Выбрать главу
* * *
Адабралі ў мяне Айчыну з немаўленчых маіх гадоў але душу маю абудзіў шолах балонак старых кніг зрок мой задзівавалі спляценьні літар лацінкі яны разблыталі мой язык яны змаглі маю летаргію дзічка выкапаная на ўзьлеску душа мая ў садзс Бацькаўшчыны.
ЛЯБІРЫНТ
Лябірынт быту пячоры марнасьці i спадзяваньня чапляюся за сталактыты крыўдаў падаю ў прыхаваныя пасткі адчаю вылузваюся з бясконцых столак цьвілі i вільгаці нараканьняў пачынаю разумець тоеснасьць шляху даСканаласьць i Скон
СПАДЧЫНА
Адчынілася Брама Залатая забрамнасьць зіхоткім i таямнічым бляскам скарбаў сваіх прываблівае i палохае спыніліся i увайсьці баімося хоць скарбы маўкліва гавораць мы вашы а мы вагаемся паміж але i не.
КАСЬЦЁЛ СЫМОНА І АЛЕНЫ
Мой готык самотны трымаеш ты вежаю неба іначай паркаль яго чысты блакітны даўно ўжо быў бы раешкуматаны ў нясытай i прагнай дзяльбе на кавалкі i ў гразь утаптаны даўно пад нагамі бязьверцаў.
* * *
Першы асеньні дождж сьцішаны неба стук мож-на ня мож-на мож- я адчыняю з рук выпадзе мокры верасень
ЭВАЛЮЦЫЯ
Кволасьць пяшчоты Бутон Моцныя ўзмахі крылзў Пялёсткі Пераадоленьне паветра Кветка
МАТЫЎ СКРУШЛІВЫ
Ступаю ў сьлед чужы У сьнезе глыбачэзным З прадчуцьцямі мяжы, З прадчуцьцямі, што чэзну. Сарваўся дзіўны гук З пытаньнем вінаватьш: Што я яшчэ магу? Ў чым я яшчэ ня страта?..
* * *
Сьпее i падае белы наліў. Чыстаю раніцай босай Госьцяй часовай прайсьці па зямлі, Каб не параніць Нябёсаў.
ВЯРГІНЯ
Вяргіні вільготны бутон трапяткі i чакальны Вось-вось разамкне пялёсткаў сваіх ланцужок. Вандроўны матыль — шалёны, прыгожы, адчайны Бутон той у стромкім палёце заўважыў ужо. Наблізіўся ён i сваёй невымоўнай пяшчотай Пялёсткі раскрыў i адчуў ix жывы аксаміт. І доўга гайдала вяргіня ўсярэдзіне ўпотай Свайго матыля, каб ізноў адпусьціць у блакіт.
ЭСКІЗ АДЗІНОТЫ
Супольнасьць здавалася всчнай Мэталу i воску над ім. І стыне самотны падсьвечнік У медным зьдзіўленьні сваім.
ВІЛЕНСКАЯ БЕЛАРУСКАЯ ГІМНАЗЫЯ
У дворыку старым, дзе побач, за тры крокі, да Маці Вострабрамскай са сьвечкамі ідуць, i пах ладану ператвараецца над вежамі ў барочныя аблокі; у дворыку старым, дзе залатыя зьліткі брукаванкі з пячаткамі сьлядоў тваіх стваральнікаў, сьвятое Адраджэньне;'у дворыку старым, дзе колісь беглі ўзрушана i ўзьлётна матурысты, i новы вучань, утрапёны, заміраў, спакушаны пачаткамі навукі; у дворыку старым, дзе выгляд запусьценьня i забыцьця царуе, стаім i мы, пад перазовы крокаў б'ецца сэрца, i толькі дух спрадвечны Адраджэньня нам вызначае шлях: куды ідзеш? — На пілігрымку ў Вільню!
«БЕЛАРУСКАЯ КРЫНІЦА»
Блукаю па старадаўнім незнаемым горадзе Балонкамі старых пажоўклых газэтаў. Спазнаю яго вуліцы ў каронах касьцельных вежаў. Бачу садкі з флянсамі трускавак, Кветнікі з флёксамі i мальвамі. Стракатыя шыльды. Крамкі i кавяранькі. Скарбніца крокаў — брукаванка. Запальваюцца памінальныя сьвечкі. У касьцеле Сьвятога Мікалая Сьвятар Адам Станкевіч Адпраўляе жалобную імшу Па слынным паэце беларускім. Блукаю па старадаўнім знаёмым горадзе Балонкамі старых пажоўклых газэтаў. Пазнаю па крыптанімах i псэўданімах блізкіх i даўно знаёмых мне людзей, Пра якіх не магу сказаць, што яны даўно памерлі. Раскрывае мне свае таямніцы Гэты дзівосны старадаўні горад, Горад старых пажоўклых балонак, Горад, дзе сама Гісторыя спачывае на Росах, Горад, дзе аблічна, вы-яўна, вы-моўна Жыве Беларусь.