Кніга "Адкрыццё" даволі нязвыкла для таго часу адкрываецца не палітызаванымі радкамі, а вершам, звернутым да каханай:
На шчымлівую ноту пяшчоты і цноты настройвае гэты верш, які на наступных старонках кнігі нібыта гукае сабе падобных і шчасліва знаходзіць, іх, што ўражваюць пранізлівасцю пачуцця:
Як адна са стрыжнёвых для паэзіі Уладзіміра Някляева заяўленая ў кнізе "Адкрыццё" тэма смерці і неўміручасці. Пашыраная яе распра-цоўка - гэта "Паэма-вера", а найбольш скандэнсаваная - верш "Не, не таю надзей на бессмяротнасць". Напісаны ён з дакладна вытрыманай рыфмоўкай "пантуга", на тым узроўні майстэрства, калі на паглыбленае раскрыццё тэмы працуюць з аднолькавым намаганнем і змест, і форма верша:
Сапраўдная паэзія амаль заўсёды мае відавочныя альбо пры-хаваныя фальклорныя вытокі. Гэта тыя эмоцыі, той спосаб быцця, які закладзены ў генетычны код нацыі - у мову. У паэзіі Уладзіміра Някляева, лексічна і стылёва прыналежнага сучаснасці (ён нібы наўмысна нават дэкларуе такую прыналежнасць), фальклорныя вытокі, безумоўна, прыхаваныя, аднак не настолькі, каб іх нельга было распазнаць. Да прыкладу, верш "Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь!" - гэта цалкам фальклорны матыў, не кажучы пра ўжо тыя творы, што сталі агульнавядомымі песнямі і ўспрымаюцца самі па сабе, бадай, як народныя: "Світанак" (музыка I. Лучанка), "Янка Купала" (музыка У. Будніка), "Гуляць дык гуляць" і "Раз ды разок" (музыка В. Іванова).
У першай кнізе паэта закладзеныя, трэба сказаць, не проста рознаскіраваныя тэмы - закладзеныя рознаскіраваныя стылёвыя напрамкі, што пры пэўных падыходах можна аднесці як да здабыткаў, так і да выдаткаў зборніка "Адкрыццё". Побач з імкліва-лёгкім, 6ы ўзлёт ластаўкі, вышэйзгаданым вершам "Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь!" суседнічае "Назоўны склон" - верш, які набліжаны да паэтыкі "прарабаў перабудовы", на тую пару яшчэ буду-чых. Тут і пераважна карэнная рыфма, і разламаны радок, і наступальная інтанацыя - амаль усе істотныя прыкметы тэматычна-стылёвага накірунку, які ўмоўна адносяць зараз да паэтычнага савецкага мадэрна. Наўрад ці зробленае ў гэтым накірунку можна аднесці да асноўных дасягненняў Уладзіміра Някляева, аднак чамусьці менавіта на іх асабліва актыўна адгукалася крытыка. Радок "Паэзія, душы маёй анкета", узяты якраз з "Назоўнага склону", даваў назву літаратуразнаўчым артыкулам, у гэтай выяве паэт быў услаўлены як лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, герой бамаўскай эпапеі, праз што ў далейшым нават асацыятыўна імя Уладзіміра Някляева нярэдка звязвалася з тым, што мы вызначылі як паэтычны "саўмадэрн". На самай жа справе, што найлепш даводзяць нам кнігі паэта, гэта зусім не так. А каб сталася так, як некаму жадалася, скарыстоўваўся правераны, добра адпрацаваны прыём: вылучалася і ўводзілася ў масавы ўжытак толькі патрэбнае сістэме, астатняе не заўважалася і адсякалася. Не трэба суадносіць маштабы і параўноў-ваць імёны, але, дарэчы, тым самым прыёмам Уладзімір Маякоўскі, аўтар паэм "Уладзімір Ільіч Ленін" і "Добра!", адсякаўся і быў адсечаны ад Уладзіміра Маякоўскага - аўтара паэм "Воблака ў штанах" і "Флейта-пазваночнік".
З таго, што, нібы ў падмурак уласнага паэтычнага дома, закладзена Уладзімірам Някляевым у кнігу "Адкрыццё", неабходна адзначыць яшчэ ягоную схільнасць да пабудовы верша па законах драматургіі. Гэта выяўляецца не толькі ў дыялагічных радках дасціпнага, самаіранічнага "Вадэвіля ў двух радках", але і ў вершах з радкамі назыўнымі, апісальнымі. Вось для ілюстрацыі быццам бы просценькая мініяцюра: