Выбрать главу

На шчасце, сон мой працягваўся нядоўга. Я прачнуўся i з палёгкай убачыў цьмяную лямпачку над дзвярыма, пачуў ціхія стогны су седа, але пачуццё раздзіраючай душу адзіноты не міналася. Тады я скруціўся клубочкам i не заснуў да самай раніцы.

Днём я выклыпаўся ў бальнічны сад. Хадзіў між дрэвамі, разглядаў кожны ўжо пажаўцелы лісток, дакранаўся да шурпатых бярозавых камлёў, нюхаў познія кветкі. Я з цяжкасцю верыў сабе, што знаходжуся зноў на зямлі,і шукаў усё новыя пацвярджэнні, што я тут, а не ў космасе. I ў твары людзей, якія прагульваліся па вільготных дарожках, углядаўся, быццам бачыў ix першы ці апошні раз.

А позна веча рам, калі зноў ляжаў у ложку, раптам здрыгануўся ад думкі, што вось засну i знікне зямляУ i я зноў апынуся ў той жа міжзорнай пустэльні. I кожны раз, калі сон ужо амаль авалодваў мною, прахопваўся. I так было ўсю ноч.

Toe ж паўтарылася i ў наступныя ночы.

Я зусім знясілеў ад бяссоння i стаў нецярпліва чакаць Івана Пятровічау які ўсё недзе затрымоўваўся. Нарэшце пазваніў яму сам: «Прыедзь, калі ласка, мне блага».

Устрывожаны сябра праз паўгадзіны быў у палаце.

— Ну, што ў цябе? — запытаўся ён, прысеўшы каля ложка i пільна ўзіраючыся ў мой твар.

Я даволі блытана распавёў яму пра свой «гкасмічны» сон, пра тое, што баюся заснуць, каб не паўтарыўся кашмар. Гаварыў я дрыжачым голасаМу нервова тузаўся. A ў канцы пачаў скардзіцца, што мне абрыдлі ўсе гэтыя мроі з мінулымі тысячагоддзяміу што мне хочацца спаць, як кожнаму нармальнаму чалавеку, бачыць звыклыя сныf а сама лепш — не сніць нічога, бо гэтымі начнымі трызненнямі я здаволіўся да краю.

Іван Пятровіч паклаў мне руку на плячо:

— Не хвалюйся. Звыклая справа — у цябе наступіла нервовае перанапружанне. Але ўсё будзе добра. Кладучыся спаць, глынеш вось гэту зялёную таблетку.

I сапраўды у пасля ягоных лекаў сон быў глыбокі, моцны i спакойны. Можа, што я i сніў, але, прачнуўшыся, нічога не памятаў. I калі расплюшчыў вочыу убачыў каля свайго ложка палатнага доктара i Івана Пятровіча.

— Ну як? — хітра заўсміхаўся мой сябра.

— Спаў, як пшаніцу прадаўшы! — шчасліва засмяяўся я.

— Яшчэ б, двое сутак. Як сябе адчуваеш?

— Страшэнна хачу есці.

Праз нейкі месяц пасля выпіскіз бальніцы я зазірнуў на працу да Івана Пятровіча, каб na старой звычцы перакінуцца парай слоў.

I ў канцы нязмушанай сяброўскай гаворкі, не падаючы выгляду, што хвалююся, быццам між іншым, пaпытаўся:

— A такі стан... Ну, гэтыя сны з мінулага... не паўторацца?

Іван Пятровіч зняў акуляры, задумліва пакруціў ix у руках i зноў уссунуў на нос.

— А хто яго ведае? Пры нейкіх новых стрэсавых сітуацыях... Але, калі што якое,— ад разу звяртайся да мяне.