Выбрать главу

Так, чым вышэй маральны ўзровень паэзіі, чым выразней не чалавечая сутнасць, яе жыццёвасць, тым бліжэй яна народу, тым народней яна. Аб гэтым якраз і сведчаць лепшыя творы нашай сённяшняй паэзіі. Сведчаць, у прыватнасці, аб тым, што чалавечнасць і народнасць непарыўны, што зварот да народных вытокаў прыводзіць да пачуцця абавязку, пачуцця справядлівасці і. Адказнасці, а апошнія, пераламляючыся ў мастацкім вобразе, надаюць твору сапраўды народныя сутнасць і гучанне.

ВОЛЬНАСЦЬ І БРАЦТВА, ГЕНЕРАЛ!..

Чалавек нараджаецца двойчы: першы раз — фізічна, другі раз — духоўна. Другі раз нго нараднае час. «Эпоха мае патрэбу ў волатах, эпоха нараджае іх...»

Той волат, пра якога пойдзе гутарка, быў народжаны сваёй эпохай. І калі прырода дала яму магутнае атлетычнае здароўе, калі фізічна ён быў, як сведчаць сучаснікі, складзены, як Апалон, то эпоха, са свайго боку, не пашкадавала для яго магутнага духу. Адно адпавядала другому. Эпоха знала, на каго рабіць стаўку, і яна не памылілася: выбраннік аказаўся дастойным яе. Ён ніколі не траціў прысутнасці духу. А ён быў не з тых, хто стаіць у баку ад вялікага жыцця, ад барацьбы, хто пазбягае выпрабаванняў і небяспек. У такім разе лёгка не траціць прысутнасць духу. Не, ён быў «чалавекам дзеяння». Так яго назваў Маркс. І ў сваёй «споведзі», у сваіх адказах на анкету дачок Маркса, сказаў, што вышэй за ўсе вартасці, цэніць у мужчыне актыўнасці», што ўяўляе шчасце як палымянае пекла і што любімы занятак для яго — ісці супраць ветру. Гэта было сказана ў 1872 годзе. А раней, у 1863 годзе, ён сказаў сваім таварышам па паўстанню: «Узяўшы ў рукі зброю, мы павінны перамагчы, а калі. хто-небудзь прымусіць нас яе скласці, то толькі разам: з жыццём».

Нязменная прысутнасць духу, вялікая сіла волі — яго вызначальная якасць.

Другая яго характэрная рыса — гарманічнасць, шматграннасць. Ён быў не проста актыўным, дзейным чалавекам, але і чалавекам яснага практычнага розуму, чалавекам, які ведае, што ён робіць, ведае сваю справу. Ён быў не толькі рашучы, але і быў, па словах жонкі Маркса, «геніяльнай галавой і сумленнейшым чалавекам». Ён быў не толькі храбрым, але і быў чалавекам, які, па словах аднаго камунара, «выконвае свой абавязак». Ён быў мудрым у маладосці і маладым у старасці. Ён праявіў як бліжэйшы паплечнік Каліноўскага ў свае дваццаць сем гадоў цуды мудрасці, распарадчасці і рэвалюцыйна-ваеннай дзелавітасці. Ён разумеў, што нельга прыцягнуць сялян на бок паўстання, не надзяляючы іх зямлёй і не гаворачы з імі на іх мове, зарэкамендаваў сябе адразу як тонкі палітык. І ён у той жа час умеў смела павесці ў атаку касіньераў (г. зн. паўстанцаў, узброеных косамі), а ў адступленні разгарнуць са сваімі коннікамі выдатную тыральерскую лінію. А ў старым узросце ён заставаўся рамантыкам і паэтам і марыў пра тое, «як ён, выздаравеўшы, сядзе на каня і, праязджаючы праз Германію, дакажа цудоўным нямецкім Грэтхен, што можа атрымліваць перамогі не толькі над ворагам».

Дэмакрат, — як ён гаварыў сам пра сябе, — па перакананню, па духу і па крыві, па сваім мінулым, па сваёй дзейнасці, ён разумеў мову беларускага мужыка і французскага пралетарыя, і ў той жа час ён знаходзіў агульную мову са сваімі вялікімі сучаснікамі — з Дэлеклюзам і Гюго, з Марксам і Энгельсам, з Лаўровым і Судзілоўскім, з Гершынскім і Жалябавым. Ён любіў жыццё, але яшчэ больш ён любіў людзей, яшчэ больш любіў праўду і свабоду. І ён быў другам усіх сяброў парода і чалавецтва і быў ворагам усіх ворагаў роду чалавечага.

Ён мог жыць у нястачы, аскетычна адмаўляючы сабе ў самым неабходным, і ў той жа час, калі ў яго з'яўляліся сродкі, ён мог быць надзвычай шчодрым, жыццярадасным і мог гасцінна частаваць сваіх сяброў, жартуючы: «Трэба ўсё самае лепшае з'есці і выпіць, каб нічога буржуям не засталося».

Ён меў, па словах Энгельса, «упарты і хваравіта горды характар», ён быў суровым рыгарыстам, і ў той яна час, асабліва ў адносінах са сваімі таварышамі-аднадумцамі, праяўляў незвычайную чуласць, сардэчнасць і далікатнасць.