Выбрать главу
"Калі самкнуцца ў круг падману Твае сябры, радня, сям'я, - Каму паверыш, мой каханы?.." "Табе, каханая мая". "Калі ад кулі нечаканай Хіснешся ты на схіле дня, Каго ты ўспомніш, мой каханы?.." "Цябе, каханая мая. Няхай зямля ў магіле ўлежыць - 3 труны, з магілы ўстану я На покліч твой..." "Табе належыць Жыццё маё. I смерць мая".

Гэтая паэма, урыўкі з якой распяваліся бардамі, ад пачатку да канца напісана на адным дыханні і з такою палымянасцю, што, чытаючы яе, падаеш і ўздымаешся на зорных вагах і міжволі верыш: мара пра каханне можа быць нават нечым большым, чым яно само.

"Пісьменніку наканавана існаваць у сусвеце дзеля таго, каб наросхрыст рассцежваць сваю душу перад тымі, хто ду хоўна галодны. Народ па кроплі збірае жыццёвыя сокі, каб выспеліць у асяроддзі сваім усялякага, хоць колькі-небудзь значнага пісьменніка. I пісьменнік становіцца здабыткам натоўпу: зжабраваныя душы просяць, патрабуюць, заклінаюць - і больш забіраюць у яго жыццёвай сілы, чым даюць. I пісьменнік павінен аддаваць ім тое, калі ён пісьменнік, гэта значыць - асуджаны" (Блок. "Пра тэатр", 1908).

Аб тым, праз якія выпрабаванні мусіць прайсці чалавек (і найперш пісьменнік, паэт), каб стаць перад жыццём і смерцю ў поўны рост, якімі намаганнямі здабываюцца жыццёвыя (творчыя) сілы і як вадою ў пясок сыходзяць яны ў натоўп, пра адзіноту моцнай духам асобы напісана паэма "Гарбун", змешчаная ў зборніку "Наскрозь" (1985). I невыпадкова назваю сваёй паэма непрыхавана адсылае тых, хто больш-менш ведае літаратуру, да імя Аркадзя Куляшова, творчасці якога, дарэчы, Уладзімір Някляеў прысвяціў вы-танчанае эсэ "Святая вада" (альманах "Вобраз").

Для таго, каб даць чытачу магчымасць глыбей пранікнуць у творчасць Уладзіміра Някляева і ў ягонае разуменне паэзіі, варта працытаваць некалькі абзацаў з гэтага эсэ:

Паэзія - што? Паэзія - дзе?

Паэзія ўсё. Паэзія скрозь.

Звыклае пытанне - звыклы адказ. Банальны і разам з тым - агульнымі намаганнямі геніяў і звы чайна смярот-нага люду - узведзены ў ступень ісціны.

Аднак любая ісціна - рэч рухомая. Хоць бы таму, што мае ступені разумення.

Сорак тысяч літаратурных кансультантаў ска-жуць вам: паэзія - у зямлі, у вадзе, у паветры. Раз літа ўсюды. Трэба толькі бачыць.

Ісціна.

Толькі нідзе паэзія не разліта.

Калі яна ў вадзе, то вада тая ў глыбіні глыбінь. На паверхні ж - прывід, міраж. Фантастычнае відовішча, якое бачыш, але паміраеш ад смагі.

Смага - не прага піць, а прага жыць. Напіцца можна і атручанай вады. Але ж ідзеш, караскаешся, паўзеш да чыстай. Да той, якая цябе ўратуе. Тая вада - святая.

Паэзія - прага перажыць. Здольнасць нанава пра-жыць тое, што пражываецца толькі аднойчы. Намаганне прабіцца, прагрызціся, прарвацца да першароднасці думкі, пачуцця... Як да вады, да той святой, што цябе ўратуе.

Пры адсутнасці смагі і адсутнасці пражывання ствараем міражыі наталяемся міражамі.

Ёсць штамп: "Думка, асветленая пачуццём". Здаец-ца, што з ім звыкліся прыкладна так: на адну думку адно пачуццё раз у дзень перад абедам. I паколькі думак развялося шмат, пачуццяў пачынае не хапаць.

Непрыстойна ўяўляць пачуццё чымсьці накшталт кішэннага ліхтарыка. Пачуццё - бліскавіца. Калі не ўмееш пісаць вершы бліскавіцай, у паэзіі няма чаго рабіць.

Думка мажлівая толькі ў момант быцця. Яна ўзнікае з пачуцця і рэалізуецца ў ім. Пачуццё - за межамі моманту, у мінулым і ў будучым. Прычым яно мажлівае ў такім мінулым, калі быццё яшчэ не ўсведамляецца, і ў такім будучым, калі яно перастае ўсведамляцца.

Думка - помпа на штучным канале паміж ракою Летай і Млечным НІляхам. Пачуццё - сама рака Лета і сам Млечны Шлях. Паэзія ў тым, што с а м а і с а м...

1985 год - пачатак таго грамадска-палітычнага працэсу, які назваўся перабудовай. Аднайменную са зборнікам паэму "Наскрозь" з падназваю "Канцэрт для паэта з аркестрам" цікава аналізаваць як даволі дакладнае прадчуванне перабудовы, што для Уладзіміра Някляева з яго абвостраным успрыманнем сацыяльных момантаў жыцця, бадай, заканамерна:

Паэзія - не апяванне Айчынных дубоў і балот, Паэзія - адчуванне Адказнасці за народ. Народ - не трыбунная помпа, Не шырма для ўласных выгод. Народ - гэта кожны, хто помніць, Што ён, а не хтосьці, — народ.