— Э, э, Генрых! — пачаў абзывацца той другі дзесьці за танкам. Яна шатнулася ад немца і з нейкага інстынкту хапіла з-пад яго падол светлай жаночай сукенкі і два разы шмарганула сябе па мокрых губах. Не трапляючы дрыжачымі і аслабелымі рукамі куды трэба, яна, з яснай думкай, адарвала ад немца тры гранаты, якія добра бачыла ў бялявым святле, што падала сюды.