Выбрать главу

Млечны шлях

Друкуецца па аўтографе. Завершаны 12 студзеня 1944 года. Упершыню публiкаваўся ў Зборы твораў у 8­i тамах (1972–1975). У дадзеным выданнi ўзнаўляюцца купюры, зробленыя цэнзурай па кан’юнктурных прычынах (у 6­м томе Збору твораў яны пазначаны шматкроп’ем).

АПОВЕСЦI

Лявон Бушмар

Друкуецца па кнiзе «Лявон Бушмар» (Менск, БДВ, 1930). Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Узвышша», 1929, №7—10. Завершаны ў сакавiку 1929 года. У тэксце аповесцi, апублiкаванай асобным выданнем, паметка ў канцы: «Слуцак».

 Неўзабаве пасля публiкацыi аповесцi з’явiўся артыкул крытыка Алеся Кучара «Пра адну  рэакцыйную аповесць» (Маладняк, 1931, №1), якi азначаў круты паварот афiцыйнай лiтаратурнай крытыкi ў адносiнах да творчай суполкi «Узвышша» наогул i творчасцi Кузьмы Чорнага ў прыватнасцi. А. Кучар прызнаў аповесць таленавiтай, але тым не менш «рэакцыйнай», бо празаiк слаба паказаў класавую барацьбу, а паводзiны герояў тлумачыў з пункту погляду буржуазнага сенсуалiзму. Лявон Бушмар, галоўны герой аповесцi, на думку крытыка, выклiкае спачуванне, а не асуджэнне, а аўтар шукае «матывы для апраўдання яго ўчынкаў». I нарэшце вырак, якi выносiць крытык­аглабельшчык i якi не падлягае апеляцыi: «Чорнаўскi «фiзiялагiчны жывiзм» не толькi нiчога агульнага не мае са змаганнем пралетарскай лiтаратуры за жывога, класавага чалавека, а наадварот, пралетарская лiтаратура павiнна ўзброiцца на змаганне супраць творчых асноў К. Чорнага». «Iдэалiстычна замкнуты псiхалагiзм i груба­матэрыялiстычны фiзiялагiзм» А. Кучар недвухсэнсоўна ацэньвае як «правую небяспеку ў нашай лiтаратуры, i на яе павiнен быць накiраваны самы моцны агонь нашага змагання».

Заўтрашні дзень

Друкуецца па аўтографе. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Полымя», 1945, № 5–6. Дата напісання адсутнічае. Але паводле зместу, блізкага па думках і па змесце да «Дзённіка» К. Чорнага, можна меркаваць, што часам датавання льга лічыць 1944 год. 

АПАВЯДАННI

На беразе

Друкуецца па газеце «Савецкая Беларусь», 1924, 31 студзеня, 1 i  2 лютага, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напісання пад тэкстам адсутнічае.

Ноч пры дарозе

Друкуецца па газеце «Савецкая Беларусь», 1924, 24, 25, 27–30 мая, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напісання пад тэкстам адсутнічае. 1 Ветліца — дарога, абсаджаная вербамі.

Па дарозе

Друкуецца па кнiзе «Вераснёвыя ночы» /Менск, БДВ, 1929, дзе датуецца чэрвенем 1925 года/. Упершыню апублiкавана ў выглядзе ўрыўка ў газеце  «Савецкая Беларусь», 1925, 22 лiстапада, цалкам — у часопiсе «Маладняк», 1925, № 8. Дата напісання пад тэкстам адсутнічае.

Вечар

Друкуецца па зборнiку «Пачуццi» /Менск, БДВ, I926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Маладняк», 1926, № 10. Датуецца 14– 15 кастрычнiка 1925 года. 1 Аблубiцца — абадок. 2 Мажджыр — жалезны таўкач.

Буланы

Друкуецца па зборнiку «IIачуццi» /Менск, БДВ, I926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Маладняк», 1926, № 11. Урыўкi з апавядання друкавалiся ў газеце «Савецкая Беларусь», 1925, 23 лiстапада пад загалоўкам «Раман Драгун», 6 снежня таго ж 1925 года i 19 студзеня 1926 года. Датуецца 1925 годам.

На пыльнай дарозе

Друкуецца па зборнiку «Хвоi гавораць» /2­е выданне, Менск, БДВ, I928/. Упершыню апублiкавана ў зборнiку «Хвоi гавораць» /1­е выданне, Менск, БДВ, I926/. Датуецца красавiком 1926 года.

Хвоі гавораць

Друкуецца па зборнiку «Хвоi гавораць» /2­е выданне, Менск, БДВ, I928/. Упершыню апублiкавана ў газеце «Савецкая Беларусь», 1926,  9 мая. Датуецца траўнем /маем/ 1926 года. 1 Дзындра — шлак.

Буры

Друкуецца па кнiзе «Выбраныя творы» /Мiнск, ДВБ, 1934/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Малады араты», 1926, №12. Датуецца лiпенем 1926 года.

Пачуцці

Друкуецца па зборнiку «Пачуццi» /Менск, БДВ, 1926/, дзе змешчана ўпершыню. Датуецца 1926 годам.

Начлег у вёсцы Сінегах

Друкуецца па кнiзе «Выбраныя творы» /Мiнск, ДВБ, I934/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Беларуская работнiца i сялянка», 1927, № 7. Датуецца лiпенем 1927 года.

Вераснёвыя ночы

Друкуецца па зборнiку «Вераснёвыя ночы» /Менск, БДВ, I929/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе «Узвышша», 1928, № 4. Датуецца снежнем 1927 i жнiўнем 1928 года.

Справа Віктара Лукашэвіча

Друкуецца па часопiсе «Узвышша», 1929, № 5, дзе апублiкавана ўпершыню. Датуецца траўнем 1929 года.

Макаркавых Волька

Друкуецца па часопiсе «Полымя рэвалюцыi», 1938, кнiга 5­я, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напісання пад тэкстам адсутнічае.