Выбрать главу

і маці чатырох салдат

Асколак шкрабануў рыдлёўку.. Баліць яшчэ ў зямлі вайна...
Па доўгай вуліцы Дубоўкі На ручніках плыла труна.
З заволжскіх стэпаў веяў сівер. Там пахаваны землякі — На могілках уздоўж ракі, На правым беразе Расіі.
Яны прыйшлі сюды з лясоў, З Прыбужжа, З Нёмана, З Гярвяткі, З асірацелых тых дамоў, Дзе па начах крычаць салдаткі.
Дзе на ўзбярэжжах Беларусі Ляжаць з Паволжа землякі. Які прасцяг магіл! Вякі Ляцець над імі завірусе!..
О сувязь болю Над зямлёй Жывых І мёртвых гэтым болем!.. Даруй, салдатка, што ніколі Не цалаваў рукі тваёй.
Даруй мне за спакой і цішу На твары нерушным тваім...
А сівер голле дрэў калыша I з комінаў зрывае дым!
Жыццё ідзе — і трэба жыць. I на памінках ц э лы вечар Я буду нешта гаварыць I буду каяцца у нечым.
А ранкам, горкі ад віна, Пайду да свежага пагорка — Перад сусветам і Дубоўкай Сам вінаваты, Як вайна.
ПТУШКА

Маці

Я народжана птушкай, Але не ўмею лятаць. Прачынаюся —і Крылы Заламаны за плечы, I праз прыцемкі раніцы,
Нібы тонкія-тонкія свечы, На вяршынях таполяў Недасяжныя зоркі гараць. Я выпростваю крылы, Ахінаю калыску дзіцячую I з надзеяй затоенай Кармлю немаўля-птушаня, I бясконца шчаслівая, I бясконца крылатая, бачу я, Як напружана б'ецца Пад сэрцам яго Вышыня. Мне прасторна і ціха... Як усё, што хацела,— было, Як віхураю крылы мае Не сякло, не ламала, Як вяршыні таполяў I зоркі кранала крыло... I на ім — асцярожна —і Птушаня я сваё калыхала.
РАНАК
Каханая, цудоўна жыць у свеце Спрадвечнай, неспазнанае красы! Няхай шуміць над полем вецер, Бяроз перабірае валасы, Няхай вада булькоча ў ручаях I ў глыбіні цалуе бераг стромы, Няхай цячэ ў тваіх вачах З вытоку і да вусця Нёман!
Я бласлаўляю на жыццё ўсіх, Хто хоча жыць, кахаць і быць каханым! Я бласлаўляю нас дваіх! Тваім дыханнем Я бласлаўляю нас дваіх...
* * *
Святочны дзень. Высокі шлях аблокаў. Такая ціш з канца ў канец зямлі, Што, надалося, гром апаў, калі Па бруку конь падковамі працокаў.
Пасля ў садах, налітых чыстым сокам, Над яблынямі загулі чмялі. Ні слыху не хапіла мне, ні зроку, Каб зразумець, пра што яны гулі.
Пасля я чуў, як срэбрана звінеў Крышталь расы ў пялёстках, і зляцеў Ружовы ліст з галіны тонкай слівы.
I я падумаў: мо таму і ціш Стаіць над светам, што ты сам маўчыш, Што чуць і бачыць — значыць быць маўклівым.
* * *
Вочы твае, нібы словы Мовы чужой. Кажаш мне: сёння прыходзь, А вочы Нешта такое крычаць, Што хочацца згінуць I не прыходзіць ціколі.
Але я прыходжу, I ты сустракаеш ласкава, Кажаш: кахаю... А вочы! I я разумею, Што сама ты не ведаеш Мовы ўласных вачэй.
УСПАМІНЫ
...Ой гуляла сцюжа ў полі, Ой гуляла...
Вечарэла. Цётка Поля Песні нам спявала. Дагараў агонь у печы, Трапятаў па столі...
Твае рукі... Твае плечы... Песні цёткі Полі...
...Дзе трава-мурог, Там мой сокал лёг. Што ж лятаў ты, сокал, Ад мяне далёка?..
А лятаў ён, бо шукаў Сакалінай долі. I сярод высокіх траў..,
Плача цётка Поля...
I не час мне быў цябе абдымаць, Час сядзець і цётку Полю суцяшаць, Бо ўсё яна адна ды адна, А за вокнамі зіма ды зіма, I над комінам, як птушка якая, Адзінота крылы доўгія прастае...