Выбрать главу
ІМЯ
Паклікала цябе па імені. Ты адгукнуўся: што? A ў мяне не было ніякай справы, проста хацелася паклікаць цябе па імені i пачуць адказ, каб зразумець, які гэта цуд, калі ёсьць каго паклікаць па імені, i ёсьць каму на яго адгукнуцца.
* * *
Князю мой сьветлы, за рысаю гэтага гаю Я не спытаю цябе, я цябе не спытаю, Я не спытаю цябе, дзе радзінны твой замак, Я не спытаю, дзе конь твой i дзіда таксама, Я не спытаю цябе, дзе харугвы i войска У тую хвіліну, якая ня кропка, а коска, Толькі баюся, а раптам цябе не пазнаю, Князю мой сьветлы, за рысаю гэтага гаю.
* * *
Недзе між дзённымі справамі й снамі Ёсьць неназоўнае н е ш т a: Тонкі праменьчык паветра між намі, Выціснуты дарэшты.
РЫЦАР САМОТНЫ
Рыцар самотны прыйшоў да мяне, Рыцар самотны, якога я клікала Ў сьветлым маленстве, такога вялікага, Рыдар самотны прыйшоў да мяне. Я яго ведада гэтак даўно, Ведала продкаў яго, радаслоўную, Горкую, слаўную жытку вандроўную, Я яго ведала гэтак даўно. Царства свайго, Каралеўства свайго Ён да карэньчыка воласа варты, Возьме мяне як найлепшую варту Царства свайго, Каралеўства свайго. Дай мне, о Госпадзе, сілу тады Варту ня здрадзіць сваю выпадкова І распазнаць, дзе варожая змова, І ўсьцерагчы мне яш ад бяды.