Выбрать главу
I голас голасу азваўся: — Чакай! Пакуль што не стае Адной умовы: ён не кляўся. Маланкі голас!.. Скуль?.. З нябёс? З адвечнасці?.. У цемру ўрос Я слыхам, зрокам і дыханнем: — Каму я клятву не прынёс?!. — Таму, што ты завеш каханнем.
— Апамятайся! Хто ж кідаў Да ног тваіх за клятвай клятву, Калі не я?.. — Вось шоўк і дратва У двух клубках. Іх лёс спрадаў.
Клубок шаўковы быў гарачы, А драцвяны — што ледзяны.
— Але навошта мне яны? — Што-небудзь бачыш ты? — Не бачу. — Тады адзін з клубкоў — на ўдачу — Кідай у морак — і клубок, Калі ўгадаеш, спаліць змрок. — А не ўгадаю?.. — З цемрай вобдым Ты ў нрорву паляціш без дна, Бо клятвы ўсе твае — мана!
I я шпурнуў клубкі абодва! I засвяцілася яна.
— Маланка!.. — Тайна шаравая... Праменіцца, усім відна, А хто яна ці што яна — Ніхто не ведае, не знае. Так і каханне... апякае, Катуе, хмеліць, як віно, А хто яно ці што яно — Ніхто не ведае, не знае. I толькі я — адна на ўсёй, На ўсёй зямлі,— хай пакарае Мяне за гэта лёс,— я знаю: Яно — маланка шаравая. Кляніся мне. Кляніся ёй. — Клянуся!
...I адкрыўся зорны Сусвет над намі: вечны змрок Круціў зярняты зор, бы ў жорнах...
— Чакайце...— дух шапнуў пячорны.— Тут ёсць яшчэ адзін клубок. ...— Ты спіш?.. Як хораша на ранку! — Я бачыў страшны сон, Маланка: Я кінуў разам два клубкі! — Ой-ёй, жахлівы сон які! — Не смейся... Значыць, ты паганка З душой агню, жывеш вякі, I ты павінна ў навальніцу Вянчацца?.. — Так, каб зняць праклён: Я — варажбітка, чараўніца... — Які ўсё ж дзіўны быў той сон!..
— I мне быў сон!.. Ды на Купалу, Не сёння... Быццам я скакала Цераз агонь, а той агонь Нібыта не агонь, а конь — Падняў мяне, узвіў... Прапала! — Паспела я падумаць... Нёс Мяне той конь сярод нябёс, Між бліскавіц, грамоў, аблокаў, Між зорак, сонцаў і планет, I там, дзе скончыўся сусвет, Спыніўся на мяжы са змрокам, Адкуль — з Нічога, з Небыцця! — Пачуўся голас, як з-пад века: — Кім хоча быць маё дзіця — Маланкаю ці чалавекам? — Кім быць хачу?.. А хто я ёсць?
Нашто мне — Роспач, Радасць, Злосць?.. Куды і скуль мой шлях?.. Каб ведаць! — Вось шлях табе,— азваўся змрок.— Вось след табе. Ідзі па следу, Не саступай ні кроку ўбок...
I ўпаў Пад ногі мне Клубок. — Клубок?! — Клубок агню: сціскала Яго, як болем, пульсавала У ім жывая кроў жыцця, I я — на голас Небыцця — За ім ступіла — і прапала.
— Прапала? Як?.. — А так: не стала Мяне нідзе. Ні ў чым. Ні ў кім. Я стала небыццём самім, Але і ў небыцці — і ў ім Я не была. Не існавала.
— Не разумею. — Зразумець Такое нельга. Гата — смерць.
— Смерць бліскавіцьі? — Смерць людзей. — Выходзіць, і душа сканае?.. На што ж надзею мець? — З надзей Адна надзея ёсць... — Якая? — Любоў, маланка шаравая, Любоў: ад нашага ярма — Ад страху перад апраметнай Збавенне... Сэнс жыцця і мэта, I шлях, і след яго... Праз гэта Яна — маланка; I сама Маланкай стала я праз гэта, Там, за мяжой быцця Сусвету, Дзе пават небыцця няма. I нас праз гэта павянчаць Павінен лёс у навальніцу, Каб нам прад небам клятву даць: А паклянёмся мы кахаць Так, як кахаюць бліскавіцы! Кахаць адну і аднаго... I бацьку мы гукнём майго: Хай неба Грозна скаланецца, I зрушыцца зямля — і з трун Падыме ўсіх, каго Пярун Пракляў, Каму спаліў ён сэрцы Маланкамі, а тайну тых Схаваў у таямніцы смерці, У спратах, вечных для жывых.
Так! — за мільёнамі мільён — Устануць дзеці ўсіх плямён, Усе, хто гэты час здавён Чакаў, як час выратавання!.. I сцішыць грознае дыханне Пярун... Ён здыме свой праклён! I для людзей адкрые ён Маланак тайну — дар кахання.
...Ты мне адкрыла гэты дар, Маланка! — кара перунова, Што ў вочы мне глядзіць сурова, Маўчыць-пытае: ці гатовы?..
Ты мне адкрыла гэты дар — Святы, святочны, каляровы: Табе я кіну шар ружовы — Мне вернецца Блакітны шар.
...Прырода — гулыіі бліскавіц. Прыроду ўмеем — да драбніц — Мы падрабіць... З пустой бляшанкі, Нібы сапраўдны гром грыміць. I можна падрабіць маланкі. Каханне можна падрабіць. З сапраўдным — страшна: найчасцей Сапраўднае маланкай слепіць!..
Калі насмерць заб'ецца лебедзь, Яно — сапраўднае — з касцей!.. З крыві!..
З падробным жыць прасцей. I паміраць куды як лепей. Ні вір не ўцягне з ім, Ні топка...
Не падрабляйцеся! Таропка, За ноччу ноч і дзень за днём Вы падрабляеце падробку, Падробленую Перуном I кінутую на Зямлю У міг праклёну, гневу, кары...
Зноў бліскавіца! З грому! З хмары! Агнём! Віхураю! Пажарам!.. Яе лаўлю. Яе люблю.
...Як мы кахалі! Гэты дар! Маланак жар нясцерпны гэты!..
Міналі дні... Наш каляндар Танчэў, няўмольна рухаў лета На схіл, на сход... Забранзавела, Звінела скура нашых цел — I не было спатолі целу...
А непазбежнае ў прыцэл — Ды не! — ва ўпор ужо глядзела.
...Яна любіла ноч — і ўночы Любіла плаваць. З тых часоў Я прывід бачу: цень жаночы Страсае зоры з валасоў, Вымае з косаў срэбны месяц...
Быў дзень дзевяты. Жнівень месяц.
У гэты дзень — жыццё назад — Я нарадзіўся... З той нагоды Абкалацілі мы наш сад I вычарпалі вадаспад,— Сказаць дакладней: вінаспад, Бо ў ім бруіліся не.воды, А ў свеце лепшае віно!.. Ці зараз там бруіць яно — Не ведаю. Не быў даўно.
Мы на вячэру запрасілі Свабодных птушак, рыб, звяроў, Усіх, каму было па сіле З сябрамі выпіць за сяброў... I выпілі яны, I дроў Нам наламалі — будзь здароў! Мы весяліліся... Ды штосьці У самых нетрах весялосці — Віна ў тым не было віны — Пад ноч зламалася, I госці — Такім гасцям няма цаны — Таропка сталі разбягацца Ды разлятацца, расплывацца... I засталіся мы адны.
...У той пячоры на сцяне Малюнак быў: Адам і Ева, Спакусы змей, пазнання дрэва...
— Кахалі ўсё ж яны ці не? — Не ўведаць нам... Патоп. Залева.