Выбрать главу
***
Твае вочы, як вокны бальніцы. Колькі боляў за імі, мой Бог! Нас ад волі ніхто не ўсцярог - I на ростані нашых дарог Б'юць і б'юць след у след бліскавіцы.
Ла слядах даганяюць грамы. Невылечны, як глуханямы, Наш сусвет, дзе аслепла надзея. Мы казалі, а чулі не мы. О, кахання астрог!..
Кожны дзень я Вырываўся з цябе, як з турмы.
I з астрожным кляймом на ілбе Я шукаў сабе волі ў гульбе, У абдымках спустошанай стомы I чужы, сам сабе не знаёмы, Я штоночы вяртаўся ў цябе, Як вяртаецца магма ў разломы.
I застацца не мог... Бачыць Бог, Гэта ўсё, што я здолеў і змог. Як бальніца, глядзіш ты начамі. А на ростані нашых дарог Бліскавіцы малоцяць цапамі Тыя ружы, якія снапамі Да тваіх панакіданы ног.
СВЕЧКА
Вiльготныя зрэнкі начы - На сподку пад свечкай парэчкі і слівы.
Маглі вы, Сюды ідучы, Прадбачыць, якім будзе ранак?
З усіх калыханак Я выбраў такую, што нельга заснуць. Снуюць За вокнамі цені, нібы вартавыя.
Мы з вамі - не тыя. Абняўшы калені, Задзьмулі вы свечку, Каб зманныя словы пачуць.
***
Заплакаць мне па той вясне? Як соладка... так горка... Там з ночы ў ноч скакала ў сне Агнём па залатой сасне Чырвоная вавёрка.
Адзін адну гукну вясну - Ні голасу... ні рэха... Прачнуся плакаць, зноў засну, I мне вавёрка сніць сасну У залатых арэхах.
***
Бронь Божа мне ўспомніць пра тое, аб чым ты забылася, Што з пылу ляпілася, а паўставала сцяной. Як ты стамілася, любая, як ты стамілася Побач са мной!
I тая птушынка, што ў вокны азяблыя білася, Таксама стамілася грэць невідушчае шкло. Колькі было ўсяго, любая!.. Пералюбілася - Як не было.
I тая травінка, што ў сне да мяне прытулілася, Таксама травою стамілася быць у траве, Ды ўсё так сплялося, звязалася, перакруцілася - Бог разарве.
СЛІВА
Сiнечаю свяціла сліва, Гулі між намі скразнякі, I ты глядзела з-пад рукі Няўцямна, мройна, палахліва У далячынь, дзе небасхіл З зямлёй зліваецца шчасліва, Адкуль да нас дабегла сліва Задыхана, з апошніх сіл...
- З апошніх сіл цябе кахаю I з ночы ў ноч, і дзень пры дні З апошніх сіл да небакраю Кідаю сінія агні...
На тую сліву цемра легла! На камень, у пясок - куды Пападалі яе плады, Пакуль да нас яна дабегла?..
***
Тая, што днем i уначы Побач за лёкая, Блізкая спіць на плячы - Сніцца далёкая.
Соладка сон прытулю, Колькі ў ім горычы, Як яму горача - Каля агню матылю.
***
У нашых снах было каму прысніцца.
Перад тваім партрэтам на стале Дыміцца цыгарэта ў папяльніцы, I кава ў філіжанцы астые.
Сто сноў яшчэ да несаснёнай страты, А ўжо ў адхіст, як травы ад касы, Зламаны жэст, якім бакал падняты, I рух, што папраўляе валасы.
Нібы па ветры мроіва сняжынак - Усё ў адхіст!.. Нічога не ўтрымаць.
Застацца жыць. Глядзець на фотаздымак. Паліць цыгарку. Каву дапіваць.
***
На сёння завершаны спевы - На вечар. На золак. Даўно Дрымотна ўзіраюцца дрэвы - Сляпыя ў сляпое акно.
Глухія ў глухое - у сцены, У краты мы ўперліся, нам Адсніліся ўсе перамены, Як птушкі зімовым лясам.