Выбрать главу
Верш начны перапісаў нанова. Адкаваў радкі, нібы падковы. Плакаў і смяяўся, як дзіця. ...Пра адчай забыўся канчаткова.
Л і р ы ч н а е а д с т у п л е н н е Пабочная тэма
Пакуль няма сямі гадзін, Зганяй у краму... Паэт на свеце не адзін — I ў гэтым драма.
Ёсць у паэта канкурэнт — Паэт таксама. I ў тым паэзіі сакрэт Таемны самы.
Паэтаў, як травы ў аўсе. З іх кожны —першы. I, славы прагнучы, усе Складаюць вершы.
Грызуць адну і тую ж млосць, Куды ім дзецца... Таму і ў крамах чэргі ёсць I ў выдавецтвах.
Калі паэт на белы свет Глядзіць пахмура, То гэта значыць: канкурэнт На верхатуры,
Калі на вадапой паэт Ідзе да квасу, То гэта значыць: канкурэнт Ачысціў касу.
Калі паэт, нібыта прэнт, Ляжыць на ложку, То гэта значыць: канкурэнт Зрабіў падножку.
Калі ж паэт разбіты ўшчэнт (Як кажуць: выпаў), То гэта значыць: канкурэнт З кім трэба Выпіў.
I тут ужо не шах, а мат, Пішы прапала... Адсюль выснова акурат: З кім піць не трэба — гэтых шмат, З кім трэба — мала.
I канкурэнцыя расце, Паэт Цясніцца,— Бо маладзейшыя ў хвасце Не хочуць віцца.
Яшчэ не ўмеюць гаварыць, А пішуць, пішуць... Ну як тут жыць? I як тварыць? Не жыць тут, хай яно гарыць, А хоць бы выжыць.
Пара суняць паэтаў раць, Што рвуцца ў бойку: Усіх іх пранумараваць, Па рангах іх рассартаваць I па абоймах.
Хто геній — геній. Не — дык не. Не геній, значыць. (Я сартавальнікам Мяне Прашу назначыць.)
Навошта рваць у бойках поўсць? Ёсць для дзяльбы парадак, ёсць Законы неба. Закон дзяльбы: чым болей ёсць, Тым болей трэба.
А хто не хоча паспытаць З дзяльбы навару, Тым прывілею даць: Пісаць Без ганарару.
Няхай пакажуць свой імпэт! Няхай крычаць пасля: Паэт Не прадаецца!.. А хто паэт? А той паэт, Хто выдаецца.
Ці раз, ці два разы на год... Бяда якая, Чытае там яго народ Ці не чытае!
Звіняць хай словы пустатой — I той паэт, і той, і той... Усе — паэты. ...Ускоч на пастамент — I стой Да скону свету.
Ч а с т к а ч а ц в ё р т а я Імя
Не так і наеты паэты, Не так і напіты, але ж Пасады, Аклады, Партрэты... Хоць музу зарэж.
Я сам не святы перад словам. Напісана досыць лухты. Таварыш мой — мех праваты. З высокіх пазіцый, сурова Ён судзіць... А позірк —пусты.
На зайздрасць здаровыя нервы Ні боль не грызе, ні віна. Я грэшны, а ён прававерны. I глуха. Сцяна.
Ад шчырасці —ножкі ды рожкі. Нібыта ў паэзіі ўсёй Мы з ім падзялілі дарожкі I кожны бяжыць па сваёй.
Таварыш мой, што гэта з намі? Што ў нас адбываецца, брат? Страшней за цунамі Развал і разлад.
Душа па душы лямантуе, Прабітая плачам да дна, I ад самагубства ратуе Святая надзея адна.
Хоць што там надзея... Радзее Кагорта паэтаў, ірдзее У небе іх шлях праз вякі...
Учора ўскладалі надзеі — А сёння ўскладаюць вянкі.
Як жыць, калі не спадзявацца? Не страшна з жыццём развітацца, Сканаць на крыжы за яго, Адно толькі страшна: баяцца... Таварыш! Каго і чаго?
Засцелем сталы абрусамі, Успомнім у горасны час, Якія імёны за намі Стаяць і ўзіраюцца ў нас!..
Таварыш! Калі называюць паэтам ! пішуць у кнігах П а э т — Няёмка, нібыта ўвайшоў без білета Туды, дзе спытаюць білет.
Я ведаю: я вінаваты, Віна мая — не навіна, I ўзнята дзясніца расплаты... Пакайся! I ты вінаваты, Таварыш мой, толькі віна Хаваецца ў норы, у спраты.,, Якія балючыя страты! Якая глухая сцяна!