Выбрать главу
Дзе неба найсіней,

У наступны момант да яго далучыўся ўпэўнены голас жанчыны. І ўжо ў два жаночыя галасы прагучаў узнёсла канец радка:

…Там зорка ёсць адна.

І ўзмацняючыся шматкроць новымі галасамі з кожным словам, узнесліся да Купала другі радок, потым трэці і чацвёрты…

Яна з табой, анёле мой, З табой заўжды яна. Хто любіць, той і люб. Хто светлы, той і свят І ты за гэтай зоркаю Ў дзівосны крочыш сад.

Суддзя нарэшце дасягнуў пляцоўкі і, цяжка аддзімаючыся і сапучы, пхнуў клетку ўніз.

Натоўп здрыгануўся, быццам праз кожнага з іх прайшоў электрычны разрад, імгненна наэлектрызаваўшы людзей. Яны пачалі ціснуцца адно да аднаго і да лесвіцы, што вяла да Трубы. Натоўп перастаў быць натоўпам, а стаў нечым адным, вялікім, рашучым. І адлегласць паміж гэтым нечым і лесвіцай няўмольна змяншалася…