Тут змяшчэнне націску ў апошнім слове ніколькі не бянтэжыць, бо сапраўды ўражвае адкрыццё... Да такіх вершаў, у якіх, на нашу думку, Някляеў - асаблівы Някляеў, ні ў чым не падробны і ні на каго не падобны, прымыкаюць "Дэльфінскае", прысвечанае С. Кірсанаву, "Вочы твае, нібы словы мовы чужой...", "Нядзеля", "Кевалач", "Бывае боль гаючы...". Гэта вершы ні пра што і ні для чаго, у якіх нямаша-ка ніякай карыслівай думкі, якія найблімсэй да самой сутнасці паэзіі.
Адна са скразных тэм зборніка "Вынаходцы вятроў", другой кнігі паэта, - каханне; каханне - як адзінае апірышча ў свеце ("Уступаю ў пару лістапада. Дай руку."); каханне - як перакананне, што з ім можна "Жыць, як шчаслівае смяецца, Жыць, як балючае баліць", што ў імя яго жыццё можа стацца недарэмным; каханне, нарэшце, - як апошні паратунак:
Нібыта грэх першародны прымае на сябе паэт у адносінах да жанчыны. Ён абцяжараны пачуццём віны, якая найчасцей не мае ні часавых, ні прасторавых межаў, існуе скрозь і паўсюль. Хутчэй гэта нават не зменлівае пачуццё, а зафіксаваны стан, які найбольш выразна выяўлены ў вершы "Чужая станцыя". Станцыя гэтая невядома якая і невядома дзе, голас яе таксама нібыта невядомы, нібыта знаёмы, нібыта забыты, і тым не менш з усёй мройнасці і няпэўнасці сітуацыі пэўным вынікае адно:
Асобным раздзелам прадстаўлены ў зборніку "Вынаходцы вятроў" цыкл балад, у якіх, мы б сказалі, Някляеў-лірык узважвае эпічныя магчымасці свайго таленту. Балады вельмі розныя як у сваіх задумах, так і ў іх увасабленнях. Калі "Баладу дзялення", "Круг", "Тэатральную баладу" без ніякіх ваганняў можна аднесці да прадуктыўных пошукаў паэта на шляху ў эпічным накірунку, дык "Балада першага кроку" і "Балада пакінутага сэрца", якія адгукаюцца раптам наіўным раман-тызмам, не ўласцівым Уладзіміру Някляеву нават у першай кнізе, здаюцца шляхамі ўжо некалі пройдзенымі. Асабліва прайграюць яны ў суседстве з баладай "Дыктант", творам з дасканала распрацаваным сюжэтам, нечаканымі выяўленчымі сродкамі. Сумяшчэнне назыўных сказаў з дыялогамі, трансфармацыя дыялогаў ва ўнутраныя маналогі, якія нібы не прамаўляюцца, а выдыхаюцца, лексічныя паўторы, што ўчэпіста трымаюць нашу ўвагу на акцэнтных момантах балады, ствараюць паэтычнае поле такога высокага напружання, з якога немагчыма выйсці, не апёкшыся. Гэткі апёк паэзіяй - перадумова катарсіса. Як для паэта, так і для чытача.
Ёсць у паэзіі Уладзіміра Някляева штосьці ад рамантызму фран-цузскіх "праклятых" паэтаў ("Дай літасці, Мілі. Па Віташы коціцца, выплаканая, Апошняя вішня спякотнага месяца ліпеня. Круг першы замкнуты. Ля ганка Вішчаць тармазы дапамогі, I вершы, закутыя ў рамкі, Прыгожа падобныя на некралогі"). Да гэткай высновы падштурхоўвае і імя Бадлера, узятае ў назву аднаго з вершаў, які да Бадлера ніякіх адносін не мае, але яго тым не менш варта працыта-ваць цалкам.