вогнішчы i на паходні — гэта часцінкі Сонца, што апусцілася да людзей. Калі мы спальваем лес i на выгарыны кідаем зерне, то ячмень хутка расце, высокі i каласісты. Гэта агонь зрабіў такой урадлівай зямлю. I гэты агонь нараджаецца ад трэння скрыжаваных палачак. Таму скрыжаваныя палачкі, крыж — сімвал вечнага Сонца!

Слухалі людзі Вешчуна, дзівіліся, ківалі галовамі. Некаторыя ж пляваліся, адварочваліся i ішлі прэч. Ды ўсё больш было такіх, што пачыналі пакланяцца Сонцу, паліць летняй самай кароткаю ноччу рытуальныя вогнішчы, спальваць нябожчыкаў i насыпаць над імі земляныя капцы. Таму вылюдняліся бажніцы, прысвечаныя Месяцу, усё менш да ix прыносілі ахвяраў. I адпаведна ўсё менш перападала светарам — прыслужнікам каля бажніц мяса i хлеба, вопраткі i ўпрыгожанняў.

Аднойчы ў канцы лета Вяшчун з некалькімі вучнямі падаўся на землі, што былі на далёкіх паўночных прытоках. Прыйшлі яны туды i прыпыніліся на высокім прыбярэжным мысе. Зладзілі цёплы будан, каб перабыць у ім зіму, расклалі вогнішча i пачалі залучаць мясцовых жыхароў да вогнепаклонніцтва. Але на гэтых глухіх ваколіцах, сярод векавечных пушчаў, дзе былі неўрадлівыя пясчаныя глебы, людзі жылі амаль выключна з палявання i рыбацтва. Зерня тут сея л i мала, i жывёл амаль не разводзілі. Таму новае вучэнне з цяжкасцю пускала караHi. Тубыльцы па-ранейшаму пакланяліся Месяцу, выявам Вялікага Лася i Маці-качкі, нябожчыкаў загортвалі ў бяросту i хавалі ў дуплах старых дрэў. Ды ўсё ж паціхупамалу большаў гурт слухачоў каля вогнішча на мысе. Але ўсё гэта дужа не даспадобы было тутэйшым светарам ды i старэйшыны скоса пазіралі на находніка, што муціў у галовах іхніх супляменнікаў.

I аднойчы на рачны мыс уварваўся натоўп узброеных мужчын.

— Смерць чужаку, які вучыць нішчыць агнём целы нашых памерлых бацькоў i дзядоў! — крычалі светары-падбухторшчыкі.

— Смерць яму! — роў натоўп.— I гэтым, што каля яго!

— Паслухайце, людзі...— узняў рукі Вяшчун.

— Няма чаго нам цябе слухаць! — перапыніў старога каржакаваты здаравяк з ваўчынай шкураю за плячыма.—Калі твае багі такія вялікія, то пакажы іхнюю моц. Інакш — рыхтуйся сустрэцца з імі! I ён патрос сякерай.