Выбрать главу

комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне

я прачытаў: «Зузёнак»...

Як гэта блізка ад мяне І прозвішчам i сутнасцю... Ляціць, ляціць — i не міне Мяне той гук адсутнасцю.
Хрысціў адзін свінцовы знак Тады Ушачу з Начаю, Ды тое «з» было, аднак, Мне лёсам не пазначана.
І свіст ягоны кулявы — Як быў — навекі з Вамі ён. Той зычны гук забралі Вы З усіх маіх экзаменаў.
Стаю, схіліўшы галаву, Перад каменнай кнігаю: У гэтым прозвішчы — жывуць, Майго дзяцінства дні гараць.
Адзіны гук... Ён не кране Мяне сваёй астудаю. Ён Вам — апошні — празвінеў, I ўратаваны буду я.
Адзіны гук... I я хаджу Над сонцам тымі сцежкамі, Дзе Вы ўсміхаліся дажджу, Калі ўраджаем цешыў ён.
Адзіны гук... Мне колькі жыць Ён даў на свеце права — Не знаю... Толькі даражыць Мне вечна Вашай славай.
Калі ж трывога ўскалыхне I ўстануць зноў брыгады — Адно ў запасе i ў мяне Ёсць «з» на той выпадак.
* * *
З веку ў век так было, з веку ў век: Смерць шукала крывавае месіва, Нараджала сірот i калек То прашчой, то сякірай, то «месерам».
З веку ў век так было, з веку ў век: Чалавек не здаваўся смерці, Выплываў з акрываўленых рэк, Каб кашчавую ў порах сцерці.
У агнях крыжавых, нажавых Бараніліся людзі кагортамі: Як жывыя супраць жывых — Супраць мёртвых стаялі мёртвыя.
З веку ў век так было, з веку ў век: Перамогу шукаў чалавек, А душу i сілы бярог Для галоўнейшай з перамог.
З веку ў век так было, з веку ў век: Чалавек заставаўся сабою, Перамогу шукаў чалавек Над насіллем i над разбоем.
* * *
У часе сваім ляціш — Не вернешся i не пакінеш. У часе сваім сядзіш, Як птушанё ў шкарлупіне.
Мільгаюць: май, лістапад — Язда ў нерухомым вагоне. Няма вяртання назад, I будучыню не дагоніш...
* * *
Як дзіўна ўсё I нечакана ў гэтым свеце! Жывеш, жывеш — i раптам адкрываеш: Кол і калона — А яно ж,бадай, А дно і тое... Так — амаль адно, Калі зірнуць у корань І калі... (Не-не, я тут зусім не са свайго запечка — Но той выпадак, дзе паэт смяяўся, Што Апалон славуты з Бельведэра Здаецца горшым за пячны гаршчок...) ...вось проста так — па сутнасці — паставіць: Кол i калона... Крэўныя... I ўсё ж, Усё ж — неверагодна! Кол, на якім трымаецца пляцень, І каланада, скажам, Калізея... Мачулішча і Рым, Пляцень і Калізей... Неверагодна!..
РАЗВІТАННЕ КАЛІНОЎСКАГА
Хто адгадае і хто адкажа,— Пакуль маўчыць народ, Якая праўда на сэрца ляжа Мне праз тысячу год?
Адно толькі знаю: бог нас накінуў. Страшней пятлі і турмы, Калі мы ўсё яшчэ не краіна: То край, то ўскраіна мы.
Адно толькі знаю: паўстаць за волю — Сваю — павінен народ. Іначай вольным не быць ніколі. Рэкі ўзрываюць лёд.
Шляхі не купляюць за няць капеек — Бяруць іх жыццём сваім. Бунт не на плошчы — у сэрцы спее І памірае ў ім.
Пакуль застаецца з нашага стану Хоць бы адзін жывы, То не лічыце справу прайгранай. Народ прад'явіць правы.
* * *
Зязюля, сівая «зегзіца» Дагістарычных эпох, І сёння табой ганарыцца Расчулена можа сам бог.
Яшчэ не была ты «кукушкай» У нашай славянскай радні, А ўжо аб'явілася птушкай, Што людзям адлічвае дні.
Hi нашаю, ні ўкраінкай, Hi рускай яшчэ не была — «Зегзіцай» раняла слязінкі, Як шэрае пер'е з крыла.
Куваннем сваім прарочым Ужо i тады, як з нябёс, Ты нам адкрывала вочы На час, на вечнасць i лес.