Выбрать главу
Дык што ж крычыш! Чаго баішся? Ты!.. Прад кім гатовы ўпасці на калені? Перад сумлентм? Прэч яго! Сумленне – Вярыгі рознай дробнай свалаты, - А ты!..
I ўсё ж не спіш... Крычыш... Баішся ты...

З творчасцю Бадлера гэты верш не звязаны ні змястоўна, ні фармальна, проста ў абход цэнзуры скарыстанае яго імя. Калі ўлічыць гэта і вярнуцца ў час публікацыі верша, у сярэдзіну 70-х, тады можна зразумець, пра што верш напісаны. А думаючы пра сувязь паэта і часу, нельга не згадаць сюжэт знакамітай аповесці Аскара Уайльда "Партрэт Дарыяна Грэя".

Прызначэнне паэта ў хуткаплынным жыцці - адна з вечных тэм сусветнай лірыкі. Асэнсоўваючы яе, амаль кожны з наступнікаў, як правіла, азіраецца на некага з папярэднікаў. Уладзімір Някляеў - не выключэнне з гэтага правіла, аднак тое, што ён трывожыць цень класіка венгерскай паэзіі Шандара Пецёфі, — зноў жа нечаканасць.

Паэт не той, хто вершы піша, не. Каб так было - усе былі 6 паэты. Паэт сябе стварае, як камета. След самагубны, - самагубнасць гэта Сапраўднага паэта не міне, -

сцвярджае Уладзімір Някляеў у вершы "Мост Шандара Пецёфі", далей развіваючы думку зусім катэгарычна:

...Паэт не той, хто апяе свабоду, А той, хто ў бітве згіне за яе.

Магчыма, абумоўлена гэта тым, што Ш. Пецёфі, рэвалюцыйны рамантык, 26-гадовым салдатам загінуў у баі з расійскімі казакамі, змагаючыся за ідэі, якія ўслаўляў у вершах. Магчыма, тут нейкі іншы ўнутраны штуршок (скажам, многія вершы Ш. Пецёфі станавіліся песнямі, якія распявала ўся Венгрыя), але ў любым выпадку выразна пра-чытваецца ў дыялогу двух разведзеных у часе паэтаў талстоўскае "слова - ёсць учынак". Пра тое ж, дарэчы, і "Вадэвіль у двух актах" з першай кнігі, дзе паэт запрашае ў госці знаёмага і прахожага, любога і кожнага, а калі той "любы і кожны" прыходзіць, дык упіраецца ў зачыненыя дзверы.

Унутраная раздвоенасць, адчуванне немагчымасці поўнага - да зліцця - супадзення слова і ўчынку шмат у якіх радках даводзяць паэта да адчаю. Як нам уяўляецца, тут ёсць трагічны момант, які пранікае і ў паэзію, і ў паэтычны лёс.

"Даведка аб нараджэнні", паэма, якую В. Нікіфаровіч у рэцэнзіі на трэцюю кнігу Уладзіміра Някляева "Знак аховы" (1983) назваў паэ-тычным шэдэўрам, здольная задаволіць самы вытанчаны літаратурны густ. Тут драматургічны дар паэта раскрываецца ў поўнай меры. Асабліва ўражвае майстэрства, з якім фабула, жыццёвы змест паэмы, пераўтвараецца ў сюжэт, у змест мастацтва. Менавіта гэтая якасць, як аўтарытэтна сцвярджае ў сваіх даследаваннях па тэорыі літаратуры В. Шклоўскі, першапачаткова адрознівае мастака ад хай сабе і самага таленавітага, але імітатара жыцця. Фабула паэмы - пасляваенны побыт з рэхам апошніх стрэлаў сусветнай бойні. Сюжэт - ахвяраванне аднаго жыцця ў імя другога, перадумова ахвяравання і яго вынік. Паэма напісана нібыта толькі аб тым, што і як было, а чытаецца пра тое, што і як магло быць. Твор сінтэтычны, адзін-кавасць у ім набывае якасці мноства, праз што і пазбаўляецца небяспечнай для паэзіі адназначнасці.

Як паэму можна вызначыць жанрава і верш "Дамбай" з яго фантастычнай фабулай і звязаным з рэаліямі сюжэтам. Падарожжа аўтара па Каўказе разам з Міколам Гусоўскім выклікае асацыяцыі з падарожжам Дантэ і Вергілія. Асацы-яцыі гэтыя ўзмацняюцца ўрачыстым гучаннем вершаў, рытмічным памерам з чаргаваннем пяцістопнага і двухстопнага амфібрахія:

Адно разгадаў ты: вялікі я зведаў падман, Ды праўдзе не здрадзіў, збіраў сваю праўду па жменьцы!.. - Дык хто ж вы такія? - спытаўся нарэшце чабан. I я прамаўчаў,
А Гусоўскі сказаў: "Чужаземцы".

Мелодыя мовы - гэта міміка душы. Знаёмы і напаўзабыты жаль аб тым, што б магло здзейсніцца, адбыцца і ніяк не адбываецца, паўстае за гэтымі радкамі.

Паэзія не можа быць і не будзе паэзіяй, калі ўсё ў ёй выказана дарэшты, калі не застаецца таямніцы. Такою таямніцай, поўнай фантасмагарычных і казачных матываў, у якіх гучыць не гэтак само слова, як схаваная ў ім музыка, паўстае перад намі паэма "Маланка" (зборнік "Знак аховы", 1983). Вызначаная аўтарам як аповесць пра каханне, паэма чамусьці менавіта з гэткім вызначэннем амаль не разглядалася літаратурнай крытыкай, хоць яна відавочна суадносіц-ца з лепшымі ўзорамі айчыннай лірыкі: