Выбрать главу
Слова рух — гэта першых двух Рухаў радасныя радзіны, Ім пазначаны лёсу рух, Рух жыцця майго трыадзіны.
...Так я споведзь чытаў дарозе, Пакідаючы свой вагон, Спачываючы на парозе Новых ростаняў, Новых дзён.
I гула пада мной дарога: Бойся знаку ПЕРАСЦЯРОГА, Бойся руху свайго запаволення, Запаволенне — як зняволенне.
Страшны міг — пад адхон сарвацца, Ды страшней На месцы Стаяць, Не вяртаючыся — Вяртацца, Не пакінуўшы — Пакідаць.
Страта хуткасці — страта веры. Гасла вера — і розум глух. Вера, сутнасцю — рух наперад, Неадольны, імклівы рух.
Рух — жыццё. Дарагое. Балеснае. I калі Запыняецца рух — Смерць пасецца на лузе біблейскім, Дзе ў зацішку ягня і пастух.
Не ягняты — Гарматы на лузе. Вісне бомбы нейтроннай абух. Рух — праціўнік ідылій, Ілюзій, Мітуслівых падробак пад рух.
Рух, Як рэкі ў пясках, Не звужаецца. У гады і залеў, і засух — Па дарогах усіх Прадаўжаецца Рэвалюцыі рух.
10. ЗАМЕСТ ДАТЫ I МЕСЦА НАПІСАННЯ
Вяха апошняга ліста... Адлік гадоў — не ад Хрыста, Гісторыя Мяняе Вехі: Пад коламі дарогі веку Шасцідзесятая вярста.

Знак аховы

1983

ДАВЕДКА АБ НАРАДЖЭННІ
Судовая справа
1
Год пасляваенны. Год работны. Шчэ з руін не выветрыўся дым, А на танцах, звыклыя да поту, Кірзачы і хромавыя боты Рэжуць полькі крокам страявым. Год надзейны. Год пасляваенны. Шчэ падлікі страт не паіменныя — I маўчаць хатынскія званы, І да мёртвых — літара за літарай З плачам, галашэннямі, малітвамі — Пісьмы йдуць На той канец Вайны.
Год пасляваенны. Год гаротны. Шчэ жыццё паўзводнае, паротнае, Хлеб па картках і па картках соль, I людзей — хоць ёсць таварыш Сталін, Хоць перамаглі і адстаялі — Аніяк не адпускае боль.
Ён — нібы пад рэйкамі ўзрыўчатка.
2
Касавіца. Ліпень напачатку. Не да святаў. Хутка час жніву. Старшыня пахукаў на пячатку, Пляснуў па даведцы — I жыву.
Першы сорт. Пасляваенны выраб. Чым прырода апраўдала выбар: Быць альбо не быць мне на зямлі? Як неверагодны выйгрыш выпаў? Бацьку Снайпер выбіваў — не выбіў, Маці ў роў вялі — не давялі. Вось з вайной мая прамая сувязь, Лёсаў і крыві густая сумесь, Што праз марлю год не працадзіць. Памяццю сваёй Я не свабодны: Сутыкненне нацый і народаў Вырашала — быць мне ці не быць.
А душа мая Шукала цела.
3
Быць хацела! Дыхаць ува мне! Ля траншэй цвіла рамонкам кволенькім, Калй дотаў стракатала конікам...— Не! -
Новенькі, Бліскучы, З меткай «супер», Не з'явіўся — выжыў я насуперак Вайне.
На прамежжы Азіі з Еўропай Як хачу свячу ружовай попай, Знаць не знаю пра сваё жыццё, Крэўны сын Някляева Пракопа, Стасі Магер Роднае дзіцё.
4
Трое нас. Ніводны не забіты.
5
Сорак шосты. Даспявае жыта. Час вялікіх спраў — не да малых!..
Нават чарку кінуў недапітай Схаршыня на хрэсьбінах маіх.
Старшыня — начальнік адмысловы. Франтавік. Герой. Гвардзеец. Франт. Казыраў ён нетутэйшым словам «Факт» — I парыпваў кабурою новай, Медалямі, слепячы, звінеў...
Ён сказаў на хрэсьбінах прамову. Вось што я з прамовы зразумеў: