Выбрать главу
У ВРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ
Абаронца
Ты такую цану хіба ведаеш, свет, Даражэй за цану перамогі?
Я гляджу на яго, на жывы манумент. Манумент да сцяны прыпадае I стогне.
Кроў
Кроў — гэта кроў. Інакш пра кроў не скажаш. Не параўнаць яе ні з захадам барвовым Ні з барвай царскай, Ні с пунсовай краскай.
Непараўнальную, Жывую кожнай кропляй — Нават з крывёю Кроў не параўнаць.
* * *
Туліцца бэз да зруба, Росны, світальны. Ты прашапчы мне: «Любы» — На развітанне.
Незбудаваны дом наш Поўніцца золкам. Блізка мяне ўспомніш — Буду далёка. Вочы твае, дзе ранне Вечар знясіле, Будуць балець чаканнем На небасхіле...
* * *
Ну, вось і ноч. I ціха, як ніколі. Ды пошум дня у думках не аціх. Пакутн ы гуд — непадуладны волі, Забыцца на яго — напружвае мой слых Мацней, мацней... Дарма прасіць: «Даволі!» О, галасы людзей, і злых і дарагіх!
Наканавана мне бясконца слухаць іх — I не уратаваць сябе ад гэткай долі!
...А пойдзе ноч на дзень — і ранак сінявокі Угледзецца ў акно — няма маіх турбот. Здзіўлюся толькі, што над хатай невысока Бязгучна праляціць аглухлы самалёт.
* * *
Нам не спіцца... Пра гэта Мы гаворым: не спіцца Нам таму, што над светам Гудзе навальніца!.. Так, што праўда — то праўда... Навальніц незлічона... Набываем мы «заўтра» I губляем «учора», Бессмяроццю на поед Дні трасём з кашалёў, Як білеты на поезд, Які адышоў. Гэта — страх небыцця. Страх пякельна гарачы. Нам інстынкт да жыцця Захаваны ад прашчураў, Птушак, рыб і звяроў,— Але хто з нас заплакаў бы, Раскаціўшыся ў гром Нейкай ноччу маланкавай! Хто заплакаў бы — дрэвам Прабіўшы трысцё! Каб жыццё — не дарэмна. Не дарэмна жыццё. ...Ноччу залівень-лівень. Гром... I, хочам — не хочам, Мы уночы маўклівей I святочней уночы.
НЯДЗЕЛЯ
Купі мне самую большую кнігу. Купі мне дождж. Купі мне човен, Купі маленькую малпу, Купі гушкалкі I гэтую крычалку, у якую крычыць Дзядзька міліцыянер...
Я купіў марожанае, I гэтага ёй хапіла.
КЕВАЛАЧ
Ён жыў не як усе... Трымаў у вазах кветкі, На нітцы суравой насіў пенснэ, Штогод плаціў без спрэчкі ўсе узносы У карысць добраахвотных таварыстваў, Адпачываў не летам, а увосень, I ехаў не на поўдзень, а пад Мінск, I мерз там васемнаццаць дзён на дачцы, Падобнай на сабачую буду, Цягаў усюды за сабою скрыпку, Але ціхто, нідзе не чуў ніколі, Каб ён іграў на ёй або хаця каб Даваў камусьці іншаму іграць... Вось так ён жыў. А побач Жыў сусед і не трымаў У вазах кветкі, не насіў пенснэ, Заўжды з-за ўзносаў лаяўся, у жніўні Адпачываў, і ўсё на поўдзень ездзіў, I час ад часу сам іграў на скрыпцы, Але ніхто нідзе таго не бачыў, Каб ён насіў яе з сабой або хаця каб Даваў камусьці іншаму насіць... Так жыў сусед. Вось так яны жылі Адзін перад адным, нібы ў люстэрку, I, мабыць, нехта з іх Жыў так, як трэба, I нехта, значыць, Жыў наадварот.