Выбрать главу

— Гэта сапраўды дробязь,— адказаў ён.— Але ведаеце, прафесар, часам лыжкай дзёгцю можна сапсаваць бочку мёду.— Узяў з рук Карпенкі ручку, старанна закрэсліў яго прозвішча, скруціў лісткі ў трубачку і выйшаў, так бразнуўшы дзвярыма, што зазвінелі шыбы.

Першая сутычка пацягнула за сабою другія, і неўзабаве Чумакоў адчуў, што пры новым шэфе працаваць яму будзе цяжка.

Асабліва не любіў ён вось такія познія візіты Карпенкі ў клініку. Генадзь Васільевіч старанна ствараў легенду аб сабе як аб чалавеку, які гарыць на рабоце, у якога няма ніводнай хвіліны вольнага часу. Рабілася гэта вельмі проста. Прафесар амаль ніколі не глядзеў хворых, асабліва тытулаваных хворых ці іх родзічаў, днём, у час звычайных абходаў. Заўсёды знаходзілася нешта тэрміновае, важнае, неадкладнае, што не дазваляла яму гэтага зрабіць: нарада ў міністэрстве, сімпозіум, кансіліум, лекцыя ў інстытуце павышэння кваліфікацыі ўрачоў, гутарка з аспірантамі і ардынатарамі… Да хворых ён прыязджаў ноччу: сам вадзіў машыну, пятнаццаць мінут — і ў інстытуце; накідваў на плечы халат, заходзіў у палату, прысаджваўся на край пасцелі. Падрабязна абмяркоўваў з мужчынамі, ці адбудзецца нарэшце сустрэча Анатоля Карпава з Робертам Фішэрам, а калі адбудзецца, дык дзе: у Маніле, Мехіка-Сіці або ў Мілане? I якія шанцы ў нашага маладога таленавітага шахматыста на сусветную карону, калі ўлічыць, што, як пішуць газеты, Фішэр за апошнія два гады не згуляў ніводнай партыі?.. Зацікаўлена распытваў жанчын пра іх дамашнія справы, пра дзяцей. Жартаваў, лічыў пульс, правяраў назначэнні. Уважлівы, добразычлівы, ён цярпліва слухаў самыя падрабязныя споведзі хворых аб сваім стане, не перапыняў, як іншыя ўрачы, якія заўсёды некуды спяшаліся,— і міф аб яго дабрыні, спагадлівасці і чалавечнасці рос, як снежны ком. Злыя языкі сцвярджалі, што менавіта гэтаму міфу ён быў абавязаны тым, што ў трыццаць чатыры гады, ледзь толькі абараніўшы доктарскую дысертацыю, атрымаў званне прафесара і заняў пасаду, пра якую той жа Чумакоў, адзін з самых вопытных радыёхірургаў, і марыць нё мог.

Міф, які тварыўся вакол Карпенкі, працаваў на аддзел, прыносіў пэўныя выгоды, гэта мусілі прызнаць усе, нават Чумакоў. Ніколі раней аддзел не атрымліваў столькі новага абсталявання, вамежных машын і прыбораў, штатных адзінак і прэпаратаў, колькі з прыходам Генадзя Васільевіча. Ды і гультаём або нікчэмным кіраўніком назваць яго ні ў кога не павярнуўся б язык. Не, ён кіраваў падначаленымі ўпэўнена і цвёрда, дакладна вызначаў найбольш перспектыўныя напрамкі, рабіў складаныя аперацыі, выступаў з дакладамі, з прапановамі на сходах… Але Чумакоў разумеў, што за бурнай дзейнасцю гэтай тоіцца не любоў да працы, не боль за лёс людзей, якіх хвароба прыводзіць у Інстытут, а ненатольная прага пашаны, імкненне любымі сродкамі зрабіць кар’еру. Дзеля гэтага, як жартаваў Жэня Тарасаў, Генадзь Васільевіч мог бы не толькі выбіць рэдкі японскі імпульсны лічыльнік, а нават злізаць вяршкі з Млечнага Шляху.

Карпенка зайншў у ардынатарскую, павітауся, спрытаў што чуваць. Чумакоў адказаў агульнымі словамі: усё ў парадку, ніякіх нечаканасцей.

— А я толькі што з банкету,— усміхнуўся Генадзь Васільевіч.— Цудоўная жанчына, работнік грамадскага харчавання. Магчымасці неабмежаваныя. Дарэчы, уяўляеце, каго я там стрэў? Нашага цельпука Безбародзьку! Аказваецца, ён яе зяць. Неверагодна! Быць зяцем самой Аксаны Фёдараўны — і нікому пра гэта не сказаць! Вось што, Аляксей Пятровіч, трэба яму неяк памагчы хутчэй абараніцца.