У сцвярджэнні маральнай чысціні пераклікаецца з М. Кусянковым і М. Маляўка, асабліва ў вершах «Дарожная брыгада», «Гарачыня», «Дэзерціры». Тут у іх шмат агульнага. Але Маляўка, у адрозненне ад рамантычна-ўзнёслага Кусянкова, больш строгі ў адносінах да свайго «бліжняга». Гэтая яго рыса выразна відаць у вершы «Дэзерціры». Тут паэт бязлітасны, безапеляцыйны. І мы аддаём належнае яго бескампраміснасці, і мы... трохі насцярожваемся. Ці не мяжуе ўжо гэта бескампраміснасць з жорсткасцю, з душэўнай чэрствасцю? Так, дрэнна зрабілі хлопцы, што спалохаліся цяжкасцей, спалохаліся тайгі. І паэт мае права абурацца, выкрываць, кляйміць, вешаць бірку «Дэзерцір». Мае права і павінен гэта рабіць. Але з якой пазіцыі? З пазіцыі жадання памагчы, разабрацца ў чалавечым учынку ці з пазіцыі пурысцкай рысоўкі: вось жа якія яны?! Мы не спалохаліся, мы не баімся, а яны спалохаліся! Не справа паэта станавіцца ў позу пурытаніна. «Я перад вамі вечна вінаваты, усе, каму нялёгка ў жыцці», — вось пазіцыя паэта (радкі з верша П. Панчанкі). І ў гэтым сэнсе мне здаўся больш глыбокім і праўдзівым верш В. Зуёнка «Каб нараджэння не знаў я» — верш пра вернае служэнне чалавеку, пра адданасць, пра самаахвярнасць.
Далей, М. Касянкоў, як ужо гаварылася, бачыць паратунак ад мяшчанства ў палінялым рэчмяшку. М. Маляўка, звяртаючыся да «брыгады сваёй дарожнай — дваццаць рабочых сякер», сцвярджае, што толькі яна, брыгада, не дазволіла яму вырасці «кволым, нячэсным, скупым». А. Сербантовіч ідзе нават далей і ў вершы «Табуны яршыстых на праспекце» заяўляе:
І тут хочацца сказаць маладым паэтам: Дарагія таварышы! Узнімайцеся пад газетай, тым больш над газетай раённага ўзроўню! Не збівайцеся па плакат! Не спрашчайце!.. Не спрашчайце сэнс жыцця і само жыццё! Не спрашчайце свой маральны ідэал! Не спрашчайце сваю задачу — задачу паэта! Вы гаворыце, што панацэя ад усіх бед і заган мяшчанства ў тым, каб закінуць за плечы рукзак і пайсці ў тайгу ці ў дарожную брыгаду? А хіба гэта так? Хіба мяшчанства — гэта аселасць, гэта хатні прытулак? Хіба гэта не нешта больш сур'ёзнае, больш складанае? І — потым: а што такое ўсё-ткі мяшчанства? Вы думалі над гэтым?
Вы лічыце, што дастаткова паставіць «яршыстага» за станок ці, зноў-такі, накіраваць яго ў тайгу, і ён тут жа стане чалавекам, і ў яго тут жа з'явіцца «чэсная рабочая рука»?
Так, чалавек павінен працаваць. Гэта гістарычна пацверджаная аксіёма. Але ж як працаваць? Але ж праца працы — розніца. Адзін паедзе ў тайгу ці пойдзе на завод з добрым, высакародным, рамантычным парываннем і будзе бачыць у сваёй працы нейкі вялікі сэнс, а другі пойдзе ці паедзе туды дзеля доўгага рубля і будзе бачыць у сваёй працы толькі сродак такі рубель «зашыбіць». Гэта па-першае. Ну, а па-другое, не хлебам яна адным, не працай яна адной жыве чалавек. Ці не праўда? Дапусцім, што сем гадзін «яршысты», знаходзячыся на працы, будзе чалавекам. А ў астатнія семнаццаць гадзін — ён будзе чалавекам ці не? Ці яму тады ўжо можна будзе «многае дараваць», як піша А. Сербантовіч? І што значыць — «многае дараваць»? Што тут маецца на ўвазе? Імкненне насіць модпую куртку ці «нявінная» схільнасць насіць у кішэні кастэт?
І яшчэ адно параўнанне напрошваецца само сабой, калі чытаеш зборнікі маладых — як хто піша пра мінулую вайну? Як пішуць пра вайну тыя, хто помніць яе па невыразных, можа, ледзьве ўлоўных дзіцячых ураянаннях, і тыя, хто нарадзіўся ў 1941 годзе і ведае вайну па расказах старэйшых, па кнігах і кіно?
Параўнанне, думаю, зусім не лішняе. Мараль, сумленне — гэта памяць. Нехта сказаў, што забыццё — мярзотны разбэшчвальнік душ, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Як нельга не пагадзіцца і з тым, што сённяшні паэт павінен знаць і помніць, што не так даўно па яго зямлі прайшла самая крывавая ў гісторыі вайна.
Трэба сказаць, што тэма вайны гучыць у зборніках маладых паэтаў. Гучыць, але па-рознаму. У аднаго мацней, у другога слабей, у трэцяга зусім слаба. Дае знаць аб сабе розны «болевы парог». Дае знаць, відаць, і недастатковае веданне вайны.
Хведар Чэрня прама прызнаецца: