Выбрать главу
I верылі мы штолета Тваім гаротным слязам, Хоць ведалі: песню гэту Не самка складае, а сам...
А ты, маладая «зегзіца», Падкідвала яйка ў гняздо Чужое, нібы парадніцца Хацела з чарнявым драздом,
Ці з нейкім салоўкам, ці з сойкай... I кожны тваё насланнё Карміў i на вылет «з-сабойку» Апошнім даваў птушанём...
Зязюля, сівая «зегзіца» — Жаночыя слёзы мужчын... Паслухаеш — i праслязіцца Сам знойдзеш паўтузін прычын.
«Ку-ку» ды «ку-ку» — адгукнецца I памяць, i прышласці міг... I слухаем. I здаецца: Вяшчуеш ты долю на ўсіх.
І гэтак з налецця ў налецце Па-беларуску з імшар: «Ку-ку» ды «ку-ку»... І здаецца: Зямны адгукаецца шар.
І верым, зусім па-дзіцячы,— Такі ўжо, выходзіць, народ: Аднойчы з намі паплачаш, А мы будзем верыць сто год...
НА ТВАЁ, ЖЫЦЦЁ, НЕЗБАВЕННЕ...
Іх імёны — слава народная, Іх імёны — боль на стагоддзі. Перад вечнасцю i свабодаю: Авакум, Пушкін, Лермантаў, Гогаль.. Больш не будзем згадваць нікога: Хопіць іх, покуль сонца ходзіць. Хопіць іх на тваё сумленне, На тваё, жыццё, незбавенне.
ГОЛАС
Агнявы мой рубеж, пераправа Ў небыццё, у бясконцы час.
Ды за мной застаецца права Іншы раз прыходзіць да вас.
Я іду — як трава — нячутна, Я іду — як зоры ўначы. Ваша памяць i ваша сутнасць — Зноў іду я: перамагчы.
Паглядзець — у сэрцы i ў вочы, Паглядзець у душы жывых. I калі хто адстаў ці збочыў — Я пачую. Раней за ўсіх.
ПАСТУЛАТ ВЕРЫ КАНЦА XX СТАГОДДЗЯ
Апакáліпсіс новы адкрыты: Пасля атакі ядзернай Ноч цемраю першабытнай На планету нашу асядзе. Антарктыда атамнай эры Ў сэрцы Азіі i Амерык. Фракі клеркаў — чорнае з белым Як пінгвіны заледзянелыя.
І над нашым апошнім маем Б'ецца сонца птушкаю шэрай... Замярзае мой шэпт, замярзае І крычыць: «Не веру, не веру!» Што з-пад ядзернага парасона Не вырвуцца ўсмешкі нашы І наўздагонку сонцу Лісцём затрымцяць апаўшым,
З-пад веек — завейных карункаў Вочы зірнуць папрашайна, I празвіняць пацалункі Стылым! ледзяшамі... Веру — хоць формула вецер I холад касмічны вяшчуе,— Веру: мяне на свеце Вусны твае адчуюць.
АДНОЙЧЫ
Любіў калісьці ў неба я глядзець — На песеннага жаўранка ў зеніце, Што кропачкай высвечваўся ледзь-ледзь На промні сонца, выспелата ў жыце.
Любіў калісьці ў неба я глядзець — На вырай развітальны i няўлоўны,— І пачынаў паціху сам ляцець, І сам рабіўся птушкаю бяздомнай.
І так на сэрцы горасна было, Як быццам ты ў той песні адлятала. І рэха з неба голасна плыло І за лясамі глуха ападала..
Яго шукаў, знаходзіў i губеляў... І раптам скалыхнуўся свет аднойчы, І паплыла за выраем зямля. І я стаяў прад ноччу. Вочы ў вочы.
І покліч жураўлінае трубы, І той жа лес — на даляглядзе грэбень, І той агонь пакутны ў гуках быў, Ды толькі не было цябе ў тым небе...
* * *
Крыўды я не лічыў — Не такога талану. Ціха раны лячыў Тым, што быў пастаянны:
І табе, і сабе, І агульнаму лесу — Як жніву і сяўбе, Як зямлі і нябёсам...
Пастаянства — мой шчыт — Называеш бяскрыллем... Пастаянства граніт Стаў цяжэй надмагілля...
* * *
A гара з гарой — Не бяда з бядой...
Горы бачацца — Ды не сыходзяцца,
Беды сослепу — Гуртам водзяцца.
Горы хмурацца Адлучоныя,
Беды журацца Незлічоныя.
Горы хмурацца Перад кручамі,